Слава Корань: розьніца паміж вэрсіямі
д + en: |
д артаграфія |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
Жанаты, мае сына. Шчаслівы чалавек. |
Жанаты, мае сына. Шчаслівы чалавек. |
||
== |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
* [http://strider-first.livejournal.com/ Блог Славы Кораня] |
* [http://strider-first.livejournal.com/ Блог Славы Кораня] |
Вэрсія ад 14:27, 20 чэрвеня 2007
Слава Корань (нарадіўся па пашпарце — 16 студзеня 1956, насамрэч — 16 снежня 1955) — беларускі рок-музыкант, нарадзіўся ў Пскове ў сям'і настаўніцы і лекара. Скончыў школу №30 г. Мінска, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Мінскага Радыётэхнічнага Інстытута па спецыяльнасці "аўтаматызаваныя сістэмы кіравання".
Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 г. Мінска (1962-1969 гг.), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару. У 1968 г. пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя эксперыменты ў РТІ. У 1981 г. заснаваў групу "Ліфт", якая выступала ў мінскім кафэ "Мерыдыян" пад "дахам" арганізацыі "Арыентыр". У той час у Мінску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: "Мерыдыян", "Сузор'е" і кавярня Беларускага палітэхнічнага інстытуту.
У 1982 г. стаў гітарыстам групы "Studio 7" — гурта Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 г. стаў называцца "BONDA".
Сыйшоў з BONDA ў 1988 г. разам з Сяргеям Краўчанкам і Валерам Цініцкім і з імі, а таксама Феліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэям Патрэям стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.
У 1993 годзе адбыўся раскол гурта, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла наваколле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.
Жанаты, мае сына. Шчаслівы чалавек.