Вядзьмарскія знакі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Вядзьмарскія знакі.''' У цыклу кніг Анджэя Сапкоўскага - "[[Сага пра Ведз...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:39, 10 чэрвеня 2007

Вядзьмарскія знакі.


У цыклу кніг Анджэя Сапкоўскага - "Сага пра Ведзьмара" - можна знайсьці апісаньні некаторых так званых "Знакаў". Насамрэч - гэта прымітыўныя чары, што патрабуюць мінімум здольнасьцяў. З-за таго, што ўсе гэтыя чары ўтвараюцца пры дапамозе жэстаў, яны называюцца "Знакамі". Ведзьмары, што не валодалі магіяй, павінныя былі піць спэцыяльныя ўзвары для мажлівасьці карыстацца "Знакамі".


Сьпіс знакаў:

Знак Аард.

Назва перакладаецца са Старэйшай мовы як "найвышэйшы", але насамрэч - гэта самыя прымітыўныя чары. Эфэкт чараў - моцны штуршок паветра (накіраванага магічнай энэргіяй) у бок таго, на што гэты знак накіраваны. Ведзьмары вывучылі гэты Знак досыць добра й могуць выкарыстоўваць яго з даволі вялікай сілай.


Знак Ігні.

Назва паходзіць з лаціны й значыць "Агонь" і вельмі трапна апісвае сутнасьць гэтага Знаку. Утворанае з дапамогай гэтых чараў полымя можа мець розную сілу й памер, але гэты Знак дзейнічае толькі на невялікай адлегласьці й ня можа быць выкарыстаны як вядомыя па шматлікіх RPG чары - "Шар Агню".


Знак Гэліятроп.

Зноўку назва паходзіць з лаціны, аднак ня мае дачыненьня да сутнасьці Знаку. Знак Гэліятропу выкарыстоўваецца для аховы Ведзьмара ад магіі. Аднак ягонае дзеяньне не дасканалае й часьцей за ўсё толькі памяньшае эфэкт чараў.


Знак Куэн

Знак стварае вакол Ведзьмара магічны бар'ер, што ахоўвае Ведзьмара ад зьнешніх узьдзеяньняў. Аднак аб'екты, што маюць вялікую хуткасьць (напрыклад стрэлы) усёж-ткі могуць прабіць бар'ер.


Знак Аксый.

Тэлепатычны Знак, часьцей за ўсё выкарыстоўваецца дзеля заспакойваньня жывёлаў (напрыклад коней), якія маглі б спужацца ці ўцячы. У дачыненьні да больш "складаных" істотаў (кшалту людзей) Знак патрабуе вялікіх затратаў энэргіі й больш складаных жэстаў.

Знак Юрдэн.

Пра гэты Знак вядома няшмат. Адзінае - вядома, што ён выкарыстоўваецца для таго, каб зачыняць ці адчыняць аб'екты. Аднак ягонае дзеяньне невядомае: мажліва ён стварае магічны бар'ер.