Самагубства: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: my:မိမိကိုယ်ကို သတ်သေခြင်း; касмэтычныя зьмены
д r2.7.2) (робат дадаў: mr:आत्महत्या
Радок 65: Радок 65:
[[hu:Öngyilkosság]]
[[hu:Öngyilkosság]]
[[ml:ആത്മഹത്യ]]
[[ml:ആത്മഹത്യ]]
[[mr:आत्महत्या]]
[[my:မိမိကိုယ်ကို သတ်သေခြင်း]]
[[my:မိမိကိုယ်ကို သတ်သေခြင်း]]
[[nl:Zelfmoord]]
[[nl:Zelfmoord]]

Вэрсія ад 11:32, 7 студзеня 2012

Карціна ангельскага мастака Томаса Чэртэнтана, які, як мяркуецца, забіў самога сябе з дапамогай аршэньніка

Самазабо́йства, суіцы́д (ад лац. sui caedere — забіваць сябе) — мэтанакіраванае пазбаўленьне сябе жыцьця, прычыненьне сваёй уласнай сьмерці. Самагубства часта зьдзяйсняецца ад адчаю, ці растлумачваецца наяўнасьцю некаторых асноўных псыхічных разладаў, як то дэпрэсія, біпалярны разлад, шызафрэнія, алькагалізм і наркаманія[1]. Таксама чыньнікамі самагубства могуць быць ціск альбо няшчасьці, як то фінансавыя цяжкасьці ці праблемы ў міжасабовых адносінах, якія таксама могуць гуляць значную ролю[2].

Больш за мільён чалавек сканчваюць жыцьцё самагубствам кожны год. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што гэта трынаццатая па значнасьці прычына сьмерці ўва ўсім сьвеце[3]. Гэта вядучая прычына сьмерці сярод падлеткаў і дарослых да 35 гадоў[4]. Узровень самагубстваў вышэй сярод мужчынаў, чым сярод жанчынаў[5]. Паводле некаторых ацэнак ад 10 да 20 млн. не сьмяротных спробаў самагубства робіцца кожны год ува ўсім сьвеце[6]. Да краінаў з высокім узроўнем суіцыдаў ставяцца тыя, дзе паказчык самагубстваў складае вышэй за 20 выпадкаў на 100 тысячаў жыхароў. Беларусь знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па колькасьці самагубстваў[7].

Погляды на самагубства робяцца пад уплывам больш шырокіх культурных поглядаў на экзыстэнцыяльным тэмы, як рэлігія, гонар і сэнс жыцьця. Аўраамічныя рэлігіі лічаць самагубства злачынствам у адносінах да Бога з-за рэлігійнай веры ў сьвятасьць жыцьця. На Захадзе яно часта разглядаецца як сур’ёзнае злачынства. Наадварот, падчас эпохі самураяў ў Японіі, рэтуал сэпуку паважалі як сродак адкупленьня ад нявыкананай працы альбо як форма пратэсту. У XX стагодзьдзі самагубства ў форме самаспаленьня выкарыстоўвалася ў якасьці сродку пратэсту, у той час калі дзейнасьць камікадзэ й выбухі тэрарыстаў-сьмяротнікаў зьяўляліся формай ваеннай альбо тэрарыстычнай тактыкі. Практыка саці падчас індуісцкага пахаваньня, у час якога ўдава прыносіць сябе ў ахвяру на пахавальным вогнішчы мужа, альбо добраахвотна, альо пад ціскам сям’і й ягоных сваякоў[8].

Самагубства ў якасьці мэдычнай дапамогі, як то эўтаназія, у цяперашні час ёсьць даволі спрэчнае пытаньне этыкі з удзелам хворых людзей, якіх немагчыма вылечыць, альбо якія пачуваюць моцную боль ці вымушаны праводзіць вельмі абмежаванае жыцьцё з-за траўмы ці хваробы. Самаахвяраваньне для іншых не заўсёды разглядаецца як самагубства, бо мэтай ставіцца не забіць сябе, а выратаваць іншых.

Крыніцы

  1. ^ Hawton K, van Heeringen K (April 2009). "Suicide". Lancet 373 (9672): 1372–81.
  2. ^ www.uvm.edu
  3. ^ Bruce Gross, Forrensic Examiner, Summer, 2006
  4. ^ "CIS: UN Body Takes On Rising Suicide Rates – Radio Free Europe / Radio Liberty 2006"
  5. ^ Gelder et al, 2005 p169. Psychiatry 3rd Ed. Oxford: New York
  6. ^ Bertolote JM, Fleischmann A (October 2002). "Suicide and psychiatric diagnosis: a worldwide perspective". World Psychiatry 1 (3): 181–5. ISSN 1723-8617
  7. ^ Беларусі неабходная праграма прафілактыкі суіцыдаў. Берасцейскае абласное маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч»
  8. ^ "Indian woman commits sati suicide". Bbc.co.uk. 2002-08-07

Вонкавыя спасылкі

Самагубствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA