Джуліян Барнз: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Букер 2011
Няма апісаньня зьменаў
Радок 21: Радок 21:
| Сайт = [http://www.julianbarnes.com Афіцыйны сайт]
| Сайт = [http://www.julianbarnes.com Афіцыйны сайт]
}}
}}
'''Джуліян Барнс''' ({{мова-en|Julian Barnes}}, нарадзіўся [[19 студзеня]] [[1946]]<ref>[http://www.julianbarnes.com/biography.html Біяграфія Джуліяна Барнса]{{ref-en}}</ref>) — вядомы [[Вялікабрытанія|ангельскі]] пісьменьнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры [[постмадэрнізм]]у.
'''Джуліян Барнс''' ({{мова-en|Julian Barnes}}, нарадзіўся [[19 студзеня]] [[1946]]<ref>[http://www.julianbarnes.com/biography.html Біяграфія Джуліяна Барнса]{{ref-en}}</ref>) — вядомы [[Вялікабрытанія|ангельскі]] пісьменьнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры [[постмадэрнізм]]у. Ляўрэат [[Букераўская прэмія|Букераўскай прэміі]] за 2011 год<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=61977 Букера-2011 атрымаў брытанскі пісьменнік Джуліян Барнс], Наша Ніва, 19 кастрычніка 2011.</ref>.


== Біяграфія й творчасьць ==
== Біяграфія й творчасьць ==
Радок 65: Радок 65:
* 2008 «Усходні вецер» (''East Wind'') - аповеды
* 2008 «Усходні вецер» (''East Wind'') - аповеды
* 2011 «Пульс» (''Pulse'') - аповеды
* 2011 «Пульс» (''Pulse'') - аповеды
* 2011 «Адчуванне канца» (''The Sense of an Ending'')


=== Пад псэўданімам Дэн Кавана ===
=== Пад псэўданімам Дэн Кавана ===

Вэрсія ад 16:12, 27 кастрычніка 2011

Джуліян Барнс
Julian Patrick Barnes
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Джуліян Патрык Барнс
Псэўданімы Дэн Кавана
Нарадзіўся 19 студзеня 1946(1946-01-19)[1][2][3][…] (78 гадоў)
Сужэнец Пэт Кавана[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, раманіст
Гады творчасьці 1977 — наш час
Кірунак постмадэрнізм
Жанр раман
Мова ангельская мова[4]
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (2004),
Букераўская прэмія (2011)
Узнагароды
Афіцыйны сайт

Джуліян Барнс (па-ангельску: Julian Barnes, нарадзіўся 19 студзеня 1946[5]) — вядомы ангельскі пісьменьнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры постмадэрнізму. Ляўрэат Букераўскай прэміі за 2011 год[6].

Біяграфія й творчасьць

Джуліян Барнс нарадзіўся ў Лестэры, Англія 19 студзеня 1946 году. Ён атрымаў адукацыю ў Школе Лёнданскага Сіці з 1957 да 1964 год. Пасьля заканчэньня школы ён паступае ў каледж «Магдалена» Оксфардзкага ўнівэрсытэту. Скончвае яго У 1968 годзе з адзнакаю па катэдры сучасных заходнеэўрапейскіх моваў. Пасьля гэтага працаваў лексыкографам для Оксфардзкага ангельскага дадатку Слоўніка на працягу трох гадоў. У 1977 годзе Барнс пачаў працаваць рэцэнзэнтам і літаратурным рэдактарам для New Statesmen і New Review. З 1979 да 1986 году ён працаваў тэлекрытыкам, спачатку для New Statesmen і затым для the Observer.

Першымі літаратурным досьведам сталі дэтэктыўныя аповеды, якія Барнс публікаваў пад псэўданімам Дэн Кавана. Пасьля шэрагу публікацый у літаратурных альманахах — надрукаваў свой першы раман «Мэтралэнд», як узнагароджаны прэміяй Самэрсэта Моэма. Раман распавядае пра лёс пакаленьня бунтароў і нігілістаў 60-х гадоў.

Раман «Гісторыя сьвету ў 10½ частках» (1989) зьявіўся сапраўднай падзеяй у літаратуры. Напісаны ў жанры антыўтопіі, раман шукае адказы на шэраг філязофскіх пытаньняў пра сутнасьць чалавека, пра яго мінулае, сапраўднае й будучае.

Сярод твораў Барнса ёсьць навэлы пра каханьне, напрыклад «Да таго, як яна сустрэла мяне», «Каханьне й гэтак далей». Раман «Чыюк Флабэра» ўяўляе сабою цікавае дасьледаваньне пра ролю аўтара ў творчым працэсе.

Джуліян Барнс стаў героем кнігі «Дзёньнік Брыджэт Джонс», дзе ён быў прадстаўлены рафінаваным інтэлектуалам, які холадна ўзвышаецца над ардынарнасьцю.

Узнагароды

Барнс тройчы за сваю творчую кар'еру трапляў у шортаў-ліст Букераўскай прэміі, пакуль так і не стаў яе ляўрэатам. Характэрна, што некаторыя расейскія выдавецтвы ня першы год хібна ўяўляюць Барнса як ляўрэата гэтай прэміі. У 2005 годзе на сушуканьне Букера быў высунуты раман «Артур і Джордж». Ангельскія букмэкеры лічылі Барнса фаварытам, аднак стаць пераможцам яму было не наканавана.

  • Прэмія Самэрсэта Моэма (Somerset Maugham Award), 1981, за раман «Мэтралэнд»
  • Geoffrey Faber Memorial Prize, 1985, за раман «Чыюк Флабэра»
  • E. M. Forster Award, 1986
  • Prix Médicis, 1986, за раман «Чыюк Флабэра»
  • Chevalier of the Ordre des Arts et des Lettres, 1988
  • Prix Femina Étranger, 1992, за раман «Як усё было»
  • Shakespeare Prize, 1993
  • Officer of the Ordre des Arts et des Lettres, 1995
  • Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі па эўрапейскай літаратуры (Austrian State Prize for European Literature), 2004
  • Commander of the Ordre des Arts et des Lettres, 2004

Творы

Раманы й аповеды

  • 1980 «Мэтралэнд» (Metroland)
  • 1982 Да таго, як яна мяне сустрэла (Before She Met Me)
  • 1984 «Чыюк Флабэра» (Flaubert’s Parrot)
  • 1986 «Гледзячы на сонца» (Staring at the Sun)
  • 1989 «Гісторыя сьвету ў 10½ частках» (A History of the World in 10½ Chapters)
  • 1991 «Як усё было» (Talking it Over)
  • 1992 «Дзікабраз» (The Porcupine)
  • 1996 «Па той бок Ла-Манша» (Cross Channel) - аповеды
  • 1998 «Англія, Англія» (England, England)
  • 2000 «Каханьне й гэтак далей» (Love, Etc.)
  • 2004 «Лімонны стол» (The Lemon Table) - аповеды
  • 2005 «Артур і Джордж» (Arthur & George)
  • 2008 «Няма чаго баяцца» (Nothing to Be Frightened Of) - мэмуары
  • 2008 «Усходні вецер» (East Wind) - аповеды
  • 2011 «Пульс» (Pulse) - аповеды
  • 2011 «Адчуванне канца» (The Sense of an Ending)

Пад псэўданімам Дэн Кавана

  • 1980 «Дафі» (Duffy)
  • 1981 «Флідл Сіці» (Fiddle City)
  • 1985 «Падвяргаючыся нападкам» (Putting the Boot In)
  • 1987 «Паходзячы на сабак» (Going to the Dogs)

Дакумэнтальная проза

  • 1995 «Лісты зь Лёндану» (Letters from London)
  • 2002 «Хачу заявіць» (Something to Declare)
  • 2003 «Пэдант на кухні» (The Pedant in the Kitchen)

Зноскі

  1. ^ Julian Barnes // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ Julian Barnes // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Julian Barnes // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  4. ^ Barnes, Julian // CONOR.SI
  5. ^ Біяграфія Джуліяна Барнса (анг.)
  6. ^ Букера-2011 атрымаў брытанскі пісьменнік Джуліян Барнс, Наша Ніва, 19 кастрычніка 2011.