Фліндэрз (востраў): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: uk:Фліндерс (острів); касмэтычныя зьмены
д r2.7.1) (робат дадаў: it:Isola Flinders
Радок 50: Радок 50:
[[fr:Flinders Island]]
[[fr:Flinders Island]]
[[gl:Illa Flinders]]
[[gl:Illa Flinders]]
[[it:Isola Flinders]]
[[nl:Flinderseiland]]
[[nl:Flinderseiland]]
[[ja:フリンダース島]]
[[ja:フリンダース島]]

Вэрсія ад 18:21, 30 лістапада 2011

Фліндэрз
Месца Басаў праліў
Плошча 1333 км²
Найвышэйшы пункт 756 м
Краіна Аўстралія
Вобласьць Тасманія
Насельніцтва (2005) 895чалавек
Каардынаты 40° пн. ш. 148° у. д. / 40° пн. ш. 148° у. д. / 40; 148Каардынаты: 40° пн. ш. 148° у. д. / 40° пн. ш. 148° у. д. / 40; 148
Фліндэрз на мапе Аўстраліі
Фліндэрз
Фліндэрз
Фліндэрз

Фліндэрз (па-ангельску: Flinders Island) — востраў у праліве Баса, які ляжыць за 20 км на паўночны ўсход ад вострава Тасманія. Найбуйнейшы востраў у групе астравоў Фюрно. Уваходзіць у склад штата Тасманія. Плошча вострава — каля 1333 км². Найвышэйшы пункт — гара Стшалецкага (756 м). Найбуйнейшыя населеныя пункты — Ўайтмарк (па-ангельску: Whitemark) і Лэдзі-Бэран (па-ангельску: Lady Barron).

Геаграфія

У геалягічнай будове вострава Фліндэрз пераважаюць горныя хрыбты, якія складзеныя з гранітных парод і займаюць трэць усяго вострава. Найбольш буйныя зь іх — града Стшалецкага (па-ангельску: Strezelecki Range), Дарлінг (па-ангельску: Darling Range), гара Кілікрэнкі (па-ангельску: Mount Killiecrankie) і Патрыярх (па-ангельску: The Patriarchs).

Прыкладна палова вострава ўяўляе сабою прыбярэжныя выдмы з роднаснымі глебавымі адкладамі, якія фармуюць раўніну ва ўсходняй частцы вострава Фліндэрз і вузкую паласу на заходнім узьбярэжжы. У шматлікіх нізінных месцах з мноствам лягун можна знайсьці эстуарыявыя плясты зь пяску, гліны і галькі. Найвышэйшы пункт вострава Фліндэрз — гара Стшалецкага (756 м). Іншыя пікі дасягаюць вышыні 400 м.

Мноства невялікіх рачных струменяў, якія бягуць у бок берага, утвараюць пераважны малюнак гідраграфічнай сеткі. Найбуйнейшыя рэкі, якія бяруць пачатак у сельскагаспадарчых землях, цякуць у бок усходняга ўзьбярэжжа і ўпадаюць у чатыры вузкіх марскіх заліва. Шматлікія рэкі зьяўляюцца толькі пасьля моцных дажджоў, што зьвязана з маленькай даўжынёю рэк і стромкасьцю мясцовасьці, па якой яны цякуць.

Уздоўж усходняга берага вострава Фліндэрз разьмешчана мноства прыбярэжных лягун. Праз розную колькасьць ападкаў, вышыннасьць, геалягічную будову і ляндшафт на астравах назіраецца вялікая разнастайнасьць глеб і формаў расліннасьці. Уздоўж прыбярэжных выдмаў пераважаюць глебы з вялікім утрыманьнем вапны, на якіх растуць нізкарослыя хмызьнякі і нізінныя дрэвы. На мяккахвалістых раўнінах у заходняй частцы вострава пераважае монафракцыённы пясок і неаднастайныя глебы, на якіх растуць эўкаліпты.

Вонкавыя спасылкі