Сьнег: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: sn:Sinowo |
д r2.6.5) (робат дадаў: ks:شیٖن |
||
Радок 86: | Радок 86: | ||
[[jv:Salju]] |
[[jv:Salju]] |
||
[[ka:თოვლი]] |
[[ka:თოვლი]] |
||
[[ks:شیٖن]] |
|||
[[kk:Қар]] |
[[kk:Қар]] |
||
[[sw:Theluji]] |
[[sw:Theluji]] |
Вэрсія ад 00:05, 31 кастрычніка 2011
Сьнег — атмасфэрны ападак крышталікаў лёду ў выглядзе шасьцікутных зорак, злучаных у шматкі сьнегу.
Апады сьнегу, спалучаныя зь ветрам, называюць «завірухай». Зярністы сьнег — сьнег у выглядзе вельмі малых крышталікаў лёду з сярэднім памерам меней 1 мм.
Сьнежны покрыў мае дужае экалягічнае значэньне, ахоўвае глебу і расьліны ад моцных маразоў.
Утварэньне крышталяў
Сьнег узьнікае, калі маленькія кроплі вады ў аблоках далучаюцца да пылавых крупінак і замярзаюць. Крышталікі лёду, якія зьяўляюцца пры гэтым, не перавышаюць на пачатку 0,1 мм, падаюць уніз і растуць у выніку кандэнсацыі на іх вільгаці з паветра. Шасьцікутавыя зоркі ўтвараюцца ў выніку асаблівай структуры малекул вады, магчымыя куты толькі 60° і 120°.
Пры хуткіх зрухах паветра крышталікі неаднаразова вэртыкальна рухаюцца ў атмасфэры, часткова таючы і крышталізуючыся ізноў. У выніку гэтага ўтвараюцца зьмяшаныя формы. Пры гэтым існуе такая разнастайнасьць, што існаваньне аднолькавых сьняжынак немагчыма.
Сьняжынкі
Белы колер абумоўлены ўтрыманьнем у сьняжынцы паветра. Сьвятло адлюстроўваецца на паверхнях паміж крышталікамі і паветрам і расьсейваецца. Сьняжынкі складаюцца на 95% з паветра, што абумоўлівае нізкую гаматнасьць і параўнальна павольную хуткасьць падзеньня (0,9 км/г).
Самая вялікая сьняжынка мела дыямэтар 12 см, але звычайна сьняжынкі маюць каля 5 мм у дыямэтры пры масе 0,004 г.
Раставаньне
Сьнег растае пры тэмпэратурах паветра вышэй за 0 °C ці ад сонечнага сьвятла. Вільготнае паветра спрыяе раставаньню.
Вонкавыя спасылкі
Сьнег — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў