Гіп-гоп: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д r2.5.2) (робат дадаў: nds-nl:Hiphop
Радок 66: Радок 66:
[[Катэгорыя:Субкультуры]]
[[Катэгорыя:Субкультуры]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]

<br />
* [http://city.h19.ru Зараджэнне і развіццё хіп-хоп культуры]


[[af:Hip-hop]]
[[af:Hip-hop]]
Радок 115: Радок 118:
[[ms:Hip hop]]
[[ms:Hip hop]]
[[nl:Hiphop]]
[[nl:Hiphop]]
[[nds-nl:Hiphop]]
[[ja:ヒップホップ]]
[[ja:ヒップホップ]]
[[no:Hiphop]]
[[no:Hiphop]]
Радок 120: Радок 124:
[[oc:Hip-hop]]
[[oc:Hip-hop]]
[[uz:Hip hop]]
[[uz:Hip hop]]
[[pnb:ہپ ہاپ موسیقی ]]
[[pnb:ہپ ہاپ موسیقی]]
[[nds:Hip-Hop (Musik)]]
[[nds:Hip-Hop (Musik)]]
[[pl:Hip-hop]]
[[pl:Hip-hop]]
Радок 144: Радок 148:
[[zh-yue:Hip hop]]
[[zh-yue:Hip hop]]
[[zh:嘻哈音樂]]
[[zh:嘻哈音樂]]
<br />
* [http://city.h19.ru Зараджэнне і развіццё хіп-хоп культуры]

Вэрсія ад 10:16, 6 кастрычніка 2011

Бі-бой (выканаўца брэйк-дансу)

Гіп-го́п (па-ангельску: Hip-hop) — моладзевая субкультура, якая зьявілася ў ЗША пры канцы 1970-х у асяродзьдзі афраамэрыканцаў. Для яе характэрны свая музыка рэп, свой жаргон, свая мода, танцавальныя стылі (брэйк-данс ды іншыя), графічнае мастацтва (графіці) і свой кінэматограф. Гіп-гоп дзеліцца на 4 элемэнты: самы першы, з чаго пачалася ўся культура гіп-гопу «DJing»; пазьней «RAPing»; «Graffiti Art»; i «Brack-Dance». Да пачатку 1990-х гг. гіп-гоп стаў часткай моладзевай культуры ў шмат якіх краінах. Хоць вышэйпералічаныя элемэнты складаюць гіп-гоп як субкультуру, яны жывуць асобным жыцьцём. Сёньня бі-боі рэдка танчаць пад рэп, графіці малююць ужо далёка ня толькі рэпэры.

Гісторыя гіп-гопа

Назоў альбома выдатнага гурта A Tribe Called Queast „Beats, Rhymes & Life” (Біты, Рыфмы і Жыцьцё) зьяўляецца эсэнцыянальнай дэфініцыяй Хіп-Хоп’а. Гэтыя тры вельмі істотныя для стылю атрыбуты, цудоўная сумесь якіх адрозьнівае Хіп-Хоп ад усіх іншых музычных накірункаў сучаснай музыкі. Перад усім лічыцца калыхаючы біт – неістотна, ці калыхае галавой на канцэртах ці ў слухаўках, у машыне у часе езды, ці целам прыгожай дзяўчыны ў клюбе. Па другое рыфмы – старанна складзеная сэквенцыя складаў і дакладна абраных слоў, у стане не толькі мацней зацікавіць слухача тэмай песьні, але таксама уцягваюць сваім артыстычным кшталтам. І апошняе – жыцьцё. Якая іншая музыка так выразна зьвяртаецца моваю асобаў маладых духам. Безпардонна й шчыра распавядае пра іх справы й праблемы, дазваляе ідэнтыфікавацца з выканаўцам і проста зьяўляецца сапраўднай?

Хоць шмат асобаў якія наштодзень не маюць нічога супольнага з Хіп-Хопам можа зьдзівіць, гэта музыка якая мае насамрэч вельмі шмат розных гучаньняў, неаднакратна дыямэтральна адрозьніваючыхся ад сябе. Як калісьці сказаў Баста Раймс, сусьветна вядомы рэпер: “Кожную музыку можна перарабіць на Хіп-Хоп, але ўжо Хіп-Хоп перарабіць на іншую музыку немагчыма”. Нельга не пагадзіцца.

Агулам прынята, што культура Хіп-Хоп’а складаецца з чатырох элементаў: Графіці, Брэйк-Дэнс, Ді-Джэінг і эМ-Сі’інг. А два апошнія, разам узятыя (плюс часта забываемы Біт-Бокс) складаюцца на музычны стыль РАП.

Мне давялося пабачыць дакумэнтальны фільм з 30-х гадоў, на якім я ўбачыў вулічныя танцы афра-амэрыканскіх хлапчукоў на тратуарах гета. Ужо тады самыя рытмічныя й спрытныя дзеці цэлымі днямі выбівалі чэчотку на асфальце, прэзэнтуючы свае масьцерство. Было бачна з якім задавальненьнем яны выбіваюць чэчотку, робячы пры гэтым вельмі складаныя, выдуманыя на мейсцу “па” – скокі праз сваю нагу, нетыповыя рухы рукамі й шмат іншых якіях немагчыма апісаць. Чаму я пра гэта кажу?! Таму што цікавасьць белай аўдыторыі да Хіп-Хоп’а як у Амерыцэ, так і ў іншых краінах пачалася менвіта з Брэйк-Дэнса. Як вядома мова цела універсальна. А гэты дзіўнаваты спосаб руху, таньца выклікаў паўсюль вялізарную зацікаўленасьць у сярэдзіне васьмідзесятых. Пачаліся конкурсы й спаборніцтвы танцораў, называемых зараз Бі-Бой’амі. Пачалі вылучацца розныя стылі. Агульна Брэйк дзеліцца на дзьве часткі: акрабатычную й пантамімічную. Першая, званай Брэйкінг, або Брэйк-Дэнсінг, складаецца з набора розных мэтадаў абарота на галаве, сьпяне, руках, плячах і гэтак далей. Другая – пантамімічная частка Брэйка дае неабмежаваную магчымасьць для імправізацыі. А агульна выглядае як рухы робатаў. У Нью-Ёрку гэта тэхніка завецца Электра-Буггі, а ў Лос-Анджэлесе – Поп-Локінг.

Хіп-Хоп як стыль жыцьця нарадзіўся вельмі даўно ў розных кутках ЗША, але ўласьцівай яго радзімай лічаць Паўднёвы Бронкс, адзін з самых бедных раёнаў Нью-Ёрка. Якраз ў гэтую частку горада трапіў у 67-ым годзе, прыехаўшы з Ямайкі хлопчык Клів Кампбэл, якога пазьней назвалі Кул Хэрк. Менавіта яго лічаць адным з піянераў Хіп-Хопа. Пачынаючы з 69 года Кул Хэрк быў бывальцам маладзёвых тусовак і імпрэз. Каб вылучыцца сярод сваіх знаёмых, ён вырашыў уключаць на танцах вінілавыя кружэлкі, бо раней былі толькі такія, якіх не ў каго не было. Тады, пры дапамозе свайго бацькі, ён атрымаў вельмі рэдкі, на тыя часы альбом Джэймса Браўна - “Sex Machine”, які быў яскравым прыкладам уваходзячага тады ў моду “фанка”. З цягам часу Кул зрабіўся тым, што пазьней атрымала назоў “Ді-Джэй”, а сама чыннасьць пачала назвацца “діджэінгам”. Існаваў і другі назоў прафесыі таго, хто дабіраў кружэлкі для танцаў, пускаў іх і адначасова іх анансаваў – масьцер цэрэмоніі, у арыгінале “master of ceremony”, у скароце - MC – Эм-Сі.

Пазьней, калі Ді-Джэі ўжо не проста анансавалі кружэлкі, пачалі вымаўляць пад музыку рытмічныя тэксты, гэта ўжо ператварылася ў новы від творчасьці, названы словам – RAP. Ёсьць дзьве разшыфроўкі гэтай абрывіатуры. Некаторыя спецыялісты разшыфроўваюць яе як Rhythmical American Poetry (Рытмічная Амерыканская Паэзія), іншыя кажуць - Read and Play (Чытай і Забаўляйся). А “эм-сі” зрабілася сынонімам рэп’а, ужо тады калі рэперамі зрабіліся не толькі ді-джэі, а спецыяльныя выканаўцы. Тое што выдумаў Кул Хэрк, можна прыблізна апісаць, як сумесь ігры дзьвух кружэлак, з адпаведнымі выразкамі гукаў. Гэты часта ўлётны, скрыты дзесьці паміж зусім не танцавальнай какафоніяй гукаў, часта працяглы на некалькі сэкунд, фрагмент, пульсуючы шалёным рытмам перкусыі, запетляны (сёньня выкарыстоўваецца да гэтага сэмплеры, але раней усё было ў руках ді-джэя, каторы клаў на грамафоны дзьве копіі такога самага вініла і зьменяў некалькі сэкундную частку песьні ў некалькі хвілінны баль для ўха й ног), стварыў з пачатку фундаменты Хіп-Хоп’а, а пазьней амаль усёй сучаснай музыкі. Электро, хаўс, тэхно, а таксама брэйк-біт, драм’анд’бэйс – гэта ўсё дзеці, або найменш бліская радня Хіп-Хоп’а.

Сам Хэрк распавядае, што калісьці ён уключыў адрывак песьні Джэймса Браўна “Give It Up Or Turn It Loose”, у тым часе калі якраз грала песьня Майкла Вінэра “Bongo Rock”. Маладыя людзі, якія толькі й чакалі такой, больш энэргічнай музыкі, адразу кінуліся танцаваць у стылі, якія пазьней быў названы “брэйк-дэнсам”. Справа ў тым, што тая ўстаўка, дазваляючая танцаваць хоць і не доўга, але па-новаму й называецца “брэйк”, або “брэйк-даўн”. Таму брэйк і суправаджаючы яго рэп, сталі сынонімам Хіп-Хоп’а.

Кул Хэрк, адрозьніваўся асобым густам у падборы кружэлак для діджэінга. Ён ніколі не пераігрываў поп-гіты, а наадварот адыходзіў у бок, аддавая перавагу жосткаму фанку, які пазьней стаўся галоўным стылявым стрыжням Хіп-Хоп’а. Калі вы захацелі бы дашукацца таго, што аб’ядноўвае ўсе гэтыя элемэнты культуры Хіп-Хопа – яе цэнтральнай асобы, сапраўднага яе ядра – будзе ім бездыскусыйна – Ді-Джэй. Самая галоўная частка культуры Хіп-Хоп’а. Такім чынам, падагульняючы, варта запамятаць, што адным з заснавальнікаў Хіп-Хоп’а быў менавіта Ді-Джэй – Кул Хэрк. Гэта былі ўжо 80-тыя і мы кажам пра музыку. Але Хіп-Хоп гэта перад усім філасофія, стыль жыцьця. І ягоная ідэалёгія закладалася мага раней.

Нельга не ўзгадаць другую (першай быў Ді-Джэй Кул Хэрк), але не менш важную асобу для гэтай культуры – па мянушцы –Афрыка Бамбаатаа. Вырас ён ва ўмовах Паўднёвага Бронкса й здабыў вялікі аўтарытэт сярод вулічных банд. Акрамя таго, што Бронкс быў адным з самых крымінагенных, небяспечных раёнаў Амерыкі, ён яшчэ быў мейсцам вялікай палітынай актыўнасьці. Тут працавалі арганізацыі “Чорныя Пантэры”, “Нацыя Іслама” і іншыя. Бамбаатаа, свой чалавек у вулічным асяродзі, зрабіў цікавы крок. У 1973 годзе ён з’арганізаваў нейкую частку моладзі ў групоўку, якую назваў Zulu Nation. Яе першапачатковым ядром была брэйк-дэнсавая група Zulu Kings. Да новай арганізацыі з пачатку прыходзілі толькі чорныя людзі, пазьней лацінасы, а яшчэ пазьней усе іншыя – не гледзячы на колер скуры. Тады гэта арганізацыя пачала называцца Universal Zulu Nation.

Тэрмін Зулу, быў запазычаны з аднайменнага фільма Майкла Кэйна. Пасьля прагляду якога, у 1964 годзе, Бамбаатаа пачаў цікавіцца сваімі афрыканскімі каранямі й па магчымасьці ўцягваў у свае зацікаўленасьці сябраў. Згодна з іх поглядамі, іх арганізацыя адмаўляецца ад усялякіх расавых адрозьненьняў, жадае толькі міра й раўнапраўя сярод людзей. Лічыць, што музыка гэта найлепшы сродак для пераадоленьня ўсіх бар’ер паміж людзьмі.

Наступным чалавекам без якога нельга казаць пра Хіп-Хоп зьяўляецца Джозэф Сэддлер, больш вядомага пад мянушкай “Grandmaster Flash”. Яго заслуга ў тым, што ён першы пачаў працаваць з мікшэрам пры дзьвух грамафонах. Такім чынам, зьявілася магчымасьць падчас ігры кружэлкі на першым грамафоне, слухаць у слухаўках, тое што гучыць на другім і ўключаць яго гук для публікі толькі тады, калі гэта трэба, пры дапамозе рухавічка на пульце, называемага зараз “cross-fader’ам”.

Без чаго яшчэ рэп не быў бы рэпам?! Дакладна – без “скрэтчаў” (што ў перакладзе значыць – скрыжатаньне). Прыдумаў яго вучань Грандмастэра – якога звалі Grandwizard Theodore. Скрыжатаньне гэтае робіцца якраз тым рухавічком, прымяненьне якому выдумаў сам настаўнік, выразая адпаведныя гукі й рухам рукі іх паўтарая.

Пад канец 70-х Хіп-Хоп пачаў папулярызавацца. З пачатку толькі ў Н’ю Ёрку. Акрамя Бронкса, ді-джэі пачалі выступаь у суседніх кварталах – Harlem і Queens. Звычайна, рабілі яны гэта на адчыненых пляцоўках. Менавіта тады й пачаліся музычныя бітвы паміж ді-джэямі. Кожны хацеў даказаць, што ён лепшы. Перамагілі часьцей за ўсё тыя, у каго была найлепшая апаратура. Так як маглі літаральна заглушыць супраціўніка. Адбываліся таксама там і спаборніцтвы паміж масьцерамі брэйка. Гэта, дарэчы, прывяло да пазытыўных наступст. Па-першае, абнізілася агульная агрэсыўнасьць разборак паміж вулічнымі бандамі. Нэгатыўная энэргія рэалізавалася ў іншай форме. Па-другое, моладзь, зацікаўленая Хіп-Хоп’ам, была адцягнута ад наркотыкаў і алкаголя, паколькі заняткі брэйкам – рэч фізычна вельмі цяжкая.

Рэп, гэта рытмічная хуткагаворка, якая выконваецца, і тут увага, прадстаўнікамі Хіп-Хоп культуры. Гэта вельмі важна. Бо нельга назваць рэперам чалавека які выконвае рэчытатывы пад музыку, але не зьяўляецца прадстаўніком культуры. Рэп мае вельмі шмат карней, якія ў большасьці датычаць чорнай культуры. Перад ўсім гэта традыцыя афрыканскіх паэтаў-казальнікаў (Griots). Далей, хуткае, рытмічнае вымаўленьне тэкстаў малітв і казаньняў характэрная для чорных пратэстанскіх гмін у ЗША. Пазьней – скэт (scat) – зусім новы від джазавага імправізіраванага сьпяваньня з выкарыстаньнем бязмысьльных складаў – быў выдуманы ў 40-х гадах “боперамі”, і ў першую чаргу трубачом Діззі Гіллеспі. Хоць яшчэ да зьяўленьня бопа, Кэб Каллоўэй выкарыстоўваў элементы тарабарскай мовы ў праграмах свайго біг-бэнда. Хуткагаворка выкарыстоўвалася на чорных радыёстанцыях ді-джэямі ў 50-х й 60-х гадах, і называлася jive-talking. Як гэта не дзіўна, але некаторыя да вытокаў рэпу залічваюць рытмічныя выхвальна-пагражаючыя тэксты, вымаўляемыя баксэрамі на рынгу перад бойкай. Так як рабіў гэта вядомы баксэр Мухамэд Алі. Адной з рыс раньняга рэпу зьяўляецца хвальба, так званае (braggadocio, што ў перакладзе з італьянскай мовы значыць – хваліцца). А тое, што ў хуткагаворках прысутнічае не толькі жорсткая рытмічная аснова, але й рыфмы – і зрабіла рэп сапраўдным мастацтвам, адметнасьцю сучаснай паэзіі.

Сучасныя спецыялісты разьдзелаюць рэп на шмат іншых напрамкаў, зыходзячы з розных заснаваньняў: геаграфічных, сэнсавых, музычных і гэтак далей. Але хто б і дзе не выконваў яго, важна, які ўзровень пабудаваньня тэкстаў, наколькі рэп насамрэч набліжаецца да паэзіі. Пры тым, як у сэнсе зьместу, так і рыфмы. І таму ў асяродзі прафесыяналаў, склалася сур’ёзнае стаўленьне да тэкстаў. Таму зараз аб’ектыўна можна сказаць, што найлепшыя тэкставікі сярод усіх музычных накірункаў – гэта рэперы.

Адным з фактараў папулярызацыі Хіп-Хопа, было мастацтва “графіці”. Яно нагадала пра сябе, літаральна выехаўшы з чорных раёнаў на сьценках вагонаў метро, якое езьдзіла праз увесь Н’ю-Ёрк. Хлапчукі з балончыкамі з фарбай у руках, ноччу хутка размалёўвалі цягнікі й вагоны ў сваім стылю, бліскім да поп-арту. З часам, некаторыя малюнкі, самых цікавых прадстаўнікоў вулічнага малярства перавандравалі са сьцен будынкаў і вагонаў метро, да артыстычных галярэй Манхэтана.

І апошняе, некалькі слоў пра мадэль эвалюцыі. Як разьвіваліся музычныя накірункі двадцатага стагодзя й якія прывялі да стварэньня Хіп-Хоп’а. Бо нельга распавядаць пра Хіп-Хоп, не ведаючы яго караней.

З пачатку быў Фольк (Folk). Фольк менавіта з афрыканскага кантынэнта. Паколькі перкусыя, без якой мы не можам зараз сабе ўявіць сучасную музыку, была асаблівасьцю менавіта паганскіх, язычніцкіх племён, якія захаваліся ў Афрыцэ да нашых часоў, а не так як на Эўрапейскім кантынэньце, якія амаль цалкам зніклі дзякуючы Крыжакам, лічу, што сучасную музыку дала нам менавіта чорная земля Афрыкі. А Эўрапейская памёрла разам з Шапэнам, Бахам, Моцартам і іншымі. Афрыканскія нявольнікі, якіх першыя караблі прывезьлі ў сучасную Амерыку ў 1619 годзе, прывезьлі з сабою таксама свой фальклёр. З цягам часу, напрыканцы дзевятнацтага стагодзя пачаў зьяўляцца Блюз (Blues), які карыстаў з фолька дзьвумя рукамі. Айцамі Блюза былі, патомкі нявольнікаў з Афрыкі. Пра Афрыку я кажу адмыслова, каб яшчэ раз даказаць вам, што ЎСЕ (кажу гэта вялікімі літарамі) сучасныя музычныя гатункі маюць там свае карані. Амаль адначасова з Блюзам пачаў разьвівацца Госпэл (Gospel [godspel]). Від сакральнай музыкі чорных, пратэстанскіх гмін. На пачатку ХХ ст., са спалучэньня Блюза й у большай частцы Госпэла нарадзіўся Джаз (Jazz), таксама музыка чорных. Пасьля заканчэньня другой сусьветнай вайны, са спалучэньня Джаза й Блюза нарадзіўся папулярны гатунак, які з посьпехам існуе да сёняшніх дзён. А называўся ён Rhythm and Blues, у скароце R&B. І тут я не маю на ўвазе, папулярную сёньня субкультуру R&B, абрывіатура якой разшыфроўваецца Rich and Beauty і называе клюбны Хіп-Хоп (так званы кранк, або Баўнс [bouns]) Р’энд’Б. А менавіта тую музыку якую выконвалі такія вядомыя яе прадстаўнікі як Ray Charles, Ruth Brown, The Drifters i The Coasters, а сучаны Рытм анд Блюз – гэта: Ashanti, Chris Brown, Ciara, Lauryn Hill, Usher, а не 50 Cent, Paul Wall, Snoop Dogg ці Puff Daddy. Менавіта з гэтага гатунка, пры дапамозе Блюза й Джаза нарадзіўся Рок (Rock) – Рок’н’Рол (Rock’n’Roll). Які яшчэ тады называлі белым Рытм энд Блюзам [white r’n’b]. Прэкурсорамі Рок-н-Рола былі між іншым Chuck Berry (чорны), Elvis Presley (белы), Little Richard (чорны) і іншыя. У Р’н’Б, пры спалучэньні з Госпэл, таксама бярэ свой пачатак музыка Соўл (Soul). Гэта адбываецца ў шэсьдзесятых гадах. У шэсьдзесятых зьяўляецца таксама Блэк Рок (Black-Rock) i Jazz-Fusion, спалучэньне Джаза й Рока. Прадстаўніком якога быў наш земляк, легендарны ў Польшчы музык – Чэслаў Немэн (Czesław Niemen). У семідзесятых, з Р’н’Б вылучыўся таксама стыль – Діско (Disco). А першы діско гіт выканала сьпявачка Р’н’Б - Donny Summer, песьня называлася “I Love to Love Me, Baby”. Першапачаткова музыка Діско была створана на патрэбы Ді-Джэяў, для іх брэйкаў і вылучаў яе электранічны рытм. Вінілы гэтыя пускалі ў розных тэмпах, для хуткіх і павольных танцаў. Пазьней, пад канец семідзесятых гэты стыль да пэрфекцыі давёў гурт БііДжыс [Bee Gees]. Але я хачу сканцэнтравацца на іншым музычным стылю, які таксама вылучыўся ў семідзесятых, са спалучэньня Рытм энд Блюза, Соўлу й Джаза, пабудаваны на характэрыстычных рытмавых структурах, глыбокім басе, кароткіх , рэзаных гітарных акордах, і разбудаваных духавых сэкцыях. Неаднакратна выкарыстоўваліся ў ім элемэнты псыхадэлічных гукаў і музыкі этнічнай афрыкі. На ўсё гэта накладаўся энэргічны й шчыры пераказ – groovi (груві). Гутарка йдзе пра Фанк (Funk), а дакладна пра Funk Bomb, айцец Хіп-Хопа. Стваральнікам фанка лічыцца Сьвятой Памяці – Джэймс Браўн, які пакінуў наш сьвет не цэлы год таму 25 сьнежня, на Ражство Хрыстова 2006 года. Гэта быў моцны ўдар для аматараў як фанка, так і Хіп-Хопа. Бо роўна як для маладых так і вядомых ужо выканаўцаў ён быў інспірацыяй да апошніх сваіх хвілін. Гэты чалавек на працягу сваёй кар’еры выдаў, увага – 92 афіцыйных альбома. 92 (!!!), першы ў 59 годзе, а апошні ў 2002. Думаю зараз самі разумееце. Фанк гэта экстраваганцыя ў модзе, у паводзінах, у жыцьці. А зараз яшчэ, бясконцая бібліятэка самплаў, якія з такім замілаваньнем выкарыстоўваюць Хіп-Хоп Ді-Джэі й бітмэйкеры. Выкарыстоўваюць зараз і выкарыстоўвалі раней. Менавіта таму, пад канец семедзесятых-пачатку васьмідзесятых, у паўднёвым раёне Бронкса ў Н’ю Ёрку, з Фанка, з лёгкай прымесьсю Р’н’Б – нарадзіўся Рэп (Rap), адзін з чатырох элементаў (DJing, Rap, Break-Dance, Graffiti) культуры Хіп-Хоп (Hip-Hop).

Вонкавыя спасылкі

Гіп-гопсховішча мультымэдыйных матэрыялаў