Менскае ваяводзтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, стыль, выява
д артаграфія
Радок 49: Радок 49:
| Колер фону герб-сьцяг =
| Колер фону герб-сьцяг =
}}
}}
'''Ме́нскае ваяво́дзтва'''<ref group="а">{{мова-be-old|Воеводство Менское|скарочана}}; {{мова-la|Palatinatus Minscensis|скарочана}}, {{мова-pl|Województwo mińskie|скарочана}}</ref> — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Плошча каля 55,5 тыс. км² (найбуйнешае ваяводзтва ў краіне). Сталіца — [[места]] [[Менск]].
'''Ме́нскае ваяво́дзтва'''<ref group="а">{{мова-be-old|Воеводство Менское|скарочана}}; {{мова-la|Palatinatus Minscensis|скарочана}}, {{мова-pl|Województwo mińskie|скарочана}}</ref> — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Плошча каля 55,5 тыс. км² (найбуйнейшае ваяводзтва ў краіне). Сталіца — [[места]] [[Менск]].


Найбуйнешыя месты: [[Мазыр]] і [[Рэчыца]].
Найбуйнешыя месты: [[Мазыр]] і [[Рэчыца]].

Вэрсія ад 15:56, 1 студзеня 2012

Менскае ваяводзтва
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Дата ўтварэньня 1565
Дата скасаваньня 1793
Ваяводы Ваяводы менскія
Кашталяны Кашталяны менскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 55,5 тыс. км²
Час існаваньня 15661793
Месцазнаходжаньне Менскага ваяводзтва
Менскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ме́нскае ваяво́дзтва[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы Вялікім Княстве Літоўскім. Плошча каля 55,5 тыс. км² (найбуйнейшае ваяводзтва ў краіне). Сталіца — места Менск.

Найбуйнешыя месты: Мазыр і Рэчыца.

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і са срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай»[1] (паводле іншых зьвестак, «Пагоня цялістага колеру ў белым полі»[2]).

Ваяводзкая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай гербу Пагоня ў белым полі[3][4][5].

Асноўныя падзеі

Утварылася згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) на аснове колішняга Менскае княства. Рэформа таксама ўсталявала межы ваяводзтва і паветаў — Менскага і Рэчыцкага.

У часе складаньня Люблінскай уніі (1569) шляхта Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзтва адмовілася ад пераходу пад юрысдыкцыю Каралеўства Польскага. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва[6].

З 1599 у Менску праз рок, па чарзе з Наваградкам, пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі Галоўнага Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага, кожная зь іх працягвалася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па Трох Каралях.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) войскі Маскоўскай дзяржавы акупавалі і спустошылі значную частку тэрыторыі ваяводзтва. У 1662 Барысаўскае староства перайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1667 у склад Рэчыцкага павету ўвайшло Лоеўска-Любецкае староства (8 тыс. км²)[7]. У Вялікую Паўночную вайну ў 1708 войскі караля Швэцыі Карла XII учынілі значныя разбурэньні на абшарах ваяводзтва, асабліва ў Менскім павеце.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) страціла значную частку Рэчыцкага павету і ўлучыла ў свой склад рэшту Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1775 у зьвязку з акупацыяй усходніх ваяводзтваў Расейскай імпэрыяй, Менскую сэсію Трыбуналу перанесьлі ў Горадню.

20 сьнежня 1793 адбылася ліквідацыя ваяводзтва ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, ягоная тэрыторыя ўвайшла ў склад Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Менскае ваяводзтва налічвала 35 510 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 248 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 94 тыс. чал.[8]

Станам на 1790 рок шчыльнасьць насельніцтва складала 422 чал. на 1 квадратную мілю (плошча ваяводзтва 727 квадратных міляў)[9].

Геаграфія

Частка Менскага і Амсьціслаўскага ваяводзтваў (Парыж, 1665)

На поўначы межавала з Полацкім і Віцебскім ваяводзтвамі, на захадзе — зь Віленскім і Наваградзкім ваяводзтвамі, на поўдні зь Берасьцейскім і Кіеўскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Маскоўскай дзяржавай і Амсьціслаўскім ваяводзтвам[2]. Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла ракою Пціч, да яе ўтоку ў Прыпяць. На захадзе, ўздоўж ракі Славесна, ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам.

Менскае, Амсьціслаўскае, Полацкае і Віцебскае ваяводзтвы (Вэнэцыя, 1781)

Мела форму прастакутніка з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака Бярэзіна, якая ад вытоку да вусьця працякала тэрыторыяй ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы брала свой выток рака Вяльля. Гэтая мясцовасьць ўяўляла шырокія, ня вельмі ўрадлівыя раўніны. Паўднёва-заходняя частка ваяводзтва (Мазырскі павет) ляжала ў Палесьсі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Менскі, Мазырскі і Рэчыцкі.

Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
Менскі павет Менск ? Менскае (гродавае)
Гайненскае
Радашкоўскае
Краснасельскае
Мазырскі павет Мазыр ? Мазырскае (гродавае)
Бчыцкае (Пціцкае)
Рэчыцкі павет Рэчыца 30,0 Рэчыцкае (гродавае)
Бабруйскае
Гомельскае
Лоеўска-Любецкае
Прапоскае
Рагачоўскае
Чачэрскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Менску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморныя, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал (тры на «рускую» і тры на «літоўскую» кадэнцыю).

Ураднікі

Асноўныя артыкулы: Ваяводы менскія і Кашталяны менскія

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Менскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна зь Люблінскай уніяй (1569) ваявода менскі паводле значнасьці займаў месца па паморскім і перад інфлянцкім, кашталян — па гданскім і перад інфлянцкім[2].

Па ўвядзеньні ў 1776 року ваяводскіх мундзіраў, паслы Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Паслы Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.

Заўвагі

  1. ^ ст.-бел. Воеводство Менское; лац. Palatinatus Minscensis, польск. Województwo mińskie

Крыніцы

  1. ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском. HERALDICUMПраверана 13 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ а б в Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.
  3. ^ Вячаслаў Насевіч. Менскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288.
  4. ^ Вячаслаў Насевіч. Мінскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 163.
  5. ^ Менскае ваяводства // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 198.
  6. ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
  7. ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 39.
  8. ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  9. ^ Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 482.

Літаратура