Кінгман: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: su:Karang Kingman
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:آب‌سنگ کینگمن
Радок 31: Радок 31:
[[eo:Kingmanrifo]]
[[eo:Kingmanrifo]]
[[eu:Kingman Uharria]]
[[eu:Kingman Uharria]]
[[fa:آب‌سنگ کینگمن]]
[[fr:Récif Kingman]]
[[fr:Récif Kingman]]
[[gl:Arrecife Kingman]]
[[gl:Arrecife Kingman]]

Вэрсія ад 15:33, 24 лістапада 2011

Выгляд Рыфа Кінгмана з борта гідраплана.

Рыф Кі́нгмана (па-ангельску: Kingman Reef) – незаселены каралавы рыф у паўночнай частцы Ціхага акіяна. Плошча паверхні складае 1 км². Рыф знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Злучаных Штатаў Амэрыкі. Самая высокая кропка ўздымаецца на 1 мэтар над узроўнем мора, пад час прыліваў рыф знаходзіцца пад вадой.

Гісторыя

Рыф быў адкрыты ў 1789 годзе капітанам Эдмундам Фанінгам. Першым чалавекам, які дакладна дасьледаваў і апісаў рыф быў капітан В.Е. Кінгман, які высадзіўся тут у 1853 годзе і з гэтага часу рыф атрымаў сучасную назву. У 1859 годзе вялікія радовішчы гуана на рыфе Кінгмана заінтарасавалі амэрыканскія кампаніі, яле да прамысловай здабычы не дайшло. У 1922 годзе кампанія Пальміра Копра Компані абвясьціла рыф амэрыканскай тэрыторыяй і пабудавала тут рыбацкую базу. З 1937 да 1938 года рыф выкарыстоўваўся авіякампаніяй ПанАм як пункт запраўкі гідрапланаў на лініі ГаваіАмэрыканскае Самоа. Пад час Другой Сусьветнай вайны рыф Кінгмана быў перададзены ў карыстаньне амэрыканскага войска, але ніякай дзейнасьці тут не было. Пасьля вайны кіраваньне над рыфам атрымала Міністэрства Вайскова-Марскога Флота ЗША.

Сучаснасьць

З 18 студзеня 2001 года рыф Кінгмана быў абвешчаны прыродаахоўнай зонай, які кіруецца Мінстэрствам Замежных спраў ЗША і Прыродаахоўным агенцтвам ЗША. Тэрыторыя зоны ахоплівае рыф і мора ў радыюсе 12 міляў вакол яго.

Вонкавыя спасылкі

Кінгмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў