Пэрыцэнтар і апацэнтар: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: mk:Периапсида |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
'''Лінія абсыд''' — лінія, якая злучае пэрыцэнтар і апацэнтар; для эліптычнай арбіты лінія абсыд супадае зь вялікай восьсю [[эліпс]]а. |
'''Лінія абсыд''' — лінія, якая злучае пэрыцэнтар і апацэнтар; для эліптычнай арбіты лінія абсыд супадае зь вялікай восьсю [[эліпс]]а. |
||
У арбітах [[плянэта|плянэт]] [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]] пэрыцэнтар і апацэнтар завуць, адпаведна, '' |
У арбітах [[плянэта|плянэт]] [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]] пэрыцэнтар і апацэнтар завуць, адпаведна, ''пэрыгель'' альбо ''прысонцавік'' і ''афэль''. |
||
У арбітах [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяца]] і [[штучны спадарожнік Зямлі|штучных спадарожнікаў Зямлі]] ''пэрыгей'' і ''апагей''. |
У арбітах [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяца]] і [[штучны спадарожнік Зямлі|штучных спадарожнікаў Зямлі]] ''пэрыгей'' і ''апагей''. |
||
У арбітах [[падвойная зорка|падвойных зорак]] — ''' |
У арбітах [[падвойная зорка|падвойных зорак]] — '''пэрыястар''' і '''апаастар'''. |
||
У арбітах спадарожнікаў іншых плянэт — '''пэрыплянэт''' і '''апаплянэт''', а таксама часам: |
У арбітах спадарожнікаў іншых плянэт — '''пэрыплянэт''' і '''апаплянэт''', а таксама часам: |
||
* '''апасяленій''' — адносна [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяца]], |
* '''апасяленій''' — адносна [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяца]], |
||
* '''апаарэс''' — адносна [[Марс (плянэта)|Марса]], |
* '''апаарэс''' — адносна [[Марс (плянэта)|Марса]], |
||
* ''' |
* '''апаёвій''' — адносна [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]], |
||
* '''апакроній''' — адносна [[Сатурн (плянэта)|Сатурна]]. |
* '''апакроній''' — адносна [[Сатурн (плянэта)|Сатурна]]. |
||
Вэрсія ад 19:31, 18 сьнежня 2011
Пэрыцэнтар і апацэнтар (грэц. περί) «пэры» — вакол, каля, поруч, (грэц. από) «апа» — з, ад (частка складанага слова, якая азначае адмаўленьне й адсутнасьць чагосьці), (лац. centrum} — цэнтар) — кропкі арбіты нябеснага цела — самая блізкая да цэнтральнага цела і самая далёкая ад цэнтральнага цела, вакол якога адбывяецца рух. Раней таксама выкарыстоўвалася абагульняючае паняцьце апсы́да (ад грэц. ἁψίς — дуга, пятля, звод).
Лінія абсыд — лінія, якая злучае пэрыцэнтар і апацэнтар; для эліптычнай арбіты лінія абсыд супадае зь вялікай восьсю эліпса.
У арбітах плянэт Сонечнай сыстэмы пэрыцэнтар і апацэнтар завуць, адпаведна, пэрыгель альбо прысонцавік і афэль.
У арбітах Месяца і штучных спадарожнікаў Зямлі пэрыгей і апагей.
У арбітах падвойных зорак — пэрыястар і апаастар.
У арбітах спадарожнікаў іншых плянэт — пэрыплянэт і апаплянэт, а таксама часам:
- апасяленій — адносна Месяца,
- апаарэс — адносна Марса,
- апаёвій — адносна Юпітэра,
- апакроній — адносна Сатурна.
Пэрыгей і апагей
Пэрыге́й (грэц. περίγειος, літар. «калязямны») — самая блізкая да Зямлі кропка арбіты нябеснага цела, якое рухаецца ў полі ягонага прыцягненьня. Звычайна гэта Месяц або штучны спадарожнік Зямлі.
Сілы ўзбурэньня выклікаюць зьмену становішча пэрыгея ў прасторы. Так, з-за дзеяньня сілы ўзбурэньня з боку Сонцы пэрыгей Мэркурыю рухаецца па арбіце ў напрамку руху плянэта па арбіце, зьдзяйсняючы поўнае абарачэньне за 8,85 гады. Перасоўваньне пэрыгея штучных спадарожнікаў Зямлі абумоўленае галоўным чынам адрозненьнем формы Зямлі ад шара, прычым велічыня і накірунак гэтага руху залежаць ад нахілу плоскасьці арбіты спадарожніка да плоскасьці зямнога экватара.
Адлегласьць ад пэрыгея да цэнтра Зямлі завецца пэрыгейнай адлегласьцю.
Апаге́й (ад грэц. απόγεια, літар. «ад зямлі») — самая далёкая ад цэнтру Зямлі кропка арбіты нябеснага цела, якое рухаецца вакол Зямлі.
Кропка апагею прама процілеглая кропцы пэрыгея, бо абедзьве гэтыя кропкі — канцы лініі абсыд і зьмяняюць сваё становішча зь зьменай становішча лініі абсыд. Такім чынам, зьмена накірунку лініі апагею, напрыклад, Месяца непасрэдна атрымліваецца са зьмены становішча пэрыгея яе арбіты. Што тычыцца адлегласьці кропкі апагею, то зьмена гэтай адлегласьці залежыць ад зьмен эксцэнтрысытэта месяцовай арбіты і яе вялікай восі.
У пераносным значэньні
Апагей — вышэйшая кропка, росквіт чагосьці, напрыклад, «апагей славы».