Танк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: sco:Tank
д r2.7.1) (робат зьмяніў: eu:Tanke
Радок 47: Радок 47:
[[es:Carro de combate]]
[[es:Carro de combate]]
[[eo:Tanko]]
[[eo:Tanko]]
[[eu:Gerra-gurdi]]
[[eu:Tanke]]
[[fa:تانک]]
[[fa:تانک]]
[[fr:Char de combat]]
[[fr:Char de combat]]

Вэрсія ад 09:25, 7 кастрычніка 2011

Танк Т-34-85

Танк (па-ангельску: Tank) — браніраваная баявая машына на гусенічнай хадзе, прызначана для выкарыстаньня ў пярэдняй лініі фронту. Спалучае ў сабе мабільнасьць і абарончыя магчымасьці. Агнявая моц звычайна забясьпечваецца буйнакалібарным гарматным узбраеньнем, якое месьціцца на вежы танка, а таксама другаснымі кулямётамі, у той час як цяжкія дасьпехі й усюдыходная мабільнасьць забясьпечваюць абарону танка й ягонага экіпажу, што дазваляе выконваць усе асноўныя задачы бранятанкавых войскаў у баі[1].

Танкі былі распрацаваны й ўпершыню выкарыстаны брытанцамі падчас Першай сусьветнай вайны ў якасьці сродку выхаду з тупіку пазыцыйнай вайны. Яны былі ўпершыню разгорнуты ў бітве пры Сомэ ў абмежаванай колькасьці. Падчас будаўніцтва, каб схаваць іхняе сапраўднае прызначэньне ў якасьці зброі, яны былі пазначаны як носьбіты для ўтрыманьня вады й былі названыя «ба́камі» (анг. tank). Аднак ёсьць і іншыя прапанаваныя этымалёгіі паходжаньня назову.

Паміж сусьветнымі войнамі танкі актыўна паляпшаліся. Падчас Другой сусьветнай вайны яны зрабіліся важнай часткай вайсковых фармаваньняў і захоўваюцца ў такой якасьці й па гэты дзень. У часы Другой сусьветнай вайны СССР распрацаваў Т-34, адзін зь лепшых танкаў у эксплюатацыі на працягу ўсёй вайны. Нямецкі плян захопу тэрыторыі СССР базаваўся на стратэгіі, якая абапіралася на масавае выкарыстаньне танкаў пры падтрымцы з боку артылерыі й авіяцыі, каб прарваць фронт праціўніка й выклікаць поўны ягоны крах.

Танкі, створаныя падчас халоднай вайны, вылучаюцца значна большымі памерамі й тоўшчай брані, у адказ на большыя пагрозы падчас боя. Дасягненьні ў галіне вытворчасьці ў канцы халоднай вайны дазволілі наладзіць масаваю вытворчасьць кампазытнай брані. Аспэкты гарматнага абсталяваньня значна зьмяніліся, з-за прагрэса ў дызайне корпуса. Сёньня, баявыя танкі лічацца адным з выключных кампанэнтаў сучаснага войска. Сучасныя танкі рэдка дзейнічаюць у адзіночку, так як яны арганізаваны ў бранятанкавыя адзінкі, якія ўключаюць падтрымку з боку пяхоты, а таксама авіяцыі[2].

Кампаноўка

Элемэнты сучаснага танка клясічнай кампаноўкі:
1:Гусенічны двіжацель. 2:Танкавая гармата,3:абарона гусеніц,4:батарэя дымавых гранат (можа адсутнічаць ці быць заменена),5: вежа,6:маторнае аддзяленьне,7:адзін з люкаў вежы,8:спараны кулямёт, 9:Нахільная браня,10:курсавы кулямёт (можа размяшчацца ў іншым месцы)

У наш час пераважная большасць танкаў створана па так званай клясічнай кампанавальнай схеэе, асноўнымі прыкметамі якой з'яўляюцца ўсталёўка асноўнага ўзбраеньня (гарматы) у вежы (круцельнай на 360°) і задняе разьмяшчэнне маторна-трансмісійнага аддзяленьня. Выключэннямі тут з'яўляюцца швецкі танк Strv-103 (бязвежавая схэма) і ізраільскія танкі «Меркава» мадэлі 1, 2, 3 і 4 з пярэднім размяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзяленьня[3].

Крыніцы

  1. ^ Von Senger and Etterlin (1960), The World's Armored Fighting Vehicles, p.9.
  2. ^ Tranquiler, Roger, Modern Warfare. A French View of Counterinsurgency, trans. Daniel Lee, «Pitting a traditional combined armed force trained and equipped to defeat similar military organisations against insurgents reminds one of a pile driver attempting to crush a fly, indefatigably persisting in repeating its efforts».
  3. ^ Тэорыя і гісторыя развіцця кампаноўкі танка

Вонкавыя спасылкі

Танксховішча мультымэдыйных матэрыялаў