Шырата: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: ar:عرض جغرافي |
д r2.6.4) (робат дадаў: lmo:Latitüdin |
||
Радок 62: | Радок 62: | ||
[[lt:Platuma]] |
[[lt:Platuma]] |
||
[[ln:Monkɔlɔ́tɔ mwâ libale]] |
[[ln:Monkɔlɔ́tɔ mwâ libale]] |
||
[[lmo:Latitüdin]] |
|||
[[mk:Латитуда]] |
[[mk:Латитуда]] |
||
[[ml:അക്ഷാംശം]] |
[[ml:അക്ഷാംശം]] |
Вэрсія ад 20:06, 23 лістапада 2011
Шырата́ — геаграфічная каардыната ў шэрагу сыстэмаў сфэрычных каардынатаў, якая вызначае знаходжаньне пунктаў на паверхні Землі, Сонца, плянэтаў і на нябёснай сфэры адносна экватару, экліптыкі.
Геаграфічная шырата φ — гэта кут паміж стромай лініяй у дадзеным пункце і роўніцай экватару, які адлічваецца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватару.
Праз адрозьненьні формы Зямлі (геаіда) ад шару, геаграфічная шырата пунктаў некалькі адрозьніваецца ад іх геацэнтрычнай шыраты, г. зн. ад кута паміж кірункам на дадзены пункт з цэнтру Зямлі і роўніцай экватару.
Шырату месца можна вызначыць з дапамогай такіх астранамічных інструмэнтаў як сэкстант ці гноман (простае вымярэньне), аднак у наш час зручней скарыстацца сыстэмай GPS і ГЛОНАСС (ускоснае вымярэньне). Ад шыраты, як і ад часу года, залежыць працягласьць дня.