Парлямэнт Эстоніі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Рыйгікогу?oldid=990764
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:09, 4 студзеня 2012

Заля парлямэнта

Рыйгікогу (па-эстонску: Riigikogu, дзяржаўны сход Эстоніі) — заканадаўчы орган (парлямэнт) Эстонскай Рэспублікі, вышэйшы орган дзяржаўнай улады Эстоніі.

Рыйгікогу ажыцьцяўляе заканатворчую дзейнасьць, абірае, самастойна ці, калі неабходна, разам з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады ў складзе шырокай калегіі выбаршчыкаў, прэзыдэнта Эстоніі, зацьвярджае прызначэньні вышэйшых службовых асобаў дзяржавы, уключаючы прэм’ер-міністра, старшыні Дзяржаўнага суда, старшыні савета Банка Эстоніі, дзяржаўнага кантролера, канцлера юстыцыі й камандуючага абарончымі сіламі, ратыфікуе й дэнансуе міжнародныя дамовы, устанаўлівае падаткі й зацьвярджае дзяржаўны бюджэт, кантралюе дзейнасьць выканаўчых органаў улады.

У склад Рыйгікогу ўваходзіць 101 дэпутат.

Вонкавыя спасылкі