Паўднёвы полюс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: diq:Poley Veroci
д r2.7.1) (робат дадаў: roa-tara:Pole sud
Радок 107: Радок 107:
[[tl:Polong Timog]]
[[tl:Polong Timog]]
[[ta:தென் துருவம்]]
[[ta:தென் துருவம்]]
[[roa-tara:Pole sud]]
[[tt:Көньяк котып]]
[[tt:Көньяк котып]]
[[th:ขั้วโลกใต้]]
[[th:ขั้วโลกใต้]]

Вэрсія ад 03:18, 29 сьнежня 2011

Каардынаты: 90° пд. ш. 0° у. д. / 90° пд. ш. 0° у. д. / -90; 0

Геаграфічны Паўднёвы полюс
Мапа Антарктыды

Паўднёвы по́люс (Паўднёвае канцавосьсе) — гэта самы паўднёвы пункт на Зямлі. Вызначаецца некалькімі рознымі шляхамі.

Геаграфічны паўднёвы полюс

Геаграфічны паўднёвы полюс — гэта месца, дзе вось абарачэньня Зямлі «выходзіць» на паверхню. Знаходзіцца на Палярным плато Антарктыды на вышыні 2 800 мэтраў, тоўшча льда складае 2840 мэтраў. Сярэднегадавая тэмпэратура складае -48,9 °C (максымальная -14,7 °C, мінімальная -74,3 °C). Першым чалавекам, які туды дайшоў быў Роальд Амундсэн 14 сьнежня 1911 года. Другі чалавек — Робэрт Фалькон Скот, які трапіў на полюс на месяц пазьней. У 1929 годзе амэрыканец Рычард Бэрд разам з Бэрнтам Балхэнам першым праляцеў на самалёце над Паўднёвым полюсам. У 1958 годзе брытанска-новазэляндзкая экспэдыцыя Вівіяна Фукса і Эдмунд Гілары зьдзейсьнілі першы трансантарктычны пераход ад мора Ўэдэла праз Паўднёвы полюс да мора Роса. З 1957 года на Паўднёвым полюсе дзейнічае навуковая станцыя ЗША «Амундсэн-Скот».

Геамагнітны паўднёвы полюс

Геамагнітным паўднёвым полюсам лічыцца найбліжэйшы да геаграфічнага поўдня полюс геамагнітнага поля.

Магнітны паўднёвы полюс

Пункт, найбліжэйшы да паўночнага геаграфічнага полюса, у якім лініі магнітнага поля Зямлі ствараюць зь яе паверхняй вугал 90°. Менавіта на гэты пункт паказвае паўночная стрэлка компаса.

Паўднёвы полюс недасяжнасьці

Мае каардынаты 85°50′ пд. ш. 65°47′ у. д. / 85.833° пд. ш. 65.783° у. д. / -85.833; 65.783, знаходзіцца далей астатніх месцаў Антарктыды ад Паўднёвага акіяна.

Вонкавыя спасылкі

Паўднёвы полюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA