Багдан Хмяльніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '200px|thumb|Багдан Хмяльніцкі (27 сьнежня 1595 — 27 ліпеня ([[6 ж...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:15, 2 лістапада 2011

Багдан Хмяльніцкі

(27 сьнежня 1595 — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657), украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыплямат.

Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запарожскую Сеч і праз год узняў паўстаньне супраць Рэчы Паспалітай, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разьбіла польскае войска ў 1648 годзе пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.

У 1654 г. па просьбе Хмяльніцкага Украіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазьней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагадненьня з Трансыльваніяй і Швэцыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.