Міхаіл Булгакаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'thumb|Міхаіл Булгакаў '''Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў''' ([[15 траўн...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:54, 19 лістапада 2011

Файл:Bulgak ov .jpg
Міхаіл Булгакаў

Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў (15 траўня 1891, Кіеў10 сакавіка 1940) — расейскі пісьменьнік.

Біяграфічныя зьвесткі

Скончыў мэдыцынскі факультэт Кіеўскага унівэрсытэта (1916). Працаваў земскім доктарам у Смаленскай губэрні. У 1919 пачаў прафесійна займацца літаратурай. Супрацоўнічаў у газэце «Гудок» (1922-26). Літаратурная крытыка канца 1920-х г. адмоўна ацэньвала творчасьць М. Булгакава, яго творы не друкаваліся, п'есы былі зьняты са сцэны. 3 пач. 1930-х г. працаваў рэжысэрам-асыстэнтам МХАТа, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1932).

Творчасьць

У 1925-26 М. Булгакаў апублікаваў «Запіскі маладога ўрача». Першы зборнік сатырычных апавяданьняў «Д'ябаліяда» (1925) выклікаў спрэчкі ў друку. У рамане «Белая гвардыя» (1925-27), п'есах «Дні Турбіных» (напісана па матывах гэтага рамана), «Бег» (1926-28) паказаны настроі старой расейскай інтэлігенцыі, еднасьць яе з народам, роздум пра шляхі і выбар, думкі пра «белы рух» і лёс Расеі. У камедыях «Зойчына кватэра» (паст. 1926) і «Барвовы востраў» (паст. 1928) высмейвае быт і норавы нэпманскага асяродьдзя, парадыруе звычкі абмежаванага тэатральнага сьвету. У сатырычна-фантастычных аповесьцях «Фатальныя яйкі» (1925) і «Сабачае сэрца» (1925) сцвярджэньне этычнай адказнасьці інтэлігенцыі за вынікі сацыяльнага эксперыменту. «Майстар і Маргарыта» (1929-40) сваеасаблівая форма філязоўскага рамана, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны пляны дзеяньня. У ім адлюстравана складанасьць жыцьця, вечная барацьба сіл стварэньня і разбурэньня. У гістарычных драмах «Кабала святош» ("Мальер", 1930-36) і «Алошнія дні» («Пушкін», 1934-35), у біяграфічнай аповесьці «Жыццё пана Мальера» (1932-33) паказвае несумяшчальнасьць сапраўднага мастацтва з дэспатызмам манархіі. Незакончаны «Тэатральны раман» («Запіскі нябожчыка», 1936-37) — іранічная перафраза гісторыі МХАТа 1920-х г., ён спалучае ў сабе споведзь і сатыру.

Міхаіл Булгакаў — майстар дасканалай тэхнікі, імклівага сюжэту, валодаў жывою, гнуткаю мовай.

Выбраная бібліяграфія

  • Собр. соч. Т. 1-5. — Мн., 1989-90.
  • Записки на манжетах. — М., 1988.

Беларускія пераклады

  • Майстар і Маргарыта / пер. А. Жук. — Мн., 1994. (Скарбы сусветнай літаратуры)

Літаратура

  • Булгаковская энциклопедия. Сост. Б. Соколов. Изд-ва: Локид, Миф, 1-е изд. 1996. ISBN 5-320-00143-6, ISBN 5-87214-028-3; 2-е изд. 2000. ISBN 5-320-00385-4
  • Варламов А. Михаил Булгаков. ЖЗЛ. М.: Молодая гвардия, 2008. ISBN 978-5-235-03200-2.
  • Зеркалов А. Евангелие Михаила Булгакова. М., 2006.
  • Зеркалов А. Этика Михаила Булгакова. М., 2004.
  • Казак В. Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917. — М.: РИК «Культура», 1996. ISBN 5-8334-0019-8
  • Творчество Михаила Булгакова: Исследования и материалы… Кн. 1-2. — СПб, 1991-94.
  • Чудакова М. О. Жизнеописание Михаила Булгакова. 2-е изд. — М.: Книга, 1988.
  • Яновская Л. Записки о Михаиле Булгакове. М., Текст, 2007.