Транята: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д r2.7.1) (робат дадаў: cs:Treniota
Радок 69: Радок 69:


[[be:Транята]]
[[be:Транята]]
[[cs:Treniota]]
[[da:Treniota af Litauen]]
[[da:Treniota af Litauen]]
[[en:Treniota]]
[[en:Treniota]]

Вэрсія ад 00:01, 13 сьнежня 2011

Транята
Меркаваны выгляд Траняты з хронікі Аляксандра Гваньіні «Апісаньне эўрапейскай Сарматыі»
другі вялікі князь літоўскі
1263 — 1264
Наступнік Войшалк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1210,
Памёр 1264


Траня́та (12101264) — вялікі князь літоўскі (12631264), князь жамойцкі (?—1264). Пляменьнік (сын сястры) Міндоўга.

Біяграфія

Першы пісьмовы ўспамін пра Траняту знаходзіцца ў «Лівонскай рыфмаванай хроніцы» ў зьвязку зь бітвай на Дурбе (1260), калі пад ягоным кіраваньнем жамойты разьбілі крыжакоў і прынялі ўладу Міндоўга. Транята выконваў ролю ягонага намесьніка ў Жамойці і аднаго з найбліжэйшых дарадцаў, ідэоляга супольнай барацьбы ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэну[2]. Быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга і двух ягоных сыноў ў 1263, пасьля чаго атрымаў вялікакняскі сталец. Баючыся, што законныя спадкаемцы Міндоўга запатрабуюць саступіць уладу, Транята падманам заклікаў у Наваградак пляменьніка Міндоўга — полацкага князя Таўцівіла (Філафея), — і забіў яго. Паставіўшы кіраваць Полацкам залежнага ад сябе нальшчанскага князя Гердзеня[3], пачаў такім чынам валадарыць на Літве, Жамойці і Русі[4].

Транята быў заўзятым паганцам, пры ім на хрысьціян паўстала ганеньне, Літва вярнулася да паганскае веры. Зладзіў выправу на Мазовію і ордэнскую Прусію (менавіта, на ваколіцы Торуня — каля 400 км ад Літвы).

Неўзабаве сам быў забіты змоўцамі — прыхільнікамі Міндоўга[5] — на чале з Войшалкам.

Папярэднік
Міндоўг
Вялікі князь літоўскі
12631264
Наступнік
Войшалк

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі