Барсук: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: lbe:Пурссукь
д r2.6.4) (робат дадаў: av:Бакьуч
Радок 36: Радок 36:


[[frp:Tasson]]
[[frp:Tasson]]
[[av:Бакьуч]]
[[az:Porsuq]]
[[az:Porsuq]]
[[be:Барсук]]
[[be:Барсук]]

Вэрсія ад 18:26, 10 верасьня 2011

Барсук
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадДрапежныя
СямействаКуніцавыя
РодБарсукі
ВідБарсук звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Meles meles
Арэал
Арэал барсука

Барск (Meles meles) — сысун атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).

Апісаньне

Даўжыня цела 65-85 см, хваста 12-18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восеньню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5-2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасьці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцьця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.

Пашырэньне

Жыве ў Эўразіі (Усходняя Эўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сыбіры, Далёкі Ўсход).

У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.

Месцы пражываньня: лясы, радзей хмызьнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганьнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.

Вонкавыя спасылкі