Міхал Галубовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д tagged isolated of cluster сіраціна0; tagged non-categorized.
Радок 8: Радок 8:
* Філатава А. Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 479-480.
* Філатава А. Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 479-480.
* Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 104.
* Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 104.
{{Ізаляваны артыкул}}
{{Няма катэгорыяў}}

Вэрсія ад 02:56, 15 кастрычніка 2011

Міхал Галубовіч, Міхал, у сьвеце Галубовіч (1800, Літоўская губэрня – 6 (18) сакавіка 1881) — уніяцкі ды праваслаўны царкоўны дзеяч. Доктар багаслоўя і царкоўнага права.

Скончыў Віленскую галоўную сэмінарыю. З 1828 г. інспэктар, выкладчык (да 1821) Літоўскай духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах, потым саборны протаіерэй і віцэ-старшыня Літоўскай духоўнай кансысторыі, пасьля сьмерці жонкі архімандрыт Быценскага кляштара базылянаў. 12 лютага 1839 г. разам з іншым вышэйшым духавенствам падпісаў на Полацкім царкоўным саборы 1839 г. Саборны акт аб скасаваньні Брэсцкай уніі 1696 г. і далучэньні уніяцкай царквы для праваслаўя. З 1839 г. эпіскап пінскі (з 1840 г. эпіскап берасьцейскі), з 1848 г. эпіскап, з 1853 г. архіепіскап менскі. З 1868 г. па-за штатам. Апошнія гады правёў у Жыровіцкім Сьвята-Ўсьпенскім мужчынскім манастыры. Аўтар перакладу на польскую мову праваслаўнага катэхізісу, пашыранага сярод былых уніяцкіх сьвятароў, якія ня ведалі або дрэнна ведалі расейскую мову (1841). У сваім «Дыярыушы» апісаў свае пастарскія наведваньні цэркваў Беларусі, у тым ліку цэркваў у Станькаве, Койданаве, Віцкаўшчыне, Вязані, сустрэчы з графамі Чапскімі, панамі Багдашэўскімі і інш.

Літаратура

  • Кісялёў Г. Дыярыуш Міхала Галубовіча . // Голас Радзімы. Мінск. 29 кастрычніка; 5 лістапада 1998.
  • Філатава А. Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 213.
  • Філатава А. Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 479-480.
  • Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 104.