Градус Цэльсія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: mk:Целзиусов степен
д r2.7.1) (робат зьмяніў: no:Grad Celsius
Радок 62: Радок 62:
[[nds-nl:Celsius]]
[[nds-nl:Celsius]]
[[ja:セルシウス度]]
[[ja:セルシウス度]]
[[no:Celsiusskalaen]]
[[no:Grad Celsius]]
[[nn:Celsius]]
[[nn:Celsius]]
[[oc:Gra Celsius]]
[[oc:Gra Celsius]]

Вэрсія ад 18:38, 12 лістапада 2011

Гра́дус Цэ́льсія (пазначэньне: °C) — шырока распаўсюджаная адзінка вымярэньня тэмпэратуры, ужываецца ў СІ, нараўне з кэльвінам.

Градус Цэльсія названы ў гонар швэцкага навукоўца Андэрса Цэльсія, які прапанаваў у 1742 годзе новую шкалу для вымярэньня тэмпэратуры. За нуль па шкале Цэльсія прымалася кропка плаўленьня лёду, а за 100° — кропка кіпеньня вады пры стандартным атмасфэрным ціску. (Першапачаткова Цэльсій за 100° прыняў тэмпеэратуру раставаньня лёду, а за 0° — тэмпэратуру кіпеньня вады. І толькі пазьней яго суайчыньнік М. Штрэмэр «перавярнуў» гэтую шкалу). Гэтая шкала лінейная ў інтэрвале 0—100° і гэтак жа лінейна працягваецца ў вобласьці ніжэй 0° і вышэй 100°. Лінейнасьць зьяўляецца асноўнай праблемай пры дакладных вымярэньнях тэмпэратуры. Досыць згадаць, што клясычны тэрмомэтар, запоўнены вадой, немагчыма разьмеціць для тэмпэратур ніжэй 4 градусаў цэльсія, бо ў гэтым дыяпазоне вада пачынае зноў пашырацца.

Першапачатковае азначэньне градусу Цэльсія залежыла ад азначэньня стандартнага атмасфэрнага ціску, таму што і тэмпеэратура кіпеньня вады і тэмпэратура раставаньня лёду залежаць ад ціску. Гэта ня вельмі зручна для стандартызацыі адзінкі вымярэньня. Таму пасьля прыняцьця кэльвіна, у якасьці асноўнай адзінкі вымярэньня тэмпэратуры, азначэньне градусу Цэльсія было перагледжана.

Паводле сучаснага азначэньня, градус Цэльсія роўны аднаму кэльвіну, а нуль шкалы Цэльсія ўсталяваны такім чынам, што тэмпэратура патройнай кропкі вады роўная 0,01 °C. У выніку, шкалы Цэльсія і Кэльвіна ссунутыя на 273,15:

°C = K - 273,15

Вонкавыя спасылкі