Ольштын: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: he:אולשטין
д r2.6.5) (робат дадаў: tet:Olsztyn
Радок 149: Радок 149:
[[fi:Olsztyn]]
[[fi:Olsztyn]]
[[sv:Olsztyn]]
[[sv:Olsztyn]]
[[tet:Olsztyn]]
[[uk:Ольштин]]
[[uk:Ольштин]]
[[vi:Olsztyn]]
[[vi:Olsztyn]]

Вэрсія ад 12:22, 1 лістапада 2011

Ольштын
Olsztyn
Высокая брама
Высокая брама
Герб Ольштыну Сьцяг Ольштыну
Першыя згадкі: 1334
Горад з: 31 кастрычніка 1353
Былыя назвы: Allenstein, Holstin, Alnāsteini
ваяводзства: Вармінска-Мазурскае
мэр: Пётр Грымовіч
Плошча: 88,33 км²
Вышыня: 87,7-154,4 м. над узр. мора м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

176 387
1996,9
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: + (48) 089
Паштовы індэкс: ад 10-001 да 11-041
Геаграфічныя каардынаты: 53°47′ пн. ш. 20°30′ у. д. / 53.783° пн. ш. 20.5° у. д. / 53.783; 20.5Каардынаты: 53°47′ пн. ш. 20°30′ у. д. / 53.783° пн. ш. 20.5° у. д. / 53.783; 20.5
Ольштын на мапе Польшчы
Ольштын
Ольштын
Ольштын
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.olsztyn.eu/

О́льштын (па-польску: Olsztyn, па-нямецку: Allenstein, старая польская назва Holstin, па-пруску: Alnāsteini) – самы вялікі горад і сталіца Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Горад зьяўляецца галоўным эканамічным, адукацыйным, адміністрацыйным і культурным цэнтрам паўночна-усходняй Польшчы, акрамя гэтага зьяўляецца буйным транспартным вузлом. Насельніцтва Ольштына налічвае 176 387 чалавек[1] (30 чэрвеня 2009 г.).

Знаходжаньне

Ольштын знаходзіцца ў паўднёвай частцы гістарычнай вобласьці Вармія. Горад разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Вармінска-Мазурскага ваяводзтва, над ракой Лына, у межах Ольштынскага паазер’я. У 87 км ад Ольштына знаходзіцца мяжа з Расеяй, у 131 км - Калінінград і 408 км – Вільня.

Натуральныя ўмовы

Самая высокая кропка Ольштыну знаходзіцца на вышыні 155 мэтраў над узроўнем мора, самая нізкая – 88 мэтраў. Клімат – умяркаваны, цёплы. Сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў складае 600 мм. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра складае +6,6 °C, у ліпені складае +17,7 °C і ў студзені –3,5 °C[2].

Праз Ольштын цякуць рэкі Лына, Ваданг і Картаўка. У адміністрацыйных межах гораду знаходзяцца 15 азёраў. Агулам плошча азёраў складае каля 720 га (8,15% плошчы гораду). Большасьць азёраў знаходзіцца ў заходняй частцы горада. У прошлым колькасьць азёраў у Ольштыне была большая, аднак у другой палове ХІХ стагодзьдзя шмат зь іх было асушана[3].

Паркі займаюць 1800 га (21,2% плошчы гораду). Прыкладна палова зь гэтай плошчы адносіцца да Гарадзкога парку (1050 га). Зялёныя насаджэньні займаюць 560 га (6,5% плошчы гораду). У Ольштыне знаходзіцца два прыродныя запаведнікі торфавай расьліннасьці[4].

Дэмаграфія

У 2000 годзе колькасьць насельніцтва Ольштыну перавысіла лічбу 172 тыс. чалавек. У наш час колькасьць насельніцтва перавысіла 176 тыс. чалавек і горад займае 22 радок сярод гарадоў Польшчы па колькасьці насельніцтва. Плошча Ольштына складае 88,33 км² (26 месца ў краіне), а шчыльнасьць насельніцтва складае 1 997 чал./км².

Гісторыя

Першыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1334 году, калі Генры фон Лютэр заснаваў на рацэ Лыне драўляна-зямельную пушчанскую стражніцу, назваўшы яе Аленштэйн. Гарадзкія правы паселішча атрымала 31 кастрычніка 1353 году. Першым бурмістрам гораду стаў Ёган фон Ласэн. У 1353 годзе было скончана будаўніцтва замку[5], які потым шмат разоў перабудоўваўся. Да нашым дзён захаваліся толькі яго рэшткі. У старым горадзе засталося шмат дамоў, якія пабудаваныя на сярэднявечных фундамэнтах.

У 1414 годзе Ольштын быў зьнішчаны войскамі караля Ягайлы. У 1440 годзе горад далучыўся да Прускай канфэдэрацыі – аб'яднаньня прускіх гарадоў скіраваных супраць Крыжацкага ордэну, аднак хутка трапіў пад панаваньне Тэўтонскага ордэну. У выніку мірнай дамовы, заключанай ў 1466 годзе[6], Ольштын, разам з усёй Варміяй, перайшоў да Польскага каралеўства. У наступныя стагодзьдзя горад хутка разьвіваўся дзякуючы гандлю паміж Польшчай і балтыйскім узьбярэжжам.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, к 1772 годзе Ольштын трапіў пад уладу Прусіі[7]. Горад і замак сталі ўласнасьцю прускага караля.

Пасьля пачатку Першай Сусьветнай вайны горад, на непрацяглы час, быў заняты расейскімі войскамі, якія былі хутка выбіты адтуль нямецкімі войскамі. Пасьля Першай Сусьветнай вайны Ольштын застаўся ў складзе Прусіі, згодна з рэфэрэндумам праведзеным 11 ліпеня 1920 года, на якім 97,8% насельніцтва выказаліся за тое каб застацца ў складзе Нямеччыны.

22 студзеня 1945 года Ольштын быў заняты Савецкімі войскамі, праз некалькі дзён горад быў падпалены і згарэла прыкладна 40% гарадзкой забудовы. 21 сакавіка 1945 году Ольштым быў афіцыйна перададзены пад уладу польскай адміністрацыі. Нямецкае насельніцтва падлягала высяленьню, а на яго месца прыбывалі польскія пасяленцы. У 1946 годзе колькасьць насельніцтва складала 23 тыс. чалавек, у 1950 павялічылася да 45 тыс.

Пасьля 1945 году Ольштын, як сталіца ваяводзтва пачаў хутка разьвівацца. У 1967 годзе было адчынена буйное прадпрыемства па вытворчасьці аўтамабільных пакрышак «Olsztyńskie Zakłady Opon Samochodowych»[8]. Так сама адчыняліся прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай прамысловасьцяў, а так сама вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў. У 1989 годзе было выбрана першая дэмакратычная рада і ўрад гораду. У 1999 годзе, пасьля аб’яднаньня трох вышэйшых навучальных установаў узьнік Вармінска-Мазуркі ўнівэрсытэт.

У наш час, хуткае разьвіцьцё прамысловасьці гораду забясьпечвае станоўчы натуральны прырост колькасьці насельніцтва гораду, а так сама станоўчае сальда міграцыі.

Крыніцы

  1. ^ http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/gus/PUBL_L_powierzchnia_ludnosc_teryt_2009.pdf Статыстычны камітэт Польшчы
  2. ^ http://www.olsztyn.eu/ Афіцыйны сайт Ольштына
  3. ^ http://www.olsztyn.eu/ Афіцыйны сайт Ольштына
  4. ^ http://www.olsztyn.eu/ Афіцыйны сайт Ольштына
  5. ^ http://www.polyachka.ru/n_olshtynhist.html История Ольштына
  6. ^ http://www.polyachka.ru/n_olshtynhist.html История Ольштына
  7. ^ http://www.polyachka.ru/n_olshtynhist.html История Ольштына
  8. ^ http://www.tf.pl/view.php?art=7471 tf.pl - inwestycje

Вонкавыя спасылкі

Ольштынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў