Летні час: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.4) (робат дадаў: kk:Жазғы уақыт
Радок 28: Радок 28:
[[ar:توقيت صيفي]]
[[ar:توقيت صيفي]]
[[an:Horario de verano]]
[[an:Horario de verano]]
[[as:দিবালোক সংৰক্ষণ সময়]]
[[ast:Horariu de branu]]
[[ast:Horariu de branu]]
[[az:Yay vaxtı]]
[[az:Yay vaxtı]]

Вэрсія ад 22:36, 9 сьнежня 2011

Сінім колерам пазначаныя раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час. Аранжавым — дзе пераход быў скасаваны.

Летні час — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Часам нармалёвы паясны час завуць «зімовым», але гэты тэрмін не зьяўляецца карэктным.

Летні час уводзіцца ў шматлікіх краінах у летні пэрыяд з мэтай эканоміі электраэнэргіі на асьвятленьне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.

У Расеі пераход на летні час упершыню быў ажыцьцёўлены ў ліпені 1917 году і дзейнічаў да 1930 году, калі стрэлкі гадзіньнікаў былі пераведзеныя на адну гадзіну наперад адносна пояснага часу. Гэты час звалі «дэкрэтным», бо ён быў уведзены Дэкрэтам Саўнаркама 16 чэрвеня 1930 году. З 1981 году ў СССР ізноў стаў рэгулярна ўводзіцца летні час.

У цяперашні час у паўночным паўшар'і летні час выкарыстоўваецца ў ЗША, Канадзе, краінах Эўропы, Расеі. У паўднёвым паўшар'і летні час выкарыстоўваецца ў Аўстраліі, Новай Зэляндыі, Парагваі, Бразыліі, Чылі. Прыэкватарыяльныя краіны не карыстаюцца летнім часам.

У Расеі і Эўропе пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам гадзінавых стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход зьдзяйсьняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

У ЗША і Канадзе пераход на летні час зьдзяйсьняецца ў першую нядзелю красавіка ў 2:00, і вяртаецца назад у апошнюю нядзелю кастрычніка, таксама ў 2:00. З 2007 года, аднак, правілы зьмяніліся, і перавод стрэлак адбыўся ў другую нядзелю сакавіка з вяртаньнем у першую нядзелю лістапада. Варта зазначыць, што не па ўсёй тэрыторыі Штатаў і Канады летні час выкарыстоўваецца аднолькава. Да прыкладу, на паўночным-захадзе канадзкай правінцыі Антарыё жыхары адмаўляюцца пераводзіць стрэлкі ўлетку.

З-за ўжываньня летняга часу на тэрыторыі Расіі, расейцы жывуць са зрухам у +2 гадзіны у дачыненьні да паяснога часу. Зрух у 2 гадзіны выкліканы тым, што на тэрыторыі Расіі дзейнічае так званы «дэкрэтны час», які адрозьніваецца ад паяснога на +1 гадзіну. Летні час дадае яшчэ +1 гадзіну да дэкрэтнага часу, што ў суме складае +2 гадзіны ў дачыненьні да паяснога часу.

Спасылкі

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA