Антарктыка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Антарктыка?oldid=974237
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:42, 3 студзеня 2012

Антарктыка

Антарктыка — паўднёвая палярная вобласьць Зямлі, якая ўключае матэрык Антарктыду (разам з астравамі і шэльфавым ледавіком) і прылеглыя да яе воды Паўднёвага акіяна. Мяжа Антарктыкі — паўночнае разьмяшчэньне антарктычнага палярнага фронту, які праходзіць паміж 48 гр і 60 гр. паўднёвай шыраты. Плошча каля 52,5 млн км². Матэрык акружае шэльфавая паласа з глыбінямі да 500—600 м. Круты матэрыковы схіл на глыбіні каля 3000 м зьменьваецца шырокай паласой акіянскіх катлавін: Афрыканска-Антарктычнай, Аўстрала-Антарктычнай, Бэлінсгаўзэна і Паўднёва-Антыльскай з глыбінямі 5000—7000 м. Антарктыка — найбольш суровая вобласьць Зямлі зь нізкімі тэмпэратурамі паветра, сьнежнымі завеямі, моцнымі вятрамі і туманамі.

Шаблён:Link FA