Мікалаеў (Мікалаеўская вобласьць): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: ca:Mykolàïv
Радок 256: Радок 256:
[[fa:موستیسکا]]
[[fa:موستیسکا]]
[[fr:Mykolaïv]]
[[fr:Mykolaïv]]
[[ko:미콜라이우]]
[[hsb:Mykolajiw]]
[[hsb:Mykolajiw]]
[[hr:Mikolajiv]]
[[hr:Mikolajiv]]

Вэрсія ад 12:26, 30 лістапада 2011

Мікалаеў
Миколаїв
Будынак-візытоўка места
Будынак-візытоўка места
Герб Мікалаева Сьцяг Мікалаева
Першыя згадкі: 1399
Горад з: 1399
Былыя назвы: Вітаўка
Вобласьць: Мікалаеўская
Раён: Мікалаеўскі, Жаўтнэвы
Плошча: 260 км²
Насельніцтва (2008)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

506 381
1 994
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +380-512
Паштовы індэкс: 54000-490
Геаграфічныя каардынаты: 46°58′ пн. ш. 32°00′ у. д. / 46.967° пн. ш. 32° у. д. / 46.967; 32Каардынаты: 46°58′ пн. ш. 32°00′ у. д. / 46.967° пн. ш. 32° у. д. / 46.967; 32
Мікалаеў на мапе Ўкраіны
Мікалаеў
Мікалаеў
Мікалаеў
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Мікалаеўская меская рада

Мікала́еў (па-ўкраінску: Миколаїв) — места на поўдні Ўкраіны, на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул. Адміністрацыйны цэнтар Мікалаеўскай вобласьці, Жаўтнэвага ды Мікалаеўскага раёнаў.

Знаходзіцца за 65 кілямэтраў ад Чорнага мора. Празь места праходзяць аўтамабільны шлях эўрапейскага значэньня E58: ВенаБратыслава — Кашчыцэ — Ужгарад — Бая-Марэ — Ясі — КішынёўАдэса — Мікалаеў — МарыюпальРастоў-на-Доне, а таксама рэгіянальны аўтамабільны шлях Кіраваград — Мікалаеў. Вузел чыгуначных лініяў на Адэсу, Хэрсон, Сьнігураўку, Далінскую. Аэрапорт.

У 1399 року вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Мікалаева места Вітаўку як памежную фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага.[1]

Гісторыя

Вітаўка

Асноўны артыкул: Вітаўка

Старажытная гісторыя мясцовасьці, дзе цяпер знаходзіцца Мікалаеў, зьвязаная з падзеямі ў паўднёвай частцы сучаснага места — Вітаўцы. Уласна сваю назву гістарычная мясцовасьць атрымала ад вялікага князя літоўскага Вітаўта, які ўзьвёў тут у 1399 року Вітаўтаўскі замак (фартэцыю) і мытню для кантролю гандлю з татарамі.

Пазьней, пасьля экспансіі Турэччыны, назва места ўскладнілася турэцкім словам «гаммані», якое мае значэньня «лазьня», «купальня», «фантан».

Згодна з Кючук-Кайнарджыйскай мірнай дамовай 1774 року гэтыя землі ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі, назва Вітальд-Гаммані была скарочаная і прыстасаваня да расейскай і ўкраінскай моваў — Вітаўка. Ад 1789 року Вітаўку перайменавалі ў Богаяўленскае (з 1938 року — Кастрычніцкае, з 1962 — Жаўтнэвае)

Мікалаеў

У 1789 року князь Рыгор Пацёмкі непадалёк ад Вітаўкі, на паўвысьпе пры сутоках Інгул і Паўднёвага Буга, заснаваў флётскае і карабельнае места. Першым грамадзянінам Мікалаева зрабіўся прадпрымальнік, вайсковы дзеяч і будаўнік М. Фалееў. Менавіта ордэр № 1065 ад 9 верасьня 1789 для яго і зьяўляецца першай дакумэнтальнай згадкай сучаснай назвы места:

« Фабэраву дачу называць Спаскім, а Вітаўку — Богаяўленскім, а новую вэрф, якая ўзводзіцца на Інгуле — местам Мікалаевам ... »

Існуе вэрсія, што места атрымала сваю назву ў гонар перамогі расейскіх войскаў 1788 року падчас узяцьця турэцкай фартэцыі Ачакаў, якая супала з Днём Сьв. Мікалая.[2]

Будаваўся горад паводле спэцыяльна складзенага расейскім архітэктарам І. Старовым пляну — з простымі вуліцамі і кварталамі правільнай формы. Жыцьцё Мікалаева цалкам падпарадкоўвалася суднабудаваньню і флёту. Амаль сто рокаў тут знаходзіўся штаб Чарнаморскага флоту. Падчас губэрнатарства А. Грэйга ў 1-й траціне XIX ст. у Мікалаеве ўпершыню была зробленая спроба пабудаваць вадаправод, на вуліцах зьявіўся брук, азеляненьне.

У 1862 року ў месьце адкрыўся камэрцыйны порт, што паслужыла штуршком да пераўтварэньня Мікалаева ў значны эканамічны і гандлёвы цэнтар. Ужо ў канцы XIX ст. Мікалаеўскі порт займаў трэцяе месца пасьля Пецярбургу і Адэсы па аб'ёмах гандлю з замежнымі дзяржавамі, а паводле экспартым збожжы, галоўнымі пастаўнікамі якога былі стэпавыя губэрні, — першае месца ў Расейскай імпэрыі.

Будынак мескай думы (не захаваўся)

У 1918 року ў Мікалаеве знаходзіліся хаўрусныя войскі гетмана П. Скарападзкага. Савецкая ўлада на Мікалаеўшчыне ўмацавалася толькі ў 1920 року. За часамі галадамору 19321933 рокаў у Мікалаеве, як вялікім прамысловым асяродку, прыймаліся пэўныя захады па барацьбе зь бедствам, тады як сяляне вобласьці засталіся без дапамогі і цярпелі ад голаду.[3]

З 1942 па 28 сакавіка 1944 року места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У паваенны час Мікалаеў зрабіўся адным з найбольшых цэнтраў суднабудаваньня ў СССР.

1 сьнежня 1991 року мікалаеўцы разам з жыхарамі вобласьці на Ўсеукраінскім рэфэрэндуме 89,45 % галасоў «за» пацьвердзілі Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны. У 1990-я рокі эканоміка Мікалаева, як і ўсёй дзяржавы, адчула шэраг істотных, часьцяком нэгатыўных наступстваў лібэралізацыі рынку і эканамічных пераўтварэньняў. Рэзультатам гэтага стала амаль поўнае знішчэнне прамысловасці, напрыклад, заводаў ЧСЗ, ім. 61 камунары і "Акіян"

Геаграфія

Выгляд Мікалаева з вышыні каля 10 км

Мікалаеў месьціцца на поўдні Ўкраіны, у межах Прычарнаморскай нізіны.

Места знаходзіцца каля Бускага ліману на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул, у сухастэпавай зоне.[4]

Клімат Мікалаева ўмерана-кантынэнтальны, засушлівы, стэпавы, з гарачым сонечным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае –3 °C, зіма мяккая, маласьнегавая, з частымі адлігамі, зьменлівая, адлігі зьмяняюцца пахаладаньнямі. Уначы замаразкі практычна штодзень.

На клімат места значна ўплывае разьмешчанае паблізу Чорнае мора. У сувязі з гэтым сакавік і красавік параўнальна халодныя, а восень параўнальна цёплая.

Лета сьпякотнае, сонечнае, сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае 22 °C, пры паступленьні гарачага паветра з Сахары, які добра выграваецца ўлетку ва ўмовах яснага неба тэмпэратура нярэдка даходзіць і да +40 °C у цені. На працягу апошніх рокаў, з прычыны глябальнага пацяпленьня тэмпэратура дасягала вельмі высокіх для поўдня Ўкраіны значэньняў.

Сярэднярочная колькасьць ападкаў 450—500 мілімэтраў. Выпаральнасьць дасягае амаль 1000 мілімэтраў ападкаў у рок. У сувязі з гэтым клімат Мікалаева і вобласьці вельмі засушлівы. Ападкі выпадаюць даволі раўнамерна, але галоўным чынам у летні пэрыяд пасьля навальніцаў і ўзімку ў выглядзе сьнегу

 Кліматычныя зьвесткі для Мікалаева 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдняя t, °C −3,1 −1,8 2,6 10,2 16,5 20,4 22,3 21,8 16,9 10,3 4,4 −0,1 10,0
Норма ападкаў, мм 36 35 30 32 44 54 58 41 39 22 36 45 472
Вільготнасьць, % 84 83 78 69 64 63 62 60 66 75 84 86 73
Крыніца: Клімат Миколаєва // www.meteoprog.ua

Насельніцтва

Кінатэатар «Радзіма»
Гандлёва-забаўляльны комплекс City Center
Гіпэрмаркет «Вялікая Кішэня»
  • 1897 — 92 тыс. чал.[5]
  • 1911 — 105 тыс. чал.
  • 1939 — 174 тыс. чал.
  • 1959 — 226 тыс. чал.
  • 1970 — 331 тыс. чал.[6]
  • 1991 — 512 тыс. чал.[7]
  • 2001 — 514,1 тыс. чал.
  • 2006 — 507 тыс. чал.
  • 2008 — 506,4 тыс. чал.

Эканоміка

У структуры прамысловасьці Мікалаева галоўнае месца займае машанабудаваньне і мэталаапрацоўка, сярод якіх асабліва вылучаюцца галіны суднабудаваньня і энэргетычнага машынабудаваньня.

Прамысловыя прадпрыемствы места забясьпечваюць да 50 % аб'ёмаў прадукцыі суднабудаваньня Ўкраіны, звыш 90 % дзяржаўнай вытворчасьці газавых турбінаў, 80 % гліназёму.

Апроч цяжкай, у месьце разьвітая харчовая прамысловасьць (асаблівы ўзрост якой адбыўся пасьля 1991 року дзякуючы замежным інвэстыцыям) — так, ува Ўкраіне ды за яе межамі нязьменная папулярнасьцю карыстаецца прадукцыя ТАА «Сандора», ЗАТ «Лакталіс-Ўкраіна», піўзаводу «Янтар» і інш.

Найбольшыя мікалаеўскія прадпрыемствы:

  • Акцыянэрная холдынгавая кампанія «Чарнаморскі суднабудаўнічы завод», найбольшае суднабудаўнічае прадпрыемства ўва Ўкраіне і адно з наймагутнейшых у Эўропе.
  • Дзяржаўнае прадпрыемства «Суднабудаўнічы завод імя 61 камунара».
  • ААТ «Дамэн Шыпьярдс Акіян», суднабудаўнічая кампанія.
  • «Мікалаеўскі гліназёмны завод», найбольшы вытворца гліназёму ў Эўропе.
  • Мікалаеўскі авіярамонтны завод «НАРП».
  • Дзяржаўнае прадпрыемства «Мікалаеўскі марскі гандлёвы порт».
  • Піўзавод «Янтар».
  • ЗАТ «Лакталіс-Україна».
  • ТАА «Сандора»

Турыстычная інфармацыя

Касьцёл Сьв. Іосіфа

У Мікалаеве знаходзіцца адзін з найлепшых ува Ўкраіне ды найвядомейшых у Эўропе заапаркаў. У месьце дзейнічае шэраг музэяў, у т.л. мастацкі музэй імя Васіля Верашчагіна.

Да ліку прыкметных архітэктурна-гістарычных помнікаў места належаць:

  • Абсэрваторыя Чарнаморскага флёту (1827) — цяпер гэта Мікалаеўская астранамічная абсэрваторыя;
  • Афіцэрскі сход (1824);
  • Катэдральны сабор Касьпераўскай іконы Маці Божай (1908) УПЦ Кіеўскага патрыярхату;
  • Катэдральны Сьвята-Раства-Багародзіцкі сабор (18001828) УПЦ Маскоўскага патрыярхату;
  • Касьцёл Сьв. Іосіфа (1886);
  • Лютэранская кірха (1852);
  • Штаб камандуючага Чарнаморскім флётам (1793) — цяпер гэта Музэй суднабудаваньня і флёту;
  • Яхт-клюб (1904).

Галерэя

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Добровольський О.А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1] // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
  2. ^ Nikołajew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 149
  3. ^ Голодомор 1932-1933 років. Документи Державного архіву Миколаївської області свідчать [2] // Державний архів Миколаївської області
  4. ^ Атлас. География Украины. 2001 год. 9 класс. Издательство «Освіта».
  5. ^ Херсонская губерния (дополнение к статье) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ Николаев (центр Николаевской обл. УССР) // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  7. ^ Николаев // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Договір про співробітництво між меріями міст Бурси (Туреччина) і Миколаєва (Україна)
  9. ^ Договір про співробітництво між виконавчим комітетом міської ради м. Миколаїв (Україна) та мерією м. Галац (Румунія)
  10. ^ Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради
  11. ^ Протокол про дружбу та співробітництво між Москвою та Миколаєвом
  12. ^ Угода про співробітництво між адміністрацією міста Петрозаводська (Республіка Карелія, Росія) та виконавчим комітетом Миколаївської міської Ради (Україна)
  13. ^ Угода між Адміністрацією Санкт-Петербурга Російської Федерації та виконавчим комітетом Миколаївської міської ради України про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях
  14. ^ Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради
  15. ^ Угода між виконавчим комітетом Миколаївської міської ради (Україна) та Адміністрацію нового регіону Примор'я м. Тяньцзінь (Китайська Народна Республіка) про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях

Вонкавыя спасылкі

Мікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў