Аляксандар Рыбак: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
д r2.7.1) (робат зьмяніў: el:Αλεξάντερ Ριμπάκ |
||
Радок 139: | Радок 139: | ||
[[de:Alexander Rybak]] |
[[de:Alexander Rybak]] |
||
[[et:Alexander Rybak]] |
[[et:Alexander Rybak]] |
||
[[el:Αλεξάντερ |
[[el:Αλεξάντερ Ριμπάκ]] |
||
[[en:Alexander Rybak]] |
[[en:Alexander Rybak]] |
||
[[es:Alexander Rybak]] |
[[es:Alexander Rybak]] |
Вэрсія ад 00:49, 3 верасьня 2011
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рыбак (неадназначнасьць).
Аляксандар Рыбак | |
А. Рыбак на прэс-канфэрэнцыі «Эўрабачаньня». | |
Дата нараджэньня | 13 траўня 1986 (37 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Грамадзянства | Нарвэґія |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыка, сьпявак, кампазытар |
Гады дзейнасьці | ад 1991 |
Псэўданімы | Alexander Rybak |
Жанры | поп, клясыка, фольк |
Вакал | лірычны тэнар[d] |
Інструмэнты | скрыпка |
Псэўданімы | Alexander Rybak |
Гурты | Сымфанічны моладзевы аркестар «Унг Сымфоні» (Ung Symfoni) |
Супрацоўніцтва | М. Харкет, Universal music |
Лэйблы | Universal Music Group |
Узнагароды | |
Сайт | Аляксандар Рыбак / Myspace |
Алякса́ндар І́гаравіч Рыба́к (па-нарвэску: Alexander Rybak, па-нованарвэску: Alexander Rybak; 13 траўня 1986, Менск) — нарвэскі скрыпач, сьпявак, кампазытар і актор беларускага паходжаньня, пераможца «конкурсу песьні Эўрабачаньне-2009» у Маскве.
Дзяцінства
Сын скрыпача Ігара Аляксандравіча (нарадзіўся ў 1954) і піяністкі Натальлі Валянцінаўны (нарадзілася ў 1959) Рыбакоў.
З раньніх гадоў выхоўваўся на фальклёры і клясычнай музыцы, зь дзяцінства ён успамінае «Купалінку» і інш. беларускія народныя песьні. Бацька і першы настаўнік Аляксандра — Ігар Рыбак — працаваў у музычным ансамблі ў Віцебску; надаваў сыну час, каб пазаймацца зь ім музыкай. Схільнасьць да мастацтва ў Аляксандра выявілася рана — па ўспамінах яго бацькі, калі сыну было 3 гады, аднойчы падчас прагулкі ў лесе ён засьпяваў песьню ўласнага складаньня. Зь пяці гадоў пачаў гуляць на скрыпцы і фартэпіяна, складаць песьні і сьпяваць.
У 6 гадоў Аляксандар разам з бацькамі пераехаў у Нарвэґію, куды яго бацькі запрасілі працаваць; затым на паўгода вярнуўся ў Менск, вучыцца пачаў у школе пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У Нарвэґіі сям’я пасялілася ў прыгарадзе Осла — г. Нэсодэн (фюльку Акерсхус). Аляксандар скончыў кансэрваторыю ў Осла.
Творчасьць
У 2004 быў узнагароджаны прызам Андэрса Ярэса ў вобласьці культуры. Дайшоў да паўфіналу ў нарвэскім варыянце «Фабрыкі зорак» — шоў «Ідал». У 2006 выйграў конкурс «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK з уласнай песьняй «Foolin'». Супрацоўнічаў са шматлікімі акторамі, у тым ліку лідэрам гурту a-ha Мортэнам Харкетам і Арвэ Тэлефсэнам, выступаў з адным з самых вядомых у сьвеце скрыпачоў Пінхасам Цукерманам. У 2007 годзе граў ролю скрыпача ў пастаноўцы нарвэскага тэатру Oslo Nye Teater мюзыклу «Скрыпач на даху», за што атрымаў Heddaprisen. З гэтым мюзыклам гастраляваў у Эўропе, Амэрыцы, Кітаі. Здымаўся ў ролі Леві ў фільме «Ёган» рэжысэра Грэтэ Салямонсэна.
Працуе канцэртмайстрам у найбуйнейшым у Нарвэґіі сымфанічным моладзевым аркестры «Унг Сымфоні» (Ung Symfoni), у плянах — здымкі ў тэлестужцы. Сваімі кумірамі ў музыцы сьпявак называе Моцарта, The Beatles і Стынга.[2]
У 2009 годзе выйграў са сваёй песьняй у стылі фольк «Fairytale» нарвэскі нацыянальны адбор (Melodi Grand Prix 2009), атрымаў 700 тысяч галасоў тэлегледачоў, і быў абраны прадстаўніком Нарвэґіі на «конкурсе Эўрабачаньне-2009», а затым стаў пераможцам гэтага конкурсу. Акампанаваў яму фолькавы танцавальны гурт Frikar. Рыбак набраў 387 балаў, усталяваўшы новы рэкорд. Папярэдні прыналежаў фінскаму гурту «Лордзі» — 292 бала — і быў усталяваны ў 2006 годзе. Яшчэ да конкурсу Аляксандар сказаў, што калі пераможа, то палова гэтай перамогі будзе прыналежаць Беларусі.
Па вяртаньні ў Нарвэґію сьпявак працягнуў працаваць над альбомам. 1 чэрвеня 2009 году выйшаў дэбютны альбом Аляксандра Рыбака «Fairytales» («Казкі»). Аляксандар хутка адправіцца на гастролі ў шматлікія краіны, у тым ліку і ў Беларусь.
Сувязі з радзімай
Нягледзячы на тое, што Аляксандар пасьля пераезду ў Нарвэґію не бываў на радзіме, ён і яго бацькі захоўваюць сувязі зь Беларусьсю. Бабулі і дзядулі жывуць у Менску і Віцебску, а дзядзька Аляксандра па бацьку, журналіст, жыве ў Маскве. Кнігі на беларускай ці расейскай мовах Аляксандар цяпер чытае рэдка, але выконвае песьні свайго бацькі на вершы Максіма Багдановіча.[3] Лічыць, што родная культура паўплывала на фармаваньне яго музычных пераваг.[4]
29 траўня 2009 году А. Рыбак удзельнічаў у журы конкурсу «Новыя галасы Беларусі» ў Менску.[5] Яго запрасілі на 18 Міжнародны фэст мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску[6]. Пра сваё вандраваньне ў Беларусь Аляксандр сказаў, што лепш выступіць з канцэртам у маленькай краіне, дзе ўсе цябе любяць і чакаюць, чым у вялікай, дзе цябе ніхто ня ведае.[7]
Дыскаграфія
Альбомы
Год | Альбом | Пазыцыі ў чартах | |
---|---|---|---|
NOR | RUS | ||
2009 | Fairytales
|
- | - |
Самотнікі
Год | Самотнік | Пазыцыі ў чартах[9] | |||
---|---|---|---|---|---|
NOR | SWE | GRE | RUS | ||
2009 | «Fairytale» | 1 | 4 | 1 | 74 |
Папярэднік Марыя Гаўкас Сторэнг |
Нарвэгія на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2009 |
Наступнік Дзідрык Солі-Танген |
Папярэднік Дзіма Білан |
Пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне» 2009 |
Наступнік Лена Мэер-Ландрут |
Крыніцы
- ^ TikTok (мн.) — 2016.
- ^ Аляксандар Рыбак у дзень нараджэньня спадзяецца зьесьці торт у перапынках паміж рэпэтыцыямі на «Эўрабачаньне-2009»
- ^ Ігар Рыбак: «Саша з задавальненьнем выконвае песьні на вершы Багдановіча» // Puls.by
- ^ Аляксандр Рыбак: «У маей песьні чуваць, што я зь Беларусі!» // ЕРБ. 24.04.2009.
- ^ Саша Рыбак патрапіў у журы конкурсу «Новыя галасы Беларусі» (відэа, фота) (рас.) // CTV.BY
- ^ Аляксандра Рыбака запрашаюць на «Славянскі базар» (рас.)
- ^ Аляксандр Рыбак: я вельмі хочу ў Віцебск (рас.) // CTV.BY
- ^ Universal Music Russia
- ^ Alexander Rybak - Music Charts
Вонкавыя спасылкі
- Alexanderrybak.com — афіцыйны сайт, перанакіроўваецца на старонку Рыбака ў сэрвісе Myspace
- Афіцыйны канал Аляксандра Рыбака на YouTube
- Аляксандар Рыбак «Fairytale». Відэазапіс выступу на «Эўрабачаньні-2009»
- Аляксандар Рыбак: «У маёй песьні чуваць, што я зь Беларусі!» // Эўрапейскае радыё для Беларусі. 24.04.2009.
- Аляксандр Рыбак: «Я баяўся, што беларусы на мяне пакрыўдзяцца» (рас.) // Эўрапейскае радыё для Беларусі. 17.05.2009.
- Былая дзяўчына Аляксандра Рыбака выходзіць замуж за іншага (рас.)
- Рыбак: «Інгрыд хуценька прадала журналістам усе нашы сумесныя фатаграфіі» (рас.)