Міжнародны фонд Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
| імя кіраўніка = Вячаслаў Рагойша |
| імя кіраўніка = Вячаслаў Рагойша |
||
| пасада кіраўніка 2 = Намесьнік старшыні |
| пасада кіраўніка 2 = Намесьнік старшыні |
||
| імя кіраўніка 2 = Жанна Дапкюнас |
| імя кіраўніка 2 = [[Жанна Дапкюнас]] |
||
| пасада кіраўніка 3 = |
| пасада кіраўніка 3 = |
||
| імя кіраўніка 3 = |
| імя кіраўніка 3 = |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
Кіруючым органам фонду паміж сходамі зьяўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Раду фонду. |
Кіруючым органам фонду паміж сходамі зьяўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Раду фонду. |
||
Старшынём фонду зь дня яго заснаваньня зьяўляецца вядомы беларускі літаратуразнаўца і дасьледчык творчасьці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. Нязьменным намесьнікам старшыні зьяўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Літаратурнага музэя Янкі Купалы]] Жанна Дапкюнас. |
Старшынём фонду зь дня яго заснаваньня зьяўляецца вядомы беларускі літаратуразнаўца і дасьледчык творчасьці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. Нязьменным намесьнікам старшыні зьяўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Літаратурнага музэя Янкі Купалы]] [[Жанна Дапкюнас]]. |
||
У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у [[Беларусь|Беларусі]] ([[Менск]], [[Бярэсьце]], [[Віцебск]], [[Гомель]], [[Горадня]], [[Любань]], [[Наваполацак]]) і 6 суполак за мяжой: у [[Літва|Літве]] ([[Вільня]]), [[Латвія|Латвіі]] ([[Рыга]], [[Даўгаўпілс]]), [[Польшча|Польшчы]] ([[Варшава]]) і Расеі ([[Масква]], [[Санкт-Пецярбург]], Казань). |
У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у [[Беларусь|Беларусі]] ([[Менск]], [[Бярэсьце]], [[Віцебск]], [[Гомель]], [[Горадня]], [[Любань]], [[Наваполацак]]) і 6 суполак за мяжой: у [[Літва|Літве]] ([[Вільня]]), [[Латвія|Латвіі]] ([[Рыга]], [[Даўгаўпілс]]), [[Польшча|Польшчы]] ([[Варшава]]) і Расеі ([[Масква]], [[Санкт-Пецярбург]], Казань). |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Літаратурнага музэя Янкі Купалы]] Жанны Дапкюнас. |
Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Літаратурнага музэя Янкі Купалы]] [[Жанна Дапкюнас|Жанны Дапкюнас]]. |
||
Ідэя ўтварэньня фонду нарадзілася падчас першых [[Купалаўскія чытаньні|Міжнародных купалаўскіх чытаньняў]] у верасьні 1995 году. Першы, ўстаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 года ў [[Менск]]у. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасьць у 1996 годзе. |
Ідэя ўтварэньня фонду нарадзілася падчас першых [[Купалаўскія чытаньні|Міжнародных купалаўскіх чытаньняў]] у верасьні 1995 году. Першы, ўстаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 года ў [[Менск]]у. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасьць у 1996 годзе. |
||
Радок 77: | Радок 77: | ||
|5.|| || Уладзімер Гніламёдаў || || намесьнік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук Беларусі]] || || [[Беларусь]] |
|5.|| || Уладзімер Гніламёдаў || || намесьнік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук Беларусі]] || || [[Беларусь]] |
||
|- valign=top |
|- valign=top |
||
|6.|| || Жанна Дапкюнас || || дырэктар [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы]] || || [[Беларусь]] |
|6.|| || [[Жанна Дапкюнас]] || || дырэктар [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы]] || || [[Беларусь]] |
||
|- valign=top |
|- valign=top |
||
|7.|| || Джым Дзінглі || || прафэсар [[Лёндан]]скага ўнівэрсытэту || || [[Вялікабрытанія]] |
|7.|| || Джым Дзінглі || || прафэсар [[Лёндан]]скага ўнівэрсытэту || || [[Вялікабрытанія]] |
Вэрсія ад 11:52, 4 кастрычніка 2011
Міжнародны фонд Янкі Купалы | |
Файл:Yanka Kupala International Foundation.jpg | |
Абрэвіятура | МФЯнК |
---|---|
Дата ўтварэньня | 30 лістапада 1995 (28 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | дасьледваньне і прапаганда літаратурнай спадчыны Янкі Купалы |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Янкі Купалы, 4 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь (Бярэсьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак), Літва (Вільня), Латвія (Рыга, Даўгаўпілс), Польшча (Варшава), Расея (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань) |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Старшыня | Вячаслаў Рагойша |
Намесьнік старшыні | Жанна Дапкюнас |
Кіроўны орган | Рада |
Міжнародны фонд Янкі Купалы (поўная назва — грамадзкае аб’яднаньне «Міжнародны фонд Янкі Купалы», скарочана — МФЯнК) — добраахвотная, незалежная, міжнародная, грамадзкая, няўрадавая арганізацыя, устаўной мэтай якой зьяўляецца садзейнічаньне больш дасканаламу вывучэньню жыцьця і творчасьці Янкі Купалы, выхаваньне маладога пакаленьня на лепшых узорах творчасьці Песьняра Беларусі, вызначэньне яго месца і ролі ў беларускай і сусьветнай літаратуры, глыбокае пазнаньне беларускім і іншымі народамі творчасьці клясыка беларускай літаратуры.
Структура
Вышэйшым органам фонду зьяўляецца сход, які склікаецца адзін раз у чатыры гады. Кіруючым органам фонду паміж сходамі зьяўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Раду фонду.
Старшынём фонду зь дня яго заснаваньня зьяўляецца вядомы беларускі літаратуразнаўца і дасьледчык творчасьці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. Нязьменным намесьнікам старшыні зьяўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар Літаратурнага музэя Янкі Купалы Жанна Дапкюнас.
У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у Беларусі (Менск, Бярэсьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак) і 6 суполак за мяжой: у Літве (Вільня), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс), Польшчы (Варшава) і Расеі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань).
Гісторыя
Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Літаратурнага музэя Янкі Купалы Жанны Дапкюнас.
Ідэя ўтварэньня фонду нарадзілася падчас першых Міжнародных купалаўскіх чытаньняў у верасьні 1995 году. Першы, ўстаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 года ў Менску. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасьць у 1996 годзе.
Заснавальнікі Фонду (у 1995 годзе)
---- | |||||||||||||||||||||||||||||
Імя і прозьвішча | Занятак | Краіна | |||||||||||||||||||||||||||
1. | Эдуард Агуновіч | мастак, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
2. | Маргарыта Антонава | загадчык філіі Музэя-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах | Расея | ||||||||||||||||||||||||||
3. | Аляксандар Баршчэўскі | загадчык катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту | Польшча | ||||||||||||||||||||||||||
4. | Навум Гальпяровіч | намесьнік старшыні Саюза пісьменьнікаў Беларусі | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
5. | Уладзімер Гніламёдаў | намесьнік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
6. | Жанна Дапкюнас | дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
7. | Джым Дзінглі | прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту | Вялікабрытанія | ||||||||||||||||||||||||||
8. | Леанід Дранько-Майсюк | загадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура» | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
9. | Сяргей Законьнікаў | галоўны рэдактар часопісу «Полымя» | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
10. | Віктар Каваленка | дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
11. | Аляксей Каўка | доктар філялягічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Расейскай акадэміі навук | Расея | ||||||||||||||||||||||||||
12. | Вітаўт Кіпель | старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва | ЗША | ||||||||||||||||||||||||||
13. | Альма Лапіньскене | вучоны сакратар Інстытута літоўскай літаратуры і фальклёру | Літва | ||||||||||||||||||||||||||
14. | Раман Лубкіўскі | паэт і перакладчык | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||
15. | Сяргей Маслоўскі | галоўны спэцыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
16. | Генадзь Праневіч | загадчык катэдры беларускага літаратуразнаўства Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. Пушкіна | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
17. | Аляксей Пяткевіч | загадчык кафэдры беларускае культуры Гарадзенскага ўнівэрсытэту | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
18. | Вячаслаў Рагойша | загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
19. | Аляксандра Станкевіч | загадчык катэдры беларускай мовы Гомельскага ўнівэрсытэта імя Ф. Скарыны | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
20. | Сяргей Тарасаў | старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
21. | Антаніна Хатэнка | вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
22. | Міхась Шавыркін | галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
---- |
Дзейнасьць
Свае статутныя мэты фонд рэалізуе праз правядзеньне навукова-практычных канфэрэнцыяў, выдавецкую і іншую дзейнасьць.
З 1996 году разам зь Літаратурным музэям Янкі Купалы фонд зьяўляецца суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў, на аснове якіх былі выдадзеныя шматлікія зборнікі дакладаў і артыкулаў.