Кляса (праграмаваньне): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
кляс=кляса
Радок 1: Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Кляс}}
{{Іншыя значэньні|Кляса}}


У [[аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне|аб'ектна арыентаваным праграмаваньні]] '''кляс''' — канструкцыя [[мова праграмаваньня|мовы праграмаваньня]], якая выкарыстоўваецца для групаваньня зьвязаных [[поле (праграмаваньне)|палёў]] і [[мэтад (праграмаваньне)|мэтадаў]] і пад якой разумеецца пэўная сутнасьць, якая вызначае пэўныя агульныя паводзіны для [[аб'ект (праграмаваньне)|аб'ектаў]]. Мэтад, які ў пэўных мовах праграмаваньня называецца функцыяй, — набор інструкцый, якія маюць дачыненьне да клясу. У залежнасьці ад мовы праграмаваньня, клясы могуць падтрымліваць множнае [[спадкаваньне (праграмаваньне)|спадкаваньне]] або патрабаваць выкарыстаньне [[інтэрфэйс (праграмаваньне)|інтэрфэйсаў]] для пашырэньня іншых клясаў. Таксама кляс можа проста паказваць, што пэўны мэтад існуе. Такія клясы вядомыя як «абстрактныя клясы».
У [[аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне|аб'ектна арыентаваным праграмаваньні]] '''кляса''' — канструкцыя [[мова праграмаваньня|мовы праграмаваньня]], якая выкарыстоўваецца для групаваньня зьвязаных [[поле (праграмаваньне)|палёў]] і [[мэтад (праграмаваньне)|мэтадаў]] і пад якой разумеецца пэўная сутнасьць, якая вызначае пэўныя агульныя паводзіны для [[аб'ект (праграмаваньне)|аб'ектаў]]. Мэтад, які ў пэўных мовах праграмаваньня называецца функцыяй, — набор інструкцый, якія маюць дачыненьне да клясы. У залежнасьці ад мовы праграмаваньня, клясы могуць падтрымліваць множнае [[спадкаваньне (праграмаваньне)|спадкаваньне]] або патрабаваць выкарыстаньне [[інтэрфэйс (праграмаваньне)|інтэрфэйсаў]] для пашырэньня іншых клясаў. Таксама кляса можа проста паказваць, што пэўны мэтад існуе. Такія клясы вядомыя як «абстрактныя клясы».


Фактычна [[аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне]] часьцей за ўсё зводзіцца да стварэньня пэўнага набору клясаў, апісаньня сувязяў паміж гэтымі клясамі і іх уласьцівасьцяў і далейшага выкарыстаньня атрыманых клясаў. [[аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне|Аб'ектна-арыентаваны падыход]] падчас свайго разьвіцьця накапіў мноства рэкамэндацыяў ([[шаблёны праектаваньня|шаблёнаў праектаваньня]]) па стварэньні клясаў і гіерархій клясаў.
Фактычна [[аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне]] часьцей за ўсё зводзіцца да стварэньня пэўнага набору клясаў, апісаньня сувязяў паміж гэтымі клясамі і іх уласьцівасьцяў і далейшага выкарыстаньня атрыманых клясаў. [[аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне|Аб'ектна-арыентаваны падыход]] падчас свайго разьвіцьця накапіў мноства рэкамэндацыяў ([[шаблёны праектаваньня|шаблёнаў праектаваньня]]) па стварэньні клясаў і гіерархій клясаў.
Радок 7: Радок 7:
== Структура клясаў ==
== Структура клясаў ==


У шматлікіх [[аб'ектна-арыентаваная мова праграмаваньня|аб'ектна-арыентаваных мовах праграмаваньня]] стварэньне клясу адбываецца шляхам напісаньня пэўнай структуры, якая ўтрымлівае набор палёў, мэтадаў і канструктараў.
У шматлікіх [[аб'ектна-арыентаваная мова праграмаваньня|аб'ектна-арыентаваных мовах праграмаваньня]] стварэньне клясы адбываецца шляхам напісаньня пэўнай структуры, якая ўтрымлівае набор палёў, мэтадаў і канструктараў.


Функцыі [[канструктар (праграмаваньне)|канструктара]] і [[дэструктар (праграмаваньне)|дэструктара]] ў рэалізацыі клясу прызначаныя для стварэньня і разбурэньня [[аб'ект (праграмаваньне)|аб'ектаў]] клясу. Асноўная функцыя канструктара — стварыць правільны экзэмпляр клясу. Асноўная функцыя дэструктара — разбурыць аб'ект і прыбраць усе спасылкі на яго ў [[праграма|праграме]].
Функцыі [[канструктар (праграмаваньне)|канструктара]] і [[дэструктар (праграмаваньне)|дэструктара]] ў рэалізацыі клясы прызначаныя для стварэньня і разбурэньня [[аб'ект (праграмаваньне)|аб'ектаў]] клясы. Асноўная функцыя канструктара — стварыць правільны экзэмпляр клясы. Асноўная функцыя дэструктара — разбурыць аб'ект і прыбраць усе спасылкі на яго ў [[праграма|праграме]].


[[поле (праграмаваньне)|Палі]] прызначаныя для захоўваньня ўнутраных дадзеных клясу, а [[мэтад (праграмаваньне)|мэтады]] — для іхнай апрацоўкі, рэалізацыі лёгікі і ўзаемадзеяньня зь іншымі клясамі.
[[поле (праграмаваньне)|Палі]] прызначаныя для захоўваньня ўнутраных дадзеных клясы, а [[мэтад (праграмаваньне)|мэтады]] — для іхнай апрацоўкі, рэалізацыі лёгікі і ўзаемадзеяньня зь іншымі клясамі.


У клясе таксама могуць быць рэалізаваныя дапаможныя функцыі, якія часам называюцца функцыямі клясу або статычнымі мэтадамі. Статычныя функцыі часта выкарыстоўваюцца, каб знайсьці, стварыць ці разбурыць экзэмпляр клясу. Канструктары і дэструктары часам бываюць статычнымі. Часта мэханізмы перасылкі аб'екта ў іншае месца ці функцыі зьмены клясу аб'екта робяцца статычнымі.
У клясе таксама могуць быць рэалізаваныя дапаможныя функцыі, якія часам называюцца функцыямі клясы або статычнымі мэтадамі. Статычныя функцыі часта выкарыстоўваюцца, каб знайсьці, стварыць ці разбурыць экзэмпляр клясы. Канструктары і дэструктары часам бываюць статычнымі. Часта мэханізмы перасылкі аб'екта ў іншае месца ці функцыі зьмены клясы аб'екта робяцца статычнымі.


=== Спэцыфікатары доступу ===
=== Спэцыфікатары доступу ===


Мэтады і палі клясу могуць быць спраектаваныя як public, private або protected. Гэтыя парамэтры называюцца спэцыфікатарамі доступу. Яны вызначаюць, хто можа атрымліваць доступ да мэтадаў і палёў клясу, якія апісаныя пры дапамозе спэцыфікатара доступу.
Мэтады і палі клясы могуць быць спраектаваныя як public, private або protected. Гэтыя парамэтры называюцца спэцыфікатарамі доступу. Яны вызначаюць, хто можа атрымліваць доступ да мэтадаў і палёў клясы, якія апісаныя пры дапамозе спэцыфікатара доступу.


'''Private''' ([[Ангельская мова|анг.]] асабісты) абмяжоўвае доступ для ўсіх, апроч самога клясу. Толькі мэтады, якія зьяўляюцца часткай самога клясу, могуць атрымліваць доступ да такіх палёў ці мэтадаў.
'''Private''' ([[Ангельская мова|анг.]] асабісты) абмяжоўвае доступ для ўсіх, апроч самой клясы. Толькі мэтады, якія зьяўляюцца часткай самой клясы, могуць атрымліваць доступ да такіх палёў ці мэтадаў.


'''Protected''' ([[Ангельская мова|анг.]] абаронены) дазваляе самому клясу і ўсім ягоным падклясам зьвяртацца да палёў і мэтадаў клясу.
'''Protected''' ([[Ангельская мова|анг.]] абаронены) дазваляе самой клясе і ўсім ейным падклясам зьвяртацца да палёў і мэтадаў клясы.


'''Public''' ([[Ангельская мова|анг.]] агульны) азначае, што ўсе могуць атрымаць доступ да поля ці мэтада клясу па ягоным імі.
'''Public''' ([[Ангельская мова|анг.]] агульны) азначае, што ўсе могуць атрымаць доступ да поля ці мэтада клясы па ейным імені.


У дадатак, некаторыя мовы праграмаваньня, напрыклад [[C++]], падтрымліваюць мэханізм, калі функцыя ці кляс, апісаныя як сябар клясу, могуць атрымліваць доступ да яго палёў і мэтадаў, вызначаных як private і protected.
У дадатак, некаторыя мовы праграмаваньня, напрыклад [[C++]], падтрымліваюць мэханізм, калі функцыя ці кляса, апісаныя як сябар клясы, могуць атрымліваць доступ да яе палёў і мэтадаў, вызначаных як private і protected.


== Адносіны між клясамі ==
== Адносіны між клясамі ==


* Спадкаваньне — аб'екты аднаго клясу (нашчадка) спадкуюць усе ўласьцівасьці іншага клясу (продка)
* Спадкаваньне — аб'екты адной клясы (нашчадка) спадкуюць усе ўласьцівасьці іншай клясы (продка)
* Асацыяцыя — аб'екты клясаў узаемадзейнічаюць адзін з адным.
* Асацыяцыя — аб'екты клясаў узаемадзейнічаюць адзін з адным.
* Агрэгацыя — аб'екты аднаго клясу ўваходзяць у склад іншага клясу.
* Агрэгацыя — аб'екты адной клясы ўваходзяць у склад іншай клясы.
* Кампазыцыя — аб'екты аднаго клясу ўваходзяць у склад іншага клясу і залежаць адзін ад аднога па часе жыцьця.
* Кампазыцыя — аб'екты адной клясы ўваходзяць у склад іншай клясы і залежаць адзін ад аднога па часе жыцьця.
* Кляс-мэтакляс — адносіны, пры якіх экзэмплярамі аднаго клясу зьяўляюцца іншыя клясы.
* Кляса-мэтакляса — адносіны, пры якіх экзэмплярамі адной клясы зьяўляюцца іншыя клясы.


== Віды клясаў ==
== Віды клясаў ==


* Базавая (бацькоўская) кляса
* Базавы (бацькоўскі) кляс
* Вытворны кляс (нашчадак)
* Вытворая кляса (нашчадак)
* Абстрактная (віртуальная) кляса
* Абстрактры (віртуальны) кляс


== Прыклады ==
== Прыклады ==
Радок 74: Радок 74:
</source>
</source>


Гэты прыклад паказвае, як на C++ стварыць кляс з назвай «Hello». Ён мае прыватнае радковае поле з назвай «what» і агульны мэтад з назвай «say».
Гэты прыклад паказвае, як на C++ стварыць клясу з назвай «Hello». Яна мае прыватнае радковае поле з назвай «what» і агульны мэтад з назвай «say».


=== [[Java]] ===
=== [[Java]] ===
Радок 83: Радок 83:
public class Example1
public class Example1
{
{
// Гэта кляс на мове Java, ён аўтаматычна пашыраецца ад клясу Object
// Гэта кляса на мове Java, яна аўтаматычна паходзіць ад клясы Object
public static void main (String args[]) {
public static void main (String args[]) {
System.out.println("Hello world!");
System.out.println("Hello world!");
Радок 90: Радок 90:
</source>
</source>


Гэты прыклад паказвае, як апісаць самы просты Java-кляс.
Гэты прыклад паказвае, як апісаць самую простую Java-клясу.


==== Прыклад 2 ====
==== Прыклад 2 ====
Радок 97: Радок 97:
public class Example2 extends Example1
public class Example2 extends Example1
{
{
// Гэта кляс, які пашыраецца ад клясу, створанага ў першым прыкладзе.
// Гэта кляса, якая паходзіць ад клясы, створанай у першым прыкладзе.
protected int data;
protected int data;


public Example2()
public Example2()
{
{
// Гэта канструктар клясу. Ён не вяртае ніякага значэньня.
// Гэта канструктар клясы. Ён не вяртае ніякага значэньня.
data = 1;
data = 1;
}
}
Радок 118: Радок 118:
</source>
</source>


Гэты прыклад паказвае кляс, які мае вызначаны канструктар, адно поле дадзеных, мэтад атрыманьня доступу да дадзеных (getData) і мэтад зьмяненьня дадзеных (setData) для поля. Ён пашырае кляс, прыведзены ў папярэднім прыкладзе. У Java усе клясы аўтаматычна пашыраюць кляс Object. Гэта стварае магчымаць пісаць унівэрсальны код, які можа працаваць з аб'ектамі любога тыпу.
Гэты прыклад паказвае клясу, якая мае вызначаны канструктар, адно поле дадзеных, мэтад атрыманьня доступу да дадзеных (getData) і мэтад зьмяненьня дадзеных (setData) для поля. Яна пашырае клясу, прыведзеную ў папярэднім прыкладзе. У Java усе клясы аўтаматычна паходзяць ад клясы Object. Гэта стварае магчымаць пісаць унівэрсальны код, які можа працаваць з аб'ектамі любога тыпу.


=== [[PHP]] ===
=== [[PHP]] ===
Радок 174: Радок 174:
</source>
</source>


Гэты прыклад дэманструе традыцыйна прыклад «Hello world!» на мове [[C#]]. Кляс Program складаецца з адзінага статычнага мэтада Main(), які выклікае System.Console.WriteLine, каб вывесьці тэкст на кансоль.
Гэты прыклад дэманструе традыцыйна прыклад «Hello world!» на мове [[C#]]. Кляса Program складаецца з адзінага статычнага мэтада Main(), які выклікае System.Console.WriteLine, каб вывесьці тэкст на кансоль.


==== Прыклад 2 ====
==== Прыклад 2 ====
Радок 205: Радок 205:
</source>
</source>


Гэта згаданы вышэй прыклад на мове C++, перапісаны на мове C#. Кляс, які называецца Hello, ствараецца канструктарам, які прымае радковы парамэтар. Калі выклікаецца мэтад Say(), экзэмпляр клясу Hello выведзе «Hello {what}!» на кансоль. Тут варта зьвярнуць увагу на тое, што мэтад Main() (кропка ўваходу) утрымліваецца ў самім клясе.
Гэта згаданы вышэй прыклад на мове C++, перапісаны на мове C#. Кляса, якая называецца Hello, ствараецца канструктарам, які прымае радковы парамэтар. Калі выклікаецца мэтад Say(), экзэмпляр клясы Hello выведзе «Hello {what}!» на кансоль. Тут варта зьвярнуць увагу на тое, што мэтад Main() (кропка ўваходу) утрымліваецца ў самой клясе.


=== [[Object Pascal]]/[[Delphi]] ===
=== [[Object Pascal]]/[[Delphi]] ===

Вэрсія ад 12:18, 27 траўня 2007

У аб'ектна арыентаваным праграмаваньні кляса — канструкцыя мовы праграмаваньня, якая выкарыстоўваецца для групаваньня зьвязаных палёў і мэтадаў і пад якой разумеецца пэўная сутнасьць, якая вызначае пэўныя агульныя паводзіны для аб'ектаў. Мэтад, які ў пэўных мовах праграмаваньня называецца функцыяй, — набор інструкцый, якія маюць дачыненьне да клясы. У залежнасьці ад мовы праграмаваньня, клясы могуць падтрымліваць множнае спадкаваньне або патрабаваць выкарыстаньне інтэрфэйсаў для пашырэньня іншых клясаў. Таксама кляса можа проста паказваць, што пэўны мэтад існуе. Такія клясы вядомыя як «абстрактныя клясы».

Фактычна аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне часьцей за ўсё зводзіцца да стварэньня пэўнага набору клясаў, апісаньня сувязяў паміж гэтымі клясамі і іх уласьцівасьцяў і далейшага выкарыстаньня атрыманых клясаў. Аб'ектна-арыентаваны падыход падчас свайго разьвіцьця накапіў мноства рэкамэндацыяў (шаблёнаў праектаваньня) па стварэньні клясаў і гіерархій клясаў.

Структура клясаў

У шматлікіх аб'ектна-арыентаваных мовах праграмаваньня стварэньне клясы адбываецца шляхам напісаньня пэўнай структуры, якая ўтрымлівае набор палёў, мэтадаў і канструктараў.

Функцыі канструктара і дэструктара ў рэалізацыі клясы прызначаныя для стварэньня і разбурэньня аб'ектаў клясы. Асноўная функцыя канструктара — стварыць правільны экзэмпляр клясы. Асноўная функцыя дэструктара — разбурыць аб'ект і прыбраць усе спасылкі на яго ў праграме.

Палі прызначаныя для захоўваньня ўнутраных дадзеных клясы, а мэтады — для іхнай апрацоўкі, рэалізацыі лёгікі і ўзаемадзеяньня зь іншымі клясамі.

У клясе таксама могуць быць рэалізаваныя дапаможныя функцыі, якія часам называюцца функцыямі клясы або статычнымі мэтадамі. Статычныя функцыі часта выкарыстоўваюцца, каб знайсьці, стварыць ці разбурыць экзэмпляр клясы. Канструктары і дэструктары часам бываюць статычнымі. Часта мэханізмы перасылкі аб'екта ў іншае месца ці функцыі зьмены клясы аб'екта робяцца статычнымі.

Спэцыфікатары доступу

Мэтады і палі клясы могуць быць спраектаваныя як public, private або protected. Гэтыя парамэтры называюцца спэцыфікатарамі доступу. Яны вызначаюць, хто можа атрымліваць доступ да мэтадаў і палёў клясы, якія апісаныя пры дапамозе спэцыфікатара доступу.

Private (анг. асабісты) абмяжоўвае доступ для ўсіх, апроч самой клясы. Толькі мэтады, якія зьяўляюцца часткай самой клясы, могуць атрымліваць доступ да такіх палёў ці мэтадаў.

Protected (анг. абаронены) дазваляе самой клясе і ўсім ейным падклясам зьвяртацца да палёў і мэтадаў клясы.

Public (анг. агульны) азначае, што ўсе могуць атрымаць доступ да поля ці мэтада клясы па ейным імені.

У дадатак, некаторыя мовы праграмаваньня, напрыклад C++, падтрымліваюць мэханізм, калі функцыя ці кляса, апісаныя як сябар клясы, могуць атрымліваць доступ да яе палёў і мэтадаў, вызначаных як private і protected.

Адносіны між клясамі

  • Спадкаваньне — аб'екты адной клясы (нашчадка) спадкуюць усе ўласьцівасьці іншай клясы (продка)
  • Асацыяцыя — аб'екты клясаў узаемадзейнічаюць адзін з адным.
  • Агрэгацыя — аб'екты адной клясы ўваходзяць у склад іншай клясы.
  • Кампазыцыя — аб'екты адной клясы ўваходзяць у склад іншай клясы і залежаць адзін ад аднога па часе жыцьця.
  • Кляса-мэтакляса — адносіны, пры якіх экзэмплярамі адной клясы зьяўляюцца іншыя клясы.

Віды клясаў

  • Базавая (бацькоўская) кляса
  • Вытворая кляса (нашчадак)
  • Абстрактная (віртуальная) кляса

Прыклады

С++

#include <iostream>
#include <string>
 
class Hello
{
    std::string what;

    public:
    Hello(const char* s)
      : what(s)
    {
    }
 
    void say()
    {
        std::cout << "Hello " << what << "!" << std::endl;
    }
};
 
int main( int argc, char** argv )
{
    Hello hello_world("world");
    hello_world.say();

    return 0;
}

Гэты прыклад паказвае, як на C++ стварыць клясу з назвай «Hello». Яна мае прыватнае радковае поле з назвай «what» і агульны мэтад з назвай «say».

Java

Прыклад 1

public class Example1
{
  // Гэта кляса на мове Java, яна аўтаматычна паходзіць ад клясы Object
  public static void main (String args[]) {
      System.out.println("Hello world!");
  }
}

Гэты прыклад паказвае, як апісаць самую простую Java-клясу.

Прыклад 2

public class Example2 extends Example1
{
  // Гэта кляса, якая паходзіць ад клясы, створанай у першым прыкладзе.
  protected int data;

  public Example2()
  {
     // Гэта канструктар клясы. Ён не вяртае ніякага значэньня.
     data = 1;
  }

  public int getData()
  {
    return data;
  }

  public void setData(int d)
  {
    data = d;
  }
}

Гэты прыклад паказвае клясу, якая мае вызначаны канструктар, адно поле дадзеных, мэтад атрыманьня доступу да дадзеных (getData) і мэтад зьмяненьня дадзеных (setData) для поля. Яна пашырае клясу, прыведзеную ў папярэднім прыкладзе. У Java усе клясы аўтаматычна паходзяць ад клясы Object. Гэта стварае магчымаць пісаць унівэрсальны код, які можа працаваць з аб'ектамі любога тыпу.

PHP

Прыклад 1

<?php
class A {
   public function foo() {
       if (isset($this)) {
           echo '$this is defined (';
           echo get_class($this);
           echo ")\n";
       } else {
           echo "\$this is not defined.\n";
       }
   }
}
?>

Прыклад 2

<?php
class date {

   var $date;

   function __construct() {
      $this->date = date('c');
   }

   private function getDate() {
      return $this->date;
   }

   public function printDate() {
       echo 'Todays Date is ' . $this->getDate() . '\n';
   }
}
?>

C#

Прыклад 1

using System;
 
public class Program
{
    public static void Main(string[] args)
    {
        System.Console.WriteLine("Hello world!");
    }
}

Гэты прыклад дэманструе традыцыйна прыклад «Hello world!» на мове C#. Кляса Program складаецца з адзінага статычнага мэтада Main(), які выклікае System.Console.WriteLine, каб вывесьці тэкст на кансоль.

Прыклад 2

using System;
 
public class Hello
{
    private string what;
    
    public Hello(string s)
    {
        what = s;
    }
    
    public void Say()
    {
        Console.WriteLine("Hello " + what + "!");
    }
}

public class Program
{
    public static void Main(string[] args)
    {
        Hello helloWorld = new Hello("world");
        helloWorld.Say(); // выводзіць "Hello world!" на кансоль
    }
}

Гэта згаданы вышэй прыклад на мове C++, перапісаны на мове C#. Кляса, якая называецца Hello, ствараецца канструктарам, які прымае радковы парамэтар. Калі выклікаецца мэтад Say(), экзэмпляр клясы Hello выведзе «Hello {what}!» на кансоль. Тут варта зьвярнуць увагу на тое, што мэтад Main() (кропка ўваходу) утрымліваецца ў самой клясе.

Object Pascal/Delphi

type
  THello = class(TObject)
  private
    FWhat: string;
  public
    procedure Hello(s:string);
    procedure Say;
  end;
 
procedure THello.Hello(s:string);
begin
  FWhat := s;
end;
 
procedure THello.Say;
begin
  WriteLn('Hello ' + FWhat + '!');
end;
 
procedure SayHello;
begin
  with THello.Create do
  begin
    Hello('world');
    Say;
    Free;
  end;
end;

Oberon-2

TYPE
   HelloObj = RECORD
      what: ARRAY 32 OF CHAR
   END;

PROCEDURE (hello:HelloObj) Hello(s: ARRAY OF CHAR)
BEGIN
   COPY(what, s);
   RETURN
END Add;

PROCEDURE (hello:HelloObj) Say(s: ARRAY OF CHAR)
BEGIN
   InOut.WriteStr(what);
   RETURN
END Add;