Жыцьцё: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: kbd:ГъащӀэ
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: te:జీవం
Радок 99: Радок 99:
[[tl:Buhay]]
[[tl:Buhay]]
[[ta:உயிர்]]
[[ta:உயிர்]]
[[te:జీవం]]
[[th:ชีวิต]]
[[th:ชีวิต]]
[[tr:Yaşam]]
[[tr:Yaşam]]

Вэрсія ад 01:13, 14 кастрычніка 2011

Жыцьцё́ — характарыстыка, якая адрозьнівае аб’екты, якія маюць самападтрымальныя працэсы, як то жывыя арганізмы, ад тых, якія ня маюць такіх працэсаў[1], альбо таму, што такія функцыі перасталі выконвацца з-за сьмерці, альбо таму што ў іх няма такіх функцыяў, і клясыфікуюцца адпаведна як ніжывыя арганізмы[2][3]. Біялёгія ёсьць навука, якая займаецца вывучэньнем жыцьця.

Жывыя арганізмы падвяргаюцца абмену рэчываў, падтрыманьню гамэастазу, маюць вялікі патэнцыял для росту, рэагуюць на зьнешнія раздражняльнікі, з посьпехам праходзяць натуральны адбор, зьдзяйсьняюць адаптацыю да навакольнага асяродзьдзя ў наступных пакаленьнях. Больш складаныя жывыя арганізмы могуць мець зносіны з дапамогай розных сродкаў[4]. Разнастайныя жывыя арганізмы (жыцьцёвыя формы) інсуюць у біясфэры Зямлі, агульнай уласьцівасьцю для гэтых арганізмаў, як то расьлінаў, жывёлаў, грыбоў, найпростых, архэяў і бактэрыяў зьяўляюцца тое, што ўсе яны ў сваёй аснове маюць вуглярод і воду, а таксама маюць атамарную будову й спадчынную генэтычную інфармацыю.

У філязофіі й рэлігіі, разуменьне жыцьця й ягоны характар іншы. Абодва панятка прапануюць інтэрпрэтацыі, як жыцьцё зьвязана зь існаваньнем і сьвядомасьцю, і абодва датычацца многіх пытаньняў, зьвязаных, у тым ліку з жыцьцёвай пазыцыяй, мэтамі, канцэпцыяй бога ці багоў, душы альбо замагільнага жыцьця.

Крыніцы

  1. ^ Koshland Jr, Daniel E. (March 22, 2002). «The Seven Pillars of Life». Science 295 (5563): 2215–2216.
  2. ^ «Definition of inanimate». WordNet Search by Princeton University.
  3. ^ «Merriam-Webster Dictionary». Merriam-Webster Dictionary.
  4. ^ "Organism". Chambers 21st Century Dictionary (online ed.). 1999.

Вонкавыя спасылкі

Жыцьцёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў