Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 17: Радок 17:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://slounik.org/146788.html Слоўнік.орг]
* [http://slounik.org/146788.html Слоўнік.орг]
* [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/harbinski/brd/uspaminy_03.htm Успаіны Юрася Гарбінскага, МАЕ ПРЫЯЦЕЛI — В. АНОШКА]
* [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/harbinski/brd/uspaminy_03.htm Успаміны Юрася Гарбінскага, МАЕ ПРЫЯЦЕЛI — В. АНОШКА]
* [http://leszkiewicz.narod.ru/unia.html Вінцук Адважны «Унія на Палесьсі»]
* [http://leszkiewicz.narod.ru/unia.html Вінцук Адважны «Унія на Палесьсі»]
* Анастасія Ільіна. Там, дзе была Унія... // Царква, № 4(47), 2005, с. 15.
* Анастасія Ільіна. Там, дзе была Унія... // Царква, № 4(47), 2005, с. 15.

Вэрсія ад 16:37, 9 сьнежня 2011

Вацлаў Аношка

Вацлаў Аношка, Вячаслаў Аношка (1899, Магілёўшчына — 18 лютага 1966, Рабэрцін, Польшча) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.

Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).

Высьвячаны 1 лістапада 1924. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў Ляхавічах Баранавіцкага павету. Зацікавіўся справай адраджэньня Уніі і прыняў усходні абрад.

З 1926 году служыў парахам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў Альпені каля Давыд-Гарадка, куды шматразова прыязджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч. З 1935 да 1944 году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў Далятычах на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор.

Зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. Зьяўляўся сябрам Рады Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы. Прыхільнік |Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары. Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.

Пахаваны на могілках каля Рабэрціну пад Варшавай.

Вонкавыя спасылкі