Жортай: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Гоман Барысаўшчыны
 
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 1: Радок 1:
{{Мястэчка
{{Мястэчка
| Назва = Жортай
|Назва = Жортай
| Назва ў родным склоне = Жортая
|Назва ў родным склоне = Жортаю
| Краіны = Беларусі
|Краіны = Беларусі
| Першыя згадкі = [[1766]]
|Першыя згадкі = [[1766]]
| Плошча =
|Плошча =
| Вышыня = 200
|Вышыня = 200
| Колькасьць насельніцтва = 240
|Колькасьць насельніцтва = 240
| Год падліку насельніцтва = 2007
|Год падліку насельніцтва = 2007
| Шчыльнасьць насельніцтва =
|Шчыльнасьць насельніцтва =
| Колькасьць двароў = 100
|Колькасьць двароў = 100
| Тэлефонны код = +375 177
|Тэлефонны код = +375 177
| Паштовы індэкс = 222152
|Паштовы індэкс = 222152
| Аўтамабільны код = 5
|Аўтамабільны код = 5
| Выява =
|Выява =
| Апісаньне выявы =
|Апісаньне выявы =
| Адміністрацыйная адзінка = Вобласьць
|Адміністрацыйная адзінка = Вобласьць
| Назва адміністрацыйнай адзінкі = [[Менская вобласьць|Менская]]
|Назва адміністрацыйнай адзінкі = [[Менская вобласьць|Менская]]
| Адміністрацыйная адзінка2 = Раён
|Адміністрацыйная адзінка2 = Раён
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = [[Барысаўскі раён|Барысаўскі]]
|Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = [[Барысаўскі раён|Барысаўскі]]
| Сельсавет = [[Майсееўшчынскі сельсавет|Майсееўшчынскі]]
|Сельсавет = [[Майсееўшчынскі сельсавет|Майсееўшчынскі]]
| Шырата_паўшар'е = паўночнае
|Шырата_паўшар'е = паўночнае
| Шырата_градусаў = 54
|Шырата_градусаў = 54
| Шырата_хвілінаў = 34
|Шырата_хвілінаў = 34
| Шырата сэкундаў =
|Шырата сэкундаў =
| Даўгата_паўшар'е = усходняе
|Даўгата_паўшар'е = усходняе
| Даўгата_градусаў = 28
|Даўгата_градусаў = 28
| Даўгата_хвілінаў = 34
|Даўгата_хвілінаў = 34
| Даўгата сэкундаў =
|Даўгата сэкундаў =
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
|Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
}}

'''Жо́ртай''' — [[вёска]] ў [[Барысаўскі раён|Барысаўскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], за 11 км на захад ад [[Майсееўшчына|Майсееўшчыны]]. Жортай уваходзіць у склад [[Майсееўшчынскі сельсавет|Майсееўшчынскага сельсавету]].
'''Жо́ртай''' — [[вёска]] ў [[Барысаўскі раён|Барысаўскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], за 11 км на захад ад [[Майсееўшчына|Майсееўшчыны]]. Жортай уваходзіць у склад [[Майсееўшчынскі сельсавет|Майсееўшчынскага сельсавету]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
=== Старажытныя часы ===
=== Старажытныя часы ===
Пра час заснаваньня Жортая дакладна зараз сказаць немагчыма. Але было гэта хутчэй за ўсё вельмі даўно. Сьведчаньнем таму можа быць і вялікая курганная група, якая знаходзіцца за паўтара кілямэтра на паўночны ўсход ад вёскі абапал дарогі на [[Каршавіца|Каршавіцу]]. Сваю назву Жортай верагодна атрымаў ад ракі [[Жартайка (рака)|Жартайкі]], якая працякае каля трох кілямэтраў ад вёскі.
Пра час заснаваньня Жортая дакладна зараз сказаць немагчыма. Але было гэта хутчэй за ўсё вельмі даўно. Сьведчаньнем таму можа быць і вялікая курганная група, якая знаходзіцца за паўтара кілямэтру на паўночны ўсход ад вёскі абапал дарогі на [[Каршавіца|Каршавіцу]]. Сваю назву Жортай верагодна атрымаў ад ракі [[Жартайка (рака)|Жартайкі]], якая працякае каля трох кілямэтраў ад вёскі.


=== ХVІІІ — пачатак ХІХ стагодзьдзяў ===
=== ХVІІІ — пачатак ХІХ стагодзьдзяў ===
Зараз пытаньне пра тое, колькі раней было Жортаяў, шмат каму можа здацца дзіўным, але ў [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ]] — пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзях]] згадваюцца некалькі вёсак, у аснове назвы якіх маецца такая назва.
Зараз пытаньне пра тое, колькі раней было Жортаяў, шмат каму можа здацца дзіўным, але ў [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ]] — пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзях]] згадваюцца некалькі вёсак, у аснове назвы якіх маецца такая назва.


Найбольш старое (зь вядомых) пісьмовае сьведчаньне пра адну з тых вёсак — [[Вялікі Жортай]] адносіцца да [[1766]] году. На той час у ім было шаснаццаць хат. Належаў ён да фальварка ў [[Латыгаль|Латыгалі]] ([[Латыголічы|Латыголічах]]).
Найбольш старое (зь вядомых) пісьмовае сьведчаньне пра адну з тых вёсак — Вялікі Жортай адносіцца да [[1766]] году. На той час у ім было шаснаццаць хат. Належаў ён да фальварку ў [[Латыгаль|Латыгалі]] ([[Латыголічы|Латыголічах]]).


Лягічна выказаць меркаваньне, што раз існаваў Вялікі Жортай, значыць, павінен быў быць і [[Малы Жортай]]. Аднак пісьмовыя сьведчаньні пра яго не захаваліся.
Лягічна выказаць меркаваньне, што раз існаваў Вялікі Жортай, значыць, павінен быў быць і Малы Жортай. Аднак пісьмовыя сьведчаньні пра яго не захаваліся.


Па стане на [[1800]] год у Жортаі адзначаецца 22 двары, у якіх жыло 204 жыхары. Быў ля яго [[засьценак]], у якім была адна хата з васьмярыма жыхарамі. Цікава адзначыць, што на найбольш падрабязных мапах першай паловы — сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя Жортай не адзначаны. Хаця на іх ёсьць вёска [[Жартаец]], якая знаходзілася каля двух-трох кілямэтраў ад Жартайкі ў накірунку вёскі [[Люцец (вёска)|Люцец]].
Па стане на [[1800]] год у Жортаі адзначаецца 22 двары, у якіх жыло 204 жыхары. Быў ля яго [[засьценак]], у якім была адна хата з васьмярыма жыхарамі. Цікава адзначыць, што на найбольш падрабязных мапах першай паловы — сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя Жортай не адзначаны. Хаця на іх ёсьць вёска Жартаец, якая знаходзілася каля двух-трох кілямэтраў ад Жартайкі ў накірунку вёскі [[Люцец (вёска)|Люцец]].


У 30-я — 40-я гады [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]] зямлёй у Жортаі валодалі Корсак (па стане на [[1834]] год ён меў 31 прыгоннага селяніна), Капец (на той жа год — 53 прыгонных сялян) і Пяркоўскі (на той жа год — 7 прыгонных сялян). У гаспадарках Корсака і Капца было па аднаму [[фальварак|фальварку]].
У 30-я — 40-я гады [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]] зямлёй у Жортаі валодалі Корсак (па стане на [[1834]] год ён меў 31 прыгоннага селяніна), Капец (на той жа год — 53 прыгонных сялян) і Пяркоўскі (на той жа год — 7 прыгонных сялян). У гаспадарках Корсака і Капца было па адным [[фальварак|фальварку]].


Па стане на [[1876]] год сярод землеўладальнікаў у Жортаі згадваецца Іван Сьпірыдовіч. Аднак ён валодаў землямі ля [[Няўбор]]а ([[хутар]], потым вёска каля двух-трох кілямэтраў на ўсход ад Жартая; зараз не існуе). У тым жа годзе ў Жортаі сярод землеўладальнікаў адзначаецца Ганна Чарткова, якая атрымала тут 108 дзесяцін зямлі ў спадчыну. Яе гаспадаркай кіраваў арандатар.
Па стане на [[1876]] год сярод землеўладальнікаў у Жортаі згадваецца Іван Сьпірыдовіч. Аднак ён валодаў землямі ля [[Няўбор]]а ([[хутар]], потым вёска каля двух-трох кілямэтраў на ўсход ад Жартаю; цяпер не існуе). У тым жа годзе ў Жортаі сярод землеўладальнікаў адзначаецца Ганна Чарткова, якая атрымала тут 108 дзесяцін зямлі ў спадчыну. Яе гаспадаркай кіраваў арандатар.


З пачатку ХІХ стагодзьдзя і амаль да самага яго заканчэньня Жортай згадваецца выключна як адзіная вёска. Аднак ужо з [[1890]] году можна сустрэць згадваньні Жортая першага і Жортая другога. Так, у тым годзе ў першым Жортаі было 14 сялянскіх гаспадарак, у другім — 6. Адносіліся яны да [[Дуброўскае сельскага таварыства|Дуброўскага сельскага таварыства]] [[Красналуцкая воласьць|Красналуцкай воласьці]]. У [[1897]] годзе ў першым Жортаі ўжо было 24 двары, у якіх жыло 204 жыхары, у другім — 14 двароў і 60 жыхароў.
З пачатку ХІХ стагодзьдзя і амаль да самага яго заканчэньня Жортай згадваецца выключна як адзіная вёска. Аднак ужо з [[1890]] году можна сустрэць згадваньні Жортаю першага і Жортаю другога. Так, у тым годзе ў першым Жортаі было 14 сялянскіх гаспадарак, у другім — 6. Адносіліся яны да [[Дуброўскае сельскага таварыства|Дуброўскага сельскага таварыства]] [[Красналуцкая воласьць|Красналуцкай воласьці]]. У [[1897]] годзе ў першым Жортаі ўжо было 24 двары, у якіх жыло 204 жыхары, у другім — 14 двароў і 60 жыхароў.


Цікава адзначыць, што старыя жыхары Жортая распавядаюць, што ў даўнія часы Жортай дзяліўся на дзьве часткі. Людзей, якія жылі ў адной зь іх, называлі карсакоўскімі (а тую частку вёскі, дзе зараз [[сельсавет]], [[крама]] — называлі карсакавічы), а тых, што жылі ў другой (астатняя частка старой часткі вёскі) — капыцяне. Магчыма, што гэта і ёсьць адказ на пытаньне, дзе было два Жортаі. Паходжаньне і сэнс гэтых назваў ужо даўно згублены. Але, калі ўзгадаць, што ў першай палове ХІХ стагодзьдзя ў часы прыгоннага права сялянамі тут валодалі Корсак і Капец, то паходжаньне назваў карсакоўцы і капыцяне становіцца відавочным.
Цікава адзначыць, што старыя жыхары Жортая распавядаюць, што ў даўнія часы Жортай дзяліўся на дзьве часткі. Людзей, якія жылі ў адной зь іх, называлі карсакоўскімі (а тую частку вёскі, дзе цяпер [[сельсавет]], [[крама]] — называлі карсакавічы), а тых, што жылі ў другой (астатняя частка старой часткі вёскі) — капыцяне. Магчыма, што гэта і ёсьць адказ на пытаньне, дзе было два Жортаі. Паходжаньне і сэнс гэтых назваў ужо даўно згублены. Але, калі ўзгадаць, што ў першай палове ХІХ стагодзьдзя ў часы прыгоннага права сялянамі тут валодалі Корсак і Капец, то паходжаньне назваў карсакоўцы і капыцяне становіцца відавочным.


На пачатку ХХ стагодзьдзя пра Жортай пісалі ў асобных дакумэнтах як пра адзіную вёску, у асобных — як пра дзьве вёскі. У [[1911]] годзе Жортай згадваецца як адзіная вёска, у якой было каля 70 хат. Асноўным заняткам яе людзей у той час называецца нарыхтоўка [[лес]]у і сплаў яго на [[Пялік]]. У той час пісалі, што палову з заробленых грошай «плытагоны» трацілі ў шынках на гарэлку (іх было шмат у навакольлях). Зямля ў той час з-за вялікай колькасьці камянёў і пяску для апрацоўкі выкарыстоўвалася мала.
На пачатку ХХ стагодзьдзя пра Жортай пісалі ў асобных дакумэнтах як пра адзіную вёску, у асобных — як пра дзьве вёскі. У [[1911]] годзе Жортай згадваецца як адзіная вёска, у якой было каля 70 хат. Асноўным заняткам яе людзей у той час называецца нарыхтоўка [[лес]]у і сплаў яго на [[Пялік (возера)|Пялік]]. У той час пісалі, што палову з заробленых грошай «плытагоны» трацілі ў шынках на гарэлку (іх было шмат у навакольлях). Зямля ў той час з-за вялікай колькасьці камянёў і пяску для апрацоўкі выкарыстоўвалася мала.


У [[1917]] годзе згадваецца, што ў першым Жортаі было 24 двары і 240 жыхароў, у другім Жортаі — 21 двор і 134 жыхароў.
У [[1917]] годзе згадваецца, што ў першым Жортаі было 24 двары і 240 жыхароў, у другім Жортаі — 21 двор і 134 жыхароў.
Радок 109: Радок 108:
== Вядомыя выхадцы ==
== Вядомыя выхадцы ==


== Літаратура ==
* [http://goman.borisov-e.info/index.php?id=83 Жортай — вёска з заблытанай гісторыяй] // [[Міхась Мацельскі]], [[Гоман Барысаўшчыны]]
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://goman.borisov-e.info/index.php?id=83 Жортай — вёска з заблытанай гісторыяй] // [[Міхась Мацельскі]], [[Гоман Барысаўшчыны]]
* [http://pda.weather-in.by/by/minskaja/1403 Прагноз надвор'я ў в. Жортай]
* [http://pda.weather-in.by/by/minskaja/1403 Прагноз надвор’я ў в. Жортай]


{{Майсееўшчынскі сельсавет}}
{{Майсееўшчынскі сельсавет}}

Вэрсія ад 13:27, 9 верасьня 2011

Жортай
Першыя згадкі: 1766
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Майсееўшчынскі
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва: 240 (2007)
Колькасьць двароў: 100
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222152
Аўтамабільны код: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′ пн. ш. 28°34′ у. д. / 54.567° пн. ш. 28.567° у. д. / 54.567; 28.567Каардынаты: 54°34′ пн. ш. 28°34′ у. д. / 54.567° пн. ш. 28.567° у. д. / 54.567; 28.567
Жортай на мапе Беларусі
Жортай
Жортай
Жортай

Жо́ртайвёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 11 км на захад ад Майсееўшчыны. Жортай уваходзіць у склад Майсееўшчынскага сельсавету.

Гісторыя

Старажытныя часы

Пра час заснаваньня Жортая дакладна зараз сказаць немагчыма. Але было гэта хутчэй за ўсё вельмі даўно. Сьведчаньнем таму можа быць і вялікая курганная група, якая знаходзіцца за паўтара кілямэтру на паўночны ўсход ад вёскі абапал дарогі на Каршавіцу. Сваю назву Жортай верагодна атрымаў ад ракі Жартайкі, якая працякае каля трох кілямэтраў ад вёскі.

ХVІІІ — пачатак ХІХ стагодзьдзяў

Зараз пытаньне пра тое, колькі раней было Жортаяў, шмат каму можа здацца дзіўным, але ў ХVІІІ — пачатку ХХ стагодзьдзях згадваюцца некалькі вёсак, у аснове назвы якіх маецца такая назва.

Найбольш старое (зь вядомых) пісьмовае сьведчаньне пра адну з тых вёсак — Вялікі Жортай адносіцца да 1766 году. На той час у ім было шаснаццаць хат. Належаў ён да фальварку ў Латыгалі (Латыголічах).

Лягічна выказаць меркаваньне, што раз існаваў Вялікі Жортай, значыць, павінен быў быць і Малы Жортай. Аднак пісьмовыя сьведчаньні пра яго не захаваліся.

Па стане на 1800 год у Жортаі адзначаецца 22 двары, у якіх жыло 204 жыхары. Быў ля яго засьценак, у якім была адна хата з васьмярыма жыхарамі. Цікава адзначыць, што на найбольш падрабязных мапах першай паловы — сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя Жортай не адзначаны. Хаця на іх ёсьць вёска Жартаец, якая знаходзілася каля двух-трох кілямэтраў ад Жартайкі ў накірунку вёскі Люцец.

У 30-я — 40-я гады ХІХ стагодзьдзя зямлёй у Жортаі валодалі Корсак (па стане на 1834 год ён меў 31 прыгоннага селяніна), Капец (на той жа год — 53 прыгонных сялян) і Пяркоўскі (на той жа год — 7 прыгонных сялян). У гаспадарках Корсака і Капца было па адным фальварку.

Па стане на 1876 год сярод землеўладальнікаў у Жортаі згадваецца Іван Сьпірыдовіч. Аднак ён валодаў землямі ля Няўбора (хутар, потым вёска каля двух-трох кілямэтраў на ўсход ад Жартаю; цяпер не існуе). У тым жа годзе ў Жортаі сярод землеўладальнікаў адзначаецца Ганна Чарткова, якая атрымала тут 108 дзесяцін зямлі ў спадчыну. Яе гаспадаркай кіраваў арандатар.

З пачатку ХІХ стагодзьдзя і амаль да самага яго заканчэньня Жортай згадваецца выключна як адзіная вёска. Аднак ужо з 1890 году можна сустрэць згадваньні Жортаю першага і Жортаю другога. Так, у тым годзе ў першым Жортаі было 14 сялянскіх гаспадарак, у другім — 6. Адносіліся яны да Дуброўскага сельскага таварыства Красналуцкай воласьці. У 1897 годзе ў першым Жортаі ўжо было 24 двары, у якіх жыло 204 жыхары, у другім — 14 двароў і 60 жыхароў.

Цікава адзначыць, што старыя жыхары Жортая распавядаюць, што ў даўнія часы Жортай дзяліўся на дзьве часткі. Людзей, якія жылі ў адной зь іх, называлі карсакоўскімі (а тую частку вёскі, дзе цяпер сельсавет, крама — называлі карсакавічы), а тых, што жылі ў другой (астатняя частка старой часткі вёскі) — капыцяне. Магчыма, што гэта і ёсьць адказ на пытаньне, дзе было два Жортаі. Паходжаньне і сэнс гэтых назваў ужо даўно згублены. Але, калі ўзгадаць, што ў першай палове ХІХ стагодзьдзя ў часы прыгоннага права сялянамі тут валодалі Корсак і Капец, то паходжаньне назваў карсакоўцы і капыцяне становіцца відавочным.

На пачатку ХХ стагодзьдзя пра Жортай пісалі ў асобных дакумэнтах як пра адзіную вёску, у асобных — як пра дзьве вёскі. У 1911 годзе Жортай згадваецца як адзіная вёска, у якой было каля 70 хат. Асноўным заняткам яе людзей у той час называецца нарыхтоўка лесу і сплаў яго на Пялік. У той час пісалі, што палову з заробленых грошай «плытагоны» трацілі ў шынках на гарэлку (іх было шмат у навакольлях). Зямля ў той час з-за вялікай колькасьці камянёў і пяску для апрацоўкі выкарыстоўвалася мала.

У 1917 годзе згадваецца, што ў першым Жортаі было 24 двары і 240 жыхароў, у другім Жортаі — 21 двор і 134 жыхароў.

Маёнтак

Як адзначалася раней, фальваркі ў Жортаі згадваюцца яшчэ ў часы прыгоннага права. На пачатку ХІХ стагодзьдзя адзін зь іх належаў Беліковічам, потым перайшоў у дзяржаўную казну. У 1822 годзе па разьдзельнаму акту ён пераходзіць да шляхціча Станіслава Капца. Яго гаспадарка ў ХІХ стагодзьдзі дынамічна разьвівалася і была найбольшая сярод усіх землеўладаньняў вёскі. Таму з цягам часу застаўся толькі яго маёнтак (фальварак). Па стане на 1876 год уладаньні Станіслава Капца ў Жортаі ўтрымлівалі 1144 дзесяціны зямлі. Кіраваў гаспадаркай сам уладальнік. У 1897 годзе ў фальварку было два дамы, у якіх жылі 13 чалавек. Столькі ж чалавек жыло ў ім у 1917 годзе.

Напярэдадні падзеяў 1917 году гаспадаркай у Жортаі сам землеўладальнік не кіраваў. Жыў ён у іншым месцы. Тут быў упраўляючы, які меў прозьвішча Гіро. Ён сам быў з Жортая. У маёнтку акрамя панскага дома былі іншыя будынкі, вялікі сад, сажалка. Парку ў пана не было, але ўсё было вельмі добра ўпрыгожана рознымі расьлінамі.

ХХ стагодзьдзе

Пасьля падзеяў 1917 году ў панскім будынку была зроблена школа. Упраўляючага (арандатара) Гіро забралі, зьвезьлі ў невядомым накірунку. Пасьля таго яго ніхто болей ня бачыў. У іншых будынках маёнтка пачалі жыць людзі. У далейшым іх разабралі і перавезьлі ў іншыя месцы. Зараз месца маёнтка забудавана больш позьнімі будынкамі. Ад самаго яго засталося хіба што некалькі старых панскіх ліпаў.

Войны, рэпрэсіі ХХ стагодзьдзя прывялі да таго, што Жортай практычна перастаў расьці. У 1926 годзе ў ім было 65 двароў. Разам з маёнткам у ім пражывала 343 жыхары. У 1940 годзе было 64 двары і 251 жыхар.

На працягу ХХ стагодзьдзя ня раз мянялася адміністрацыйнае перападпарадкаваньне Жортая. Першапачаткова ён адносіўся да Красналуцкай воласьці Барысаўскага павету. Амаль год са жніўня 1919 па жнівень 1920 году адносіўся да Гомельскай губэрні РСФСР. Потым вяртаецца да Барысаўскай акругі. У 1924 годзе становіцца цэнтрам сельсавету ў Халопеніцкім раёне. З 1927 па 1930 год падпарадкоўваецца Менскай акрузе. З 1931 году ўваходзіць у Барысаўскі раён, з 1935 — у Халопеніцкі раён. У 1959 годзе ліквідуецца Жортайскі сельсавет і вёска пачынае адносіцца да Майсееўшчынскага сельсавету. Нарэшце ў 1960 годзе перадаецца ў Барысаўскі раён. З таго часу адміністрацыйнае падпарадкаваньне Жортая не зьмянялася.

У 2007 годзе ў Жортаі налічвалася каля ста сялянскіх гаспадарак. У іх па афіцыйных дадзеных жыло 240 чалавек, рэальна — меней за 150. Пасьля таго, як у вёсцы спыніла сваю дзейнасьць сельская гаспадарка, закрылася школа, вёска пераўтварылася ў непэрспэктыўную. Зараз у ёй практычна ня толькі няма працы, але нават ніхто не прыязджае купляць малако ў вясковых жыхароў.

Традыцыі, людзі

Жартайцы здаўна зь вялікай павагай ставіліся да памяці сваіх продкаў. Яскравым прыкладам таму можа быць выпадак, пра які пісала газэта «Наша Ніва» ў 1911 годзе. Тады для пабудовы прыхадзкой царквы было вырашана сьпілаваць старыя сосны на вясковых могілках. Мясцовыя жыхары ня далі гэта зрабіць.

З даўніх часоў у Жортаі падтрымлівалася традыцыя правядзеньня кірмашоў. Ладзіліся яны на другі дзень Троіцы. Напрыканцы 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя правядзеньне кірмашоў у вёсцы было забаронена. Традыцыя іх правядзеньня была спынена, але засталася ў памяці тутэйшых жыхароў.

Вясковыя вуліцы ў Жортаі ў былыя часы назваў ня мелі. Затое ўрочышчы ў навакольлях вёскі захавалі свае калярытныя назвы да нашага дня. Гэта Плаха, Валока, Жыдоўка, Урэчча, Баброўка і інш.

Насельніцтва

  • 1766 — 16 двароў
  • 1800 — 22 двары, 204 жыхары
  • 1897 — Жортай 1: 24 двары, 204 жыхары; Жортай 2: 14 двароў, 60 жыхароў
  • 1911 — 70 двароў
  • 1917 — Жортай 1: 24 двары, 240 жыхароў; Жортай 2: 21 двор, 134 жыхароў
  • 1926 — 65 двароў, 343 жыхары
  • 1940 — 64 двары, 251 жыхар
  • 2007 — 100 двароў, 240 жыхароў

Інфраструктура

Школа

У 1914 годзе ў Жортаі было адкрыта земскае народнае вучылішча. Пасьля падзеяў 1917 году на яе базе ў былым панскім доме была адкрыта працоўная школа першай ступені. У 1923 годзе ў ёй вучылася 85 дзетак. У вайну былы панскі дом згарэў. Пасьля вайны на тым самым месцы быў пабудаваны новы будынак для школы. Аднак потым згарэў і ён. Наступны будынак для гэтых мэтаў быў узьведзены ў іншым месцы. Тут школа праіснавала да свайго закрыцьця ў 2006 годзе. Зараз у яе будынку разьмяшчаецца вясковы клюб.

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі архітэктуры

Страчаная спадчына

Бажніца

Найбольш старое зь вядомых сьведчаньняў пра царкву ў Жортаі можа быць аднесена да 1864 году. У той час на могілках існавала драўляная царква Сьвятога Духа, якая была пабудавана прыхаджанамі. Прыпісана яна была да царквы ў Латыгалі. Дакладна вядома, што напрыканцы 70-х гадоў ХІХ стагодзьдзя яна яшчэ існавала. Маюцца ўскосныя зьвесткі, якія сьведчаць, што існавала яна яшчэ ў 1903 годзе. Аднак калі на гэтых землях была ўсталявана савецкая ўлада, царквы ў Жортаі ўжо не было. На могілках існавала толькі праваслаўная каплічка. Была яна драўляная, стаяла на самым краі могілак. Сярод іншага быў у ёй абраз.

Напярэдадні вайны капліца была спалена. Пасьля таго яна ніколі не аднаўлялася.

Цікавая інфармацыя

Нямала вельмі цікавых асобаў жыве ў Жортаі. Сярод іх — Антаніна Стаіна, якая жыве ў вёсцы з 1968 году (нарадзілася ў суседняй вёсцы — Каршавіцы). Ёй 77-ы год, але яна сама спраўляецца з гаспадаркай, пры неабходнасьці аббівае хату, лазіць на стог. Але, безумоўна, ня гэта галоўнае. Яе хата практычна ўяўляе сабой музэй народнага прыкладнога мастацтва і побыту. У пакоі з Троіцы вісяць галінкі. Знаходзіцца тут яны будуць цэлы год да наступнай Троіцы, калі старыя галінкі будуць заменены на новыя. У хаце Антаніны Стаінай вельмі шмат саматканых рэчаў (дакладней, нічога няма крамнага — усё саматканае). Гэта палавікі, дываны, посьцілкі, ручнікі, абрусы і інш. Нават ёсьць вышываныя абразы. Маюцца вырабы з саломкі, самаробныя цацкі і шмат чаго яшчэ. Яшчэ тры гады таму ў яе хаце стаялі кросны і яна працавала на іх. Зараз спадарыня Антаніна перадала іх у невялічкі музэй, які стварае ў адмысловым памяшканьні загадчыца вясковага клюба Ганна Стаіна. Але і тут кросны не прастойваюць. Антаніна Стаіна паказвае моладзі, як на іх працаваць, знаёміць іх з гэтым даўнім народным промыслам. Дапамагае ёй у гэтым яшчэ адна тамтэйшая народная майстрыца Кацярына Дзьмітрычонак.

Сам жа музэй пачала зьбіраць Ганна Стаіна, калі яшчэ працавала школа. Зь яе закрыцьцём справа не была спынена, а працягнулася. Фарміраваньне экспазыцыі музэя ідзе і зараз. Тут можна ўбачыць акрамя кроснаў і шматлікіх саматканых рэчаў старыя прадметы побыту, прылады працы і іншыя рэчы.

Вядомыя выхадцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Майсееўшчынскі сельсавет