Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропе: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Рэдагаваньні 178.121.199.157 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Luckas-bot
Радок 1: Радок 1:
{{Арганізацыя
{{Арганізацыя
| назва = Арганізацыя па бяспецы й супрацы ў Еўропе
| назва = Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе
| выява = OSCE logo.svg
| выява = OSCE logo.svg
| рамка выявы =
| рамка выявы =
Радок 8: Радок 8:
| мапа = OSCE_members_and_partners.svg
| мапа = OSCE_members_and_partners.svg
| памер мапы =
| памер мапы =
| альтэрнатыўны тэкст мапы = Удзельнікі й супольнікі АБСЕ
| альтэрнатыўны тэкст мапы = Удзельнікі й супольнікі АБСЭ
| подпіс мапы = {{Легенда|#007f00|Дзяржавы-ўдзельніцы}} {{Легенда|#ff7f40|Дзяржавы-супольніцы}}
| подпіс мапы = {{Легенда|#007f00|Дзяржавы-ўдзельніцы}} {{Легенда|#ff7f40|Дзяржавы-супольніцы}}
| мапа 2 =
| мапа 2 =
| абрэвіятура = АБСЕ
| абрэвіятура = АБСЭ
| дэвіз =
| дэвіз =
| папярэднік = [[Нарада аб бясьпецы й супрацы ў Еўропе]]
| папярэднік = [[Нарада аб бясьпецы й супрацы ў Эўропе]]
| наступнік =
| наступнік =
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|18|3|1991|Паказаць колькасьць гадоў}}
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|18|3|1991|Паказаць колькасьць гадоў}}
Радок 25: Радок 25:
| дзейнічае ў рэгіёнах =
| дзейнічае ў рэгіёнах =
| сяброўства = 56 [[дзяржава]]ў [[Паўночнае паўшар'е|Паўночнага паўшар'я]]
| сяброўства = 56 [[дзяржава]]ў [[Паўночнае паўшар'е|Паўночнага паўшар'я]]
| афіцыйныя мовы = [[Англійская мова|англійская]], [[Іспанская мова|Іспанская]], [[Італьянская мова|італьянская]], [[Нямецкая мова|нямецкая]], [[Расійская мова|расійская]], [[Французская мова|французская]]
| афіцыйныя мовы = [[Ангельская мова|ангельская]], [[Гішпанская мова|гішпанская]], [[Італьянская мова|італьянская]], [[Нямецкая мова|нямецкая]], [[Расейская мова|расейская]], [[Француская мова|француская]]
| генэральны сакратар = [[Марк Брышамбо]]
| генэральны сакратар = [[Марк Брышамбо]]
| пасада кіраўніка =
| пасада кіраўніка =
Радок 38: Радок 38:
| кіроўны орган = Нарада
| кіроўны орган = Нарада
| матчыная кампанія =
| матчыная кампанія =
| звязаныя кампаніі =
| зьвязаныя кампаніі =
| бюджэт = 156,4 млн [[эўра]] ([[2008]])
| бюджэт = 156,4 млн [[эўра]] ([[2008]])
| колькасць супрацоўнікаў = 3266 (2008)<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/item/39948.html?ch=1360 Грашовая справаздача за 2008 год ды выснова рэвізора] // Сайт АБСЕ. [[28 верасьня]] [[2009]].</ref>
| колькасьць супрацоўнікаў = 3266 (2008)<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/item/39948.html?ch=1360 Грашовая справаздача за 2008 год ды выснова рэвізора] // Сайт АБСЭ. [[28 верасьня]] [[2009]].</ref>
| колькасьць валянтэраў =
| колькасьць валянтэраў =
| сайт = [http://www.osce.org osce.org]
| сайт = [http://www.osce.org osce.org]
Радок 46: Радок 46:
| колішняя назва = Нарада аб бясьпецы й супрацы ў Эўропе
| колішняя назва = Нарада аб бясьпецы й супрацы ў Эўропе
}}
}}
'''Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе''' (АБСЕ, да [[1995]] г. НБСЕ (Нарада)<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/documents/mcs/1994/12/4050_en.pdf Будапэшцкі дакумэнт НБСЕ. 6 сьнежня 1994 г. (Рашэньне аб узмацненьні НБСЭ)] // Сайт Арганізацыі па бясьпецы й супрацы ў Эўропе. Дата доступу: [[17 жніўня]] [[2010]].</ref>; {{мова-en|Organization for Security and Co-operation in Europe}}) — [[міжнародная арганізацыя]], заснаваная 34-ма [[дзяржава]]мі [[Паўночнае паўшар'е|Паўночнага паўшар'я]] ў выніку падпісаньня [[21 лістапада]] [[1990]] году [[Парыская хартыя для новай Эўропы 1990 году|Парыскае хартыі для новай Эўропы]]. Акрамя сядзібаў у [[Вена|Вене]] ([[Аўстрыя]]) ды [[Варшава|Варшаве]] ([[Польшча]]), мае 17 прадстаўніцтваў у [[краіна]]х [[Эўропа|Эўропы]], у тым ліку ў [[Беларусь|Беларусі]], ды [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]]<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/contacts/?src_type=2 Кантактныя дадзеныя прадстаўніцтваў] // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.</ref>. Службовымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца ангельская, [[Гішпанская мова|гішпанская]], [[Італьянская мова|італьянская]], [[Нямецкая мова|нямецкая]], [[Расейская мова|расейская]] ды [[Француская мова|француская]].
'''Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе''' (АБСЭ, да [[1995]] г. НБСЭ (Нарада)<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/documents/mcs/1994/12/4050_en.pdf Будапэшцкі дакумэнт НБСЭ. 6 сьнежня 1994 г. (Рашэньне аб узмацненьні НБСЭ)] // Сайт Арганізацыі па бясьпецы й супрацы ў Эўропе. Дата доступу: [[17 жніўня]] [[2010]].</ref>; {{мова-en|Organization for Security and Co-operation in Europe}}) — [[міжнародная арганізацыя]], заснаваная 34-ма [[дзяржава]]мі [[Паўночнае паўшар'е|Паўночнага паўшар'я]] ў выніку падпісаньня [[21 лістапада]] [[1990]] году [[Парыская хартыя для новай Эўропы 1990 году|Парыскае хартыі для новай Эўропы]]. Акрамя сядзібаў у [[Вена|Вене]] ([[Аўстрыя]]) ды [[Варшава|Варшаве]] ([[Польшча]]), мае 17 прадстаўніцтваў у [[краіна]]х [[Эўропа|Эўропы]], у тым ліку ў [[Беларусь|Беларусі]], ды [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]]<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/contacts/?src_type=2 Кантактныя дадзеныя прадстаўніцтваў] // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.</ref>. Службовымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца ангельская, [[Гішпанская мова|гішпанская]], [[Італьянская мова|італьянская]], [[Нямецкая мова|нямецкая]], [[Расейская мова|расейская]] ды [[Француская мова|француская]].


==Установы==
==Установы==
Радок 52: Радок 52:
*''Сталая рада'' (Вена; да 1995 г. Камітэт высокіх прадстаўнікоў, КВП). Выконвае пастановы Выканаўчае рады, вызначае парадак яе працы на падставе прапановаў дзяржаваў-удзельніцаў АБСЭ ды абмяркоўвае дачыненьні зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі. На паседжаньні мае старшыняваць прадстаўнік дзяржавы, чый міністар ужо быў старшынёю Выканаўчае рады. Старшыня Сталае рады мае права склікаць пасяджэньне пасьля нарады з дзяржавамі-ўдзельніцамі.
*''Сталая рада'' (Вена; да 1995 г. Камітэт высокіх прадстаўнікоў, КВП). Выконвае пастановы Выканаўчае рады, вызначае парадак яе працы на падставе прапановаў дзяржаваў-удзельніцаў АБСЭ ды абмяркоўвае дачыненьні зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі. На паседжаньні мае старшыняваць прадстаўнік дзяржавы, чый міністар ужо быў старшынёю Выканаўчае рады. Старшыня Сталае рады мае права склікаць пасяджэньне пасьля нарады з дзяржавамі-ўдзельніцамі.
*''Нарада'' кіраўнікоў урадаў. Мае праводзіцца кожныя два гады цягам ня больш як трох месяцаў.
*''Нарада'' кіраўнікоў урадаў. Мае праводзіцца кожныя два гады цягам ня больш як трох месяцаў.
*''Парлямэнцкі сход''. Складаецца з прадстаўнікоў [[парлямэнт]]аў ды ўхваляе штогадовыя заявы<ref>{{ref-en}}[http://www.oscepa.org/index.php?option=com_content&view=article&id=236&Itemid=155 Заявы] // Сайт Парлямэнцкага сходу АБСЕ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.</ref>.
*''Парлямэнцкі сход''. Складаецца з прадстаўнікоў [[парлямэнт]]аў ды ўхваляе штогадовыя заявы<ref>{{ref-en}}[http://www.oscepa.org/index.php?option=com_content&view=article&id=236&Itemid=155 Заявы] // Сайт Парлямэнцкага сходу АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.</ref>.


===Службовыя===
===Службовыя===
Радок 64: Радок 64:
#падтрыманьне міжурадавае сеткі [[Зносіны|зносінаў]],
#падтрыманьне міжурадавае сеткі [[Зносіны|зносінаў]],
#супраца наконт небясьпечных вайсковых здарэньняў.
#супраца наконт небясьпечных вайсковых здарэньняў.
*''Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека'' (БДІПЧ, Варшава; да [[1992]] г.<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/documents/mcs/1992/07/4048_en.pdf Хэльсынскі дакумэнт НБСЕ. 10 ліпеня 1992 г.] // Сайт АБСЕ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.</ref> Бюро па вольных выбарах):
*''Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека'' (БДІПЧ, Варшава; да [[1992]] г.<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/documents/mcs/1992/07/4048_en.pdf Хэльсынскі дакумэнт НБСЭ. 10 ліпеня 1992 г.] // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.</ref> Бюро па вольных выбарах):
#cпрыяе сувязям ды абмену зьвесткамі аб выбарах між дзяржавамі дзеля выкананьня імі пунктаў 6—8 [[Капэнгаген]]скага дакумэнта НБСЕ (ахова [[Народаўладзьдзе|народаўладзьдзя]] ад [[Дзяржаўны пераварот|перавароту]], правядзеньне вольных выбараў паводле ўсеагульнага ды роўнага [[Выбарчае права|выбарчага права]], забесьпячэньне [[Свабода аб'яднаньняў|свабоды аб'яднаньняў]], запрашэньне на выбары замежных назіральнікаў);
#cпрыяе сувязям ды абмену зьвесткамі аб выбарах між дзяржавамі дзеля выкананьня імі пунктаў 6—8 [[Капэнгаген]]скага дакумэнта НБСЭ (ахова [[Народаўладзьдзе|народаўладзьдзя]] ад [[Дзяржаўны пераварот|перавароту]], правядзеньне вольных выбараў паводле ўсеагульнага ды роўнага [[Выбарчае права|выбарчага права]], забесьпячэньне [[Свабода аб'яднаньняў|свабоды аб'яднаньняў]], запрашэньне на выбары замежных назіральнікаў);
#зьбірае зьвесткі аб часе, парадку, выніках ды назіраньні за ўсенароднымі выбарамі;
#зьбірае зьвесткі аб часе, парадку, выніках ды назіраньні за ўсенароднымі выбарамі;
#cпрыяе сувязям між замежнымі назіральнікамі за выбарамі ды адпаведнымі ўправамі дзяржаваў, у якіх тыя выбары маюць адбыцца<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/documents/mcs/1990/11/4045_en.pdf Парыская хартыя для новай Эўропы. 21 лістапада 1990 г. (Дапаўняльны дакумэнт)] // Сайт АБСЕ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.</ref>.
#cпрыяе сувязям між замежнымі назіральнікамі за выбарамі ды адпаведнымі ўправамі дзяржаваў, у якіх тыя выбары маюць адбыцца<ref>{{ref-en}}[http://www.osce.org/documents/mcs/1990/11/4045_en.pdf Парыская хартыя для новай Эўропы. 21 лістапада 1990 г. (Дапаўняльны дакумэнт)] // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.</ref>.


==Удзельнікі==
==Удзельнікі==

Вэрсія ад 18:57, 11 сьнежня 2011

Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе
Удзельнікі й супольнікі АБСЭ

     Дзяржавы-ўдзельніцы

     Дзяржавы-супольніцы

Абрэвіятура АБСЭ
Папярэднік Нарада аб бясьпецы й супрацы ў Эўропе
Дата ўтварэньня 18 сакавіка 1991 (33 гады таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Штаб-кватэра Вена, Аўстрыя
Сяброўства 56 дзяржаваў Паўночнага паўшар'я
Афіцыйныя мовы ангельская, гішпанская, італьянская, нямецкая, расейская, француская
Генэральны сакратар Марк Брышамбо
Кіроўны орган Нарада
Бюджэт 156,4 млн эўра (2008)
Колькасьць супрацоўнікаў 3266 (2008)[1]
Сайт osce.org
Колішняя назва Нарада аб бясьпецы й супрацы ў Эўропе

Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе (АБСЭ, да 1995 г. НБСЭ (Нарада)[2]; па-ангельску: Organization for Security and Co-operation in Europe) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 34-ма дзяржавамі Паўночнага паўшар'я ў выніку падпісаньня 21 лістапада 1990 году Парыскае хартыі для новай Эўропы. Акрамя сядзібаў у Вене (Аўстрыя) ды Варшаве (Польшча), мае 17 прадстаўніцтваў у краінах Эўропы, у тым ліку ў Беларусі, ды Сярэдняй Азіі[3]. Службовымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца ангельская, гішпанская, італьянская, нямецкая, расейская ды француская.

Установы

  • Выканаўчая рада (да 1995 г. Рада). Складаецца з міністраў замежных справаў, зьбіраецца прынамсі аднойчы на год ды рыхтуе Нарады кіраўнікоў урадаў. Яе старшыня мае быць прадстаўніком дзяржавы, у якой праводзіцца пасяджэньне. Парадак дня яе працы рыхтуецца Сталай радаю.
  • Сталая рада (Вена; да 1995 г. Камітэт высокіх прадстаўнікоў, КВП). Выконвае пастановы Выканаўчае рады, вызначае парадак яе працы на падставе прапановаў дзяржаваў-удзельніцаў АБСЭ ды абмяркоўвае дачыненьні зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі. На паседжаньні мае старшыняваць прадстаўнік дзяржавы, чый міністар ужо быў старшынёю Выканаўчае рады. Старшыня Сталае рады мае права склікаць пасяджэньне пасьля нарады з дзяржавамі-ўдзельніцамі.
  • Нарада кіраўнікоў урадаў. Мае праводзіцца кожныя два гады цягам ня больш як трох месяцаў.
  • Парлямэнцкі сход. Складаецца з прадстаўнікоў парлямэнтаў ды ўхваляе штогадовыя заявы[4].

Службовыя

  • Сакратарыят (Вена; да 1993 году ў Празе) на чале з генэральным сакратаром:
  1. захоўвае й распаўсюджвае дакумэнты АБСЭ,
  2. забясьпечвае правядзеньне пасяджэньняў прадстаўнічых установаў АБСЭ,
  3. выконвае іх даручэньні.
  • Цэнтар засьцярогі ад супярэчнасьцяў (ЦЗС, Вена). Дапамагае ў ажыцьцяўленьні наступных захадаў дзеля ўмацаваньня даверу й бясьпекі:
  1. парадак нарады й супрацы наконт надзвычайнае вайсковае дзейнасьці,
  2. штогадовы абмен вайсковымі зьвесткамі,
  3. падтрыманьне міжурадавае сеткі зносінаў,
  4. супраца наконт небясьпечных вайсковых здарэньняў.
  • Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ, Варшава; да 1992 г.[5] Бюро па вольных выбарах):
  1. cпрыяе сувязям ды абмену зьвесткамі аб выбарах між дзяржавамі дзеля выкананьня імі пунктаў 6—8 Капэнгагенскага дакумэнта НБСЭ (ахова народаўладзьдзя ад перавароту, правядзеньне вольных выбараў паводле ўсеагульнага ды роўнага выбарчага права, забесьпячэньне свабоды аб'яднаньняў, запрашэньне на выбары замежных назіральнікаў);
  2. зьбірае зьвесткі аб часе, парадку, выніках ды назіраньні за ўсенароднымі выбарамі;
  3. cпрыяе сувязям між замежнымі назіральнікамі за выбарамі ды адпаведнымі ўправамі дзяржаваў, у якіх тыя выбары маюць адбыцца[6].

Удзельнікі

Пры заснаваньні ў арганізацыю ўваходзілі Аўстрыя, Баўгарыя, Брытанія, Бэльгія, Ватыкан, Вугоршчына, Гішпанія, Грэцыя, Данія, ЗША, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Канада, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Мальта, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Румынія, Сан-Марына, СССР, Турцыя, Фінляндыя, Францыя, Чэхаславаччына, Швайцарыя, Швэцыя ды Югаславія. Колькасьць удзельнікаў АБСЭ ўстойліва павялічвалася і ў чэрвені 2006 году дасягнула 56 дзяржаваў.

Урад Беларусі, як і ўрад Украіны, бярэ ўдзел у АБСЭ з 30 студзеня 1992 году. Урады ўсіх іншых сумежных з Беларусьсю краінаў таксама зьяўляюцца яе ўдзельнікамі. Урады Расеі (як спадкаемца СССР) й Польшчы — ад заснаваньня арганізацыі, Латвіі й Летувы — з 10 верасьня 1991 году.

На канец года Колькасьць дзяржаваў-удзельніцаў
Заснавальнікі 34
1991 38
1992 51
1993 52
1995 53
1996 54
2000 55
2006 56

Дачыненьні з Беларусьсю

Офіс АБСЭ ў Менску
Папярэднік Кансультацыйна-назіральная група (19982002)
Дата ўтварэньня 1 студзеня 2003 (21 год таму)
Юрыдычны статус прадстаўніцтва
Месцазнаходжаньне праспэкт газэты «Праўда», д. 11
кіраўнік Бэнэдыкт Галер
Колькасьць супрацоўнікаў 13

Урад Беларусі ўступіў у АБСЭ 30 студзеня 1992 году. 26 лютага 1992 году адбылося падпісаньне Канчальнае пастановы Хэльсынскае НБСЭ 1975 году, а 8 красавіка 1993 году — Парыскае хартыі[7].

У выніку роспуску ў 1996 годзе прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам абранага ў 1995 годзе Вярхоўнага Савету Беларусь пазбавілі ў 1997 годзе права на прадстаўніцтва ў Парлямэнцкім сходзе АБСЭ[8]. Паводле бестэрміновае Дамоўленасьці аб Кансультацыйна-назіральнай групе (КНГ) ад 18 сьнежня 1997 году з урадам Беларусі ў 1998 годзе АБСЭ адчыніла ў Менску сваё прадстаўніцтва. КНГ налічвала 4 адмыслоўцаў ды ўзначальвалася да канца 2001 году нямецкім амбасадарам Гансам-Георгам Вікам[9]. Паводле новай Дамоўленасьці з 2003 году КНГ ператварылі ў Офіс, які цяпер складаецца з 5 замежных і 8 мясцовых службоўцаў ды ўзначальваецца нямецкім дыпляматам Бэнэдыктам Галерам[10].

Кіраўнікі Офіса АБСЭ
Імя й прозьвішча Час займаньня пасады Месца народзінаў Дата народзінаў Папярэдняя пасада
1 Эбэргард Гайкен 10 лютага 2003[11]31 ліпеня 2005[12] Нямеччына 1935
2 Оке Пэтэрсан 29 жніўня 2005[13]28 траўня 2007 Швэцыя кіраўнік дэпартамэнту ў справах уцекачоў і міграцыйнай палітыкі МЗС Швэцыі[14]
3 Ганс-Ёхан Шміт 4 лютага 2008[15] — 10 верасьня 2009[16] Нямеччына
4 Бэнэдыкт Галер 15 студзеня 2010 — дагэтуль г. Фэльбэрт, Мэтманскі раён, Дзюсэльдорфская акруга, зямля Паўночны Райн-Вэстфалія, Нямеччына 11 траўня 1954 амбасадар па адмысловых даручэньнях МЗС Нямеччыны[17][18]

Крыніцы

  1. ^  (анг.)Грашовая справаздача за 2008 год ды выснова рэвізора // Сайт АБСЭ. 28 верасьня 2009.
  2. ^  (анг.)Будапэшцкі дакумэнт НБСЭ. 6 сьнежня 1994 г. (Рашэньне аб узмацненьні НБСЭ) // Сайт Арганізацыі па бясьпецы й супрацы ў Эўропе. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  3. ^  (анг.)Кантактныя дадзеныя прадстаўніцтваў // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  4. ^  (анг.)Заявы // Сайт Парлямэнцкага сходу АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  5. ^  (анг.)Хэльсынскі дакумэнт НБСЭ. 10 ліпеня 1992 г. // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  6. ^  (анг.)Парыская хартыя для новай Эўропы. 21 лістапада 1990 г. (Дапаўняльны дакумэнт) // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  7. ^  (анг.)Дзяржавы-ўдзельніцы // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  8. ^  (анг.)Варшаўская заява Парлямэнцкага сходу АБСЭ. 8 ліпеня 1997 г. // Сайт Парлямэнцкага сходу АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  9. ^  (анг.)Кансультацыйна-назіральная група ў Беларусі // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  10. ^  (анг.)Офіс АБСЭ ў Менску // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  11. ^  (анг.)Агляд Офіса АБСЭ ў Менску // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  12. ^ Уладзімер Глод. Эбэргард Гайкен пакінуў Беларусь // Радыё «Свабода». 4 жніўня 2005.
  13. ^ Юлія Канавалава. Інтэрв’ю са спадаром Оке Пэтэрсанам, кіраўніком менскага офіса Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) // 11.09.2005 // Беларуская служба Швэдзкага радыё. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  14. ^ Уладзімер Глод. У менскім офісе АБСЭ будзе новы кіраўнік // Радыё «Свабода». 28 траўня 2007.
  15. ^ Уладзімер Глод. У Менск прыедзе новы кіраўнік офісу АБСЭ // Радыё «Свабода». 4 лютага 2008.
  16. ^ Шміт удзячны дзяржаўным партнэрам // Радыё «Свабода». 8 верасьня 2009.
  17. ^  (анг.)Кіраўнік Офіса АБСЭ ў Менску // Сайт АБСЭ. Дата доступу: 17 жніўня 2010.
  18. ^ Уладзімер Глод. У офісе АБСЭ ў Менску пачаў працаваць новы кіраўнік // Радыё «Свабода». 18 студзеня 2010.

Вонкавыя спасылкі

Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропесховішча мультымэдыйных матэрыялаў