Мэтамарфічныя горныя пароды: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: el:Μεταμορφωσιγενές πέτρωμα
д r2.7.1) (робат дадаў: pnb:پلٹی پڑی
Радок 41: Радок 41:
[[ja:変成岩]]
[[ja:変成岩]]
[[no:Metamorf bergart]]
[[no:Metamorf bergart]]
[[pnb:پلٹی پڑی]]
[[nds:Metamorphit]]
[[nds:Metamorphit]]
[[pl:Skały metamorficzne]]
[[pl:Skały metamorficzne]]

Вэрсія ад 21:36, 6 студзеня 2012

Гнейс

Метамарфічныя горныя пароды — прадукт зьмены структуры, мінэральнага і часткова хімічнага складу магматычных і асадкавых горных парод.

Пры мэтамарфізме адбываецца перакрышталізацыя зыходных мінэралаў і ўтварэньне новых, больш устойлівых. Адрозьніваюць эндагенны мэтамарфізм (з удзелам унутрызямных тэмпэратураў, ціску, флюідаў) і касмагенны (узьнікае ў астраблемах пад уздзеяньнем на пароды ўдарных хваляў пры падзеньні буйных метэарытаў.

Рэгіянальна-мэтамарфічныя пароды ўтвараюць вялікія аб'ёмы, часта маюць сланцавую або слаістую структуру (напр. амфібаліты, крышталічныя сланцы, гнейсы). Кантактна-мэтамарфічныя пароды займаюць малыя аб'ёмы, фармуюцца вакол магматычных цел, на невялікай глыбіні, пры лякальна высокіх тэмпературах.