Азэрбайджан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат зьмяніў: se:Aserbaižan
Vago (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 88: Радок 88:
{{Краіны праграмы Ўсходняга Партнэрства}}
{{Краіны праграмы Ўсходняга Партнэрства}}
{{АБСЭ}}
{{АБСЭ}}

{{Link FA|la}}


[[ace:Azèrbaijan]]
[[ace:Azèrbaijan]]

Вэрсія ад 15:35, 21 лістапада 2011

Азэрбайджан
Azərbaycan Respublikası
Republic of Azerbaijan
Сьцяг Азэрбайджану Герб Азэрбайджану
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Azərbaycan marşı»
Месцазнаходжаньне Азэрбайджану
Афіцыйная мова Азэрбайджанская
Сталіца Баку
Найбуйнейшы горад Баку
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Ільхам Аліеў
Артур Рашызадэ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
113-е месца ў сьвеце
86 600 км²
1,6%
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
90-е месца ў сьвеце
9 000 000[1][2]
103/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
87 месца ў сьвеце
$85,77 млрд
$9564
Валюта Манат (AZN)
Часавы пас AZT (UTC+4)
Незалежнасьць
— ад СССР

30 жніўня 1990
Дамэн верхняга ўзроўню .az
Тэлефонны код +994
Мапа Азэрбайджану
Мапа Азэрбайджану

Азэрбайджа́н ці Рэспу́бліка Азэрбайджа́н (па-азэрбайджанску: Azərbaycan) — краіна на Каўказе на ўзьбярэжжы Касьпійскага мора. Мяжуе з Расеяй на поўначы, з Грузіяй на паўночым захадзе, Армэніяй на захадзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе, з Іранам на поўдні.

Паходжаньне назвы

Назва «Азэрбайджан» мае паходжаньне ад імя вайскоўца Атрапата, апошняга ахамянідзкага сатрапа Мідыі і заснавальніка незалежнага царства Атрапатэна ў Паўночнай Мідыі, таксама вядомай як Малая Мідыя ці Мідыя-Атрапатэна, (у сучасным Іранскім Азэрбайджане ці Паўднёвым Азэрбайджане) у IV стагодзьдзі да н. э. Назва «Атурпаткан» паступова зьмянілася на «Адурбадган» (Âzarâbâdagân), і стала перакладацца як «Краіна агнёў», зьвязваючы зь вялікай колькасьцю зараастрыйскіх храмаў зь нязгаснымі агнямі, якія разьмяшчаліся ў навакольлі. Пасьля заваяваньня Арабскім халіфатам у VIIVIII стагодзьдзях, назва, пад уплывам арабскай мовы, зьмянілася на Азэрбайджан (آذربایجان). Гістарычна назва адносілася да тэрыторыі былой Атрапатэны, г. зн. сучаснага Іранскага Азэрбайджану і паўднёвай часткі сучаснага Азэрбайджану (Нахічэвань). Пачынаючы зь Сярэднявечча пачынаецца распаўсюджваньне назвы на паўночную тэрыторыю Каўказкай Альбаніі (Арана), сучаснай Усходняй Турцыі, усяго Закаўказьзя (і Грузію).

Гісторыя

Першымі жыхарамі на тэрыторыі сучаснага Азэрбайджана былі Каўкаскія альбанцы, якія належалі да каўкаскай моўнай групы. У наступныя стагодзьдзі гэта на гэтай тэрыторыі сяліліся шматлікія народы: пэрсы, рымляне, грэкі, армяне, арабы, туркі, манголы і расейцы. Першай дзяржавай якая ўзьнікла на гэтай тэрыторыі, было каралеўства Манаэ — каля ІХ стагодзьдзя да н. э. Яно праіснавала да пачатку VII стагодзьдзя да н. э., а потым увайшло ў склад Рымскай імпэрыі. Іслам на тэрыторыю сучаснага Азэрбайджана прыйшоў пасьля яго заваяваньня арабамі ў VIIVIII стагодзьдзях. Пасьля ўпадку арабскай улады, тут узьнікла некалькі незалежных дзяржаваў. У ХІ стагодзьдзі рэгіён быў заваяваны туркамі-сэльджукамі, якія сталі продкамі сучасных азэрбайджанцаў. У ХІІХІV стагодзьдзях краіна знаходзілася пад уладай манголаў. З XV да XVIII стагодзьдзя Азэрбайджан зьяўляўся часткай Імпэрыі Сафавідаў. Пасьля вайны з Расейскай імпэрыяй, згодна з Гюлістанскай дамовай (1813) і Туркмэністанскім трактатам (1828), Азэрбайджан быў далучаны да Расеі. У 1873 годзе каля Баку ў Касьпійскім моры былі адкрытыя радовішчы нафты. Пасьля гэтага горад атрымаў значнае разьвіцьцё.

У траўні 1918 году Азэрбайджан атрымаў незалежнасьць пад назвай Дэмакратычная Рэспубліка Азэрбайджан, але ў красавіку 1920 году краіна была акупаваная Чырвоным войскам.

АзССР з 1920 да 1922 году была часткай СССР, а з 1922 да 1936 году, разам з Грузіяй і Армэніяй уваходзіла ў склад Закаўкаскай ССР. З 1936 году Азэрбайджан зноў стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай у складзе СССР.

30 жніўня 1991 году Азэрбайджан абвясьціў аб сваёй незалежнасьці. З моманту абвяшчэньня незалежнасьці Азэрбайджан мае нявырашаную праблему Нагорнага Карабаху.

Палітыка

Азэрбайджан зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах, на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінэт Міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які выбіраецца таксама на ўсеагульных выбарах і складаецца зь пяцідзесяці дэпутатаў. Выбарчым правам валодаюць усе грамадзяне, старэйшыя за васемнаццаць гадоў. Першым усенародны і дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Азэрбайджану быў Абульфаз Эльчыбэй.

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя Азэрбайджану дзеліцца на 59 раёнаў, 11 гарадоў і адну аўтаномную рэспубліку (Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка). Аўтаномія Нагорнага Карабаху была афіцыйна ліквідаваная ў 1991 годзе.

Геаграфія

Азэрбайджан разьмяшчаецца паміж Каўкаскім хрыбтом на поўначы і Карабаскімі і Талыскімі гарамі на поўдні. На поўначы мяжуе з Расеяй, на захадзе з Армэніяй і Грузіяй, на поўдні з Іранам, на ўсходзе знаходзіцца Касьпійскае мора. Каля паловы тэрыторыі краіны занята гарамі.

Клімат — пераходны: ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ад 5 °C у горных раёнах да 25—27 °C у нізінах, студзеня адпаведна ад −10 ° да 3 °C. Колькасьць ападкаў ад 200 мм у прэдгор’ях Каўказу да 1200—1700 мм у Ленкаранскай нізіне.

Эканоміка

Асновай эканомікі краіны зьяўляецца здабыча нафты, якая складае каля 70% нацыянальнага прыбытку. Акрамя гэтага вядзецца здабыча каменнай солі. 90% электрычнасьці выпрацоўваецца на цеплавых электрастанцыях.

Значную ролю ў гаспадарцы грае сельская гаспадарка.

Асноўнымі зьнешнеэканамічнымі партнэрамі Азэрбайджану зьяўляюцца: Расея, Украіна, Казахстан, Туркмэністан, Турэччына і Італія. Эканоміка Азэрбайджану адносіцца да самых хуткаразьвіваючыхся ў сьвеце.

Дэмаграфія

Азэрбайджан зьяўляецца самай густанаселенай краінай Закаўказьзя, насельніцтва налічвае 9 млн[1][2] чалавек, зь якіх 93,4% — азэрбайджанцы. Сярод іншых этнічных групаў самымі вялікімі зьяўляюцца лезгіны (2,2%), расейцы (1,8%), талышы (0,9%).

Самай распаўсюджанай рэлігіяй краіны зьяўляецца шыіцкі іслам. Некаторая частка насельніцтва зьяўляецца праваслаўнымі хрысьціянамі. Згодна з канстытуцыяй рэлігія адзьдзелена ад дзяржавы, а ўсе рэлігіі маюць роўным правы.

Транспарт

Культура

Спорт

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Азэрбайджансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA