Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 23: Радок 23:
У паваенны час зьяўляўся капэлянам у Сясьцёр Францішканак Сем’і Марыі ў Хыліцах, Рабэрціне (Польшча). Увесь час імкнуўся атрымаць дазвол, каб выехаць на Захад з камуністычнай Польшчы ў які-небудзь беларускі асяродак, каб служыць беларусам. Аднак улады так і не далі яму такой магчымасьці.

Пахаваны на могілках у Рабэрціне, каля мясцовасьці Пясэчна, што пад Варшавай.
Пахаваны на могілках у Рабэрціне, каля мясцовасьці Пясэчна, што пад [[Варшава]]й.

Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям<ref>Лісты грэка-католікаў // Царква № 3-4(7-8), 1996, с. 21, 24.</ref>. “Хоць у афіцыйна ён ня быў манахам, аднак у прыватным сваім ладзе і ў публічным жыцьці — у сэнсе самаахвярнасьці — перавышаў усякіх асцэтаў. Нічога не ўважаў за сваё: найбольш патрэбную сабе рэч ён без ніякага сумніву і з радасьцяй аддаваў другім. [...] Можна быць пэўным, што Хрыстовы іспыт на Божым Судзе выпадзе Аношцы роўна зь ялікім Сьвятымі”, – пісаў пра айца В. Аношку беларускі марыянін а. Язэп Германовіч. <ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Жыхары Альпеня, якія ведалі айца Аношку, нават праз паўстагозьдзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі яго імя: “Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?”<ref>Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.</ref>.

Вэрсія ад 00:26, 13 сьнежня 2011

Вацлаў Аношка

Вацлаў Аношка, Вячаслаў Аношка (1899, в. Паплаўшчызна, Магілёўшчына — 18 лютага 1966, Рабэрцін, Польшча) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.

Паходзіў з заможнай беларускай сям’і. Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).

Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім Зыгмунтам Лазінскім 1 лістапада 1924 у Наваградку. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў Ляхавічах Баранавіцкага павету, а таксама працаваў там школьным прэфектам. У Ляхавічах адразу засьведчыў сваю беларускасьць, заахвочваючы вернікаў, асабліва дзяцей і моладзь, да споведзі на роднай мове, каб яны не саромеліся ды не цураліся беларускай мовы ў сваім штодзённым жыцьці.[1]

Яшчэ падчас вучобы ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У 1924 годзе быў таксама студэнтам тэалёгіі Місійнага інстытуту ў Любліне. У 1924, падчас вучобы ў Любліне, Вацлаў Аношка наведаў грэка-каталіцкі манастыр айцоў студытаў ва Ўніве на Галічыне, дзе атрымаў усходнюю фармацыю. У 1926 атрымаў права на служэньне ва ўсходнім абрадзе. У Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі ён першы перайшоў на ўсходні абрад. Пасьля падрыхтоўкі ў айцоў-езуітаў у Альбэрціне а. Аношка ў 1926 быў накіраваны ў Альпень.

З 1926 году служыў парахам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў Альпені каля Давыд-Гарадка, куды шматразова прыязджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч.

У Альпені пабудаваў капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, у якім было 16 духавых інструментаў, які граў на царкоўных сьвятах і іншых урачыстасьцях. Больш за 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя семінарыі ў Любешаве і Ломжы[2]. Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на Мярлінскіх хутарах.

З 1935 да 1944 году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў Далятычах на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор (некаторыя з харыстаў пазьней нават трапілі ў хор Рыгора Шырмы).

Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы.

На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі часта выязджаў у Менск да свайго блізкага сябра кс. Пятра Татарыновіча і кс. Станіслава Глякоўскага, які ў той час служыў у касьцёле сьв. Сымона і Алены. На плябаніі пры касьцёле разам з імі ды іншымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі (Дзянісам Мальцам, Казімірам Рыбалтоўскім, Вінцэнтам Гадлеўскім) абмяркоўваў планы адраджэньня рэлігійнага жыцьця ў Менску і беларусізацыі набажэнстваў. Падчас паездак у Менск служыў пераважна ў лацінскім абрадзе.[3]

Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары.[4] Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.

У паваенны час зьяўляўся капэлянам у Сясьцёр Францішканак Сем’і Марыі ў Хыліцах, Рабэрціне (Польшча). Увесь час імкнуўся атрымаць дазвол, каб выехаць на Захад з камуністычнай Польшчы ў які-небудзь беларускі асяродак, каб служыць беларусам. Аднак улады так і не далі яму такой магчымасьці.

Пахаваны на могілках у Рабэрціне, каля мясцовасьці Пясэчна, што пад Варшавай.

Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям[5]. “Хоць у афіцыйна ён ня быў манахам, аднак у прыватным сваім ладзе і ў публічным жыцьці — у сэнсе самаахвярнасьці — перавышаў усякіх асцэтаў. Нічога не ўважаў за сваё: найбольш патрэбную сабе рэч ён без ніякага сумніву і з радасьцяй аддаваў другім. [...] Можна быць пэўным, што Хрыстовы іспыт на Божым Судзе выпадзе Аношцы роўна зь ялікім Сьвятымі”, – пісаў пра айца В. Аношку беларускі марыянін а. Язэп Германовіч. [6] Жыхары Альпеня, якія ведалі айца Аношку, нават праз паўстагозьдзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі яго імя: “Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?”[7].

Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выступаў за адкрыцьцё беларускіх школ. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. У рапартах і справаздачах польскай паліцыі, якая пільна сачыла за любымі праявамі нацыянальнага жыцьця ў Палескім ваяводзтве, душпастырская дзейнасьць а. Вацлава Аношкі рэгулярна ўзгадвалася як прыклад “шкоднай нацыяналістычнай дзейнасьці”.[8]

Беларускі каталіцкі сьвятар а. Язэп Германовіч, вядомы таксама як беларускі пісьменьнік Вінцук Адважны, прысьвяціў айцу Вячаславу Аношку брашуру “Унія на Палесьсі”(Альбярцін, 1932).

Крыніцы

  1. ^ [Ліст Ванды Чарнэцкай-Махнач з Чыкага] // Царква, № 2(25), 2000, с. 15.
  2. ^ Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  3. ^ Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. - Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006, с. 423.
  4. ^ а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  5. ^ Лісты грэка-католікаў // Царква № 3-4(7-8), 1996, с. 21, 24.
  6. ^ а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  7. ^ Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  8. ^ Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.

Літаратура

  • а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  • Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.
  • Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  • Анастасія Ільіна. Там, дзе была Унія... // Царква, № 4(47), 2005, с. 15.

Вонкавыя спасылкі