Філязофія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: za:Cwzyoz
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: km:ទស្សនវិជ្ជា
Радок 155: Радок 155:
[[pap:Filosofia]]
[[pap:Filosofia]]
[[ps:فلسفه]]
[[ps:فلسفه]]
[[km:ទស្សនវិជ្ជា]]
[[pcd:Filosofie]]
[[pcd:Filosofie]]
[[tpi:Pilosopi]]
[[tpi:Pilosopi]]

Вэрсія ад 08:16, 2 верасьня 2011

Плятон і Арыстоцель

Філязо́фія (па-грэцку: φιλοσοφία) у адрозненьні ад іншых навук не мае дакладна акрэсьленага прадмету вывучэньня. Агульна філязофію можна ахарактарызаваць як спробу крытычна-рацыянальнай самаправеркі мысьленьня, як метадычную рэфлексію. Спроба акрэсьліць тэрмін «філязофія» ужо сама па сабе зьяўляецца прадметам вывучэння філязофіі.

Пачатак філязофскага мышлення ў 6-ым стагодзьдзі да нараджэньня Хрыстова вызначае непасрэдны пачатак эўрапэйскай гуманітарнай гісторыі. На працягу стагодзьдзяў зь філязофіі выкрысталізаваліся і былі ўдасканаленыя мэтады і дысцыпліны іншых асобных навук. Так, і па сённяшні дзень існуюць не губляючы сваёй актуальнасці такія філязофскія дысцыпліны як лёгіка як навука аб паслядоўным і дакладным мышленні, этыка як навука аб маралі, мэтафізыка як навука аб высновах існавання і рэчаіснасьці. Філязофія таксама дала жыцьцё такім навукам як тэорыя пазнаньня і тэорыя навукі, якія займаюцца вывучэньнем магчымасцяў пашырэньня і ўдасканальнення ведаў увогуле альбо ў асабістых выпадках у розных асобных навуках.

Назва

Слова «філязофія», якое складаецца з грэчаскіх словаў φίλος «сябра, дружа» і σοφία «мудрасць», даслоўна абазначае «любоў да мудрасьці» альбо проста «да ведаў», таму што sophía ўжывалася спачатку ў сэнсе валоданьня разнастайнымі тэхнічнымі альбо майстэрскімі навыкамі. Дзеяслоў «філязафаваць» быў упершыню выкарыстаны Герадотам (I,30,2) пры апісаньні прагі ведаў Салона. Факт таго, што тэрмін philosophos ужываўся ўжо Гераклітам (фрагмэнт 35 DK), не сцьвярджаецца. У антычнасьці лічылі, што паняцьце «філязофія» упершыню было выкарыстана Піфагорам Самосскім, таму што дзякуючы плятоніку Гераклеідэсу Понтыкусу да нас дайшло апавяданьне, згодна якога Піфагор сказаў, што толькі бог валодае сапраўднай софіяй, а чалавек можа толькі імкнуцца да яе. Ужо тут пад софіяй разумеліся мэтафізычныя веды. Дасканаласьць гэтых косных і фрагмэнтарна перададзеных зьвестак Гераклеідэса ставіцца даследчыкамі пад сумнеў. Толькі ў Плятона паняцці філязофія і філязафаваць зьяўляюцца менавіта ў тым сэнсе, які меў на ўвазе Гераклеідэс, асабліва ў дыялогу Плятона Фаідрас (278d), дзе канстатуецца, што філязафаваньне і сапраўднае валоданьне мудрасьцю, — две ўзаемавыключальныя справы, таму што апошняе належыць толькі богу.

Першпачаткова тэрмін «філязофія» датычыўся традыцыі мышлення, якая адносілася выключна да антычнай Грэцыі. Сёння слова «філязофія» ахапляе таксама і азіяцкую традыцыю мышлення (усходнюю філязофію) і рэлігійныя сьветапогляды. Акрамя таго, тэрмін «філязофія» з нядаўняга часу пачаў актыўна ўжывацца ў эканамічным жаргоне ў галіне тэхнікі як сынонім стратэгіі альбо агульнага канцэпту (філязофія прадпрымальніцтва, філязофія дызайну).

Што такое філязофія?

Філязофія як «каралева навук» — Фрагмэнт з Hortus deliciarum Герада фон Ляндсбэрга (12-е ст.)

Спроба даць адказ на пытаньне, што такое філязофія — ужо само па сабе філязофскае пытаньне і аб'ект вывучэньня філязофіі. Агульнапрынятая, дакладная і ўнівэрсальная фармулёўка філязофіі немагчымая. Гэтаксама немагчымая і фармулёўка філязофіі, зь якой мог бы пагадзіцца кожны філёзаф, таму што кожны, хто філязафуе, — стварае свой асабісты погляд на рэчаіснасьць. І таму колькасьць адказаў на пытаньне, што такое філязофія, амаль што адпавядае колькасьці філёзафаў.

Разьдзелы філязофіі

У пытаньні, якія менавіта дысцыпліны лічыць належнымі да філязофіі (на якія разьдзелы падзяляецца філязофія), не існуе ўсеагульнай дамоўленасьці. Традыцыйна да асноўных філязоўскіх дысцыплінаў адносяць лёгіку, эпістэмалёгію, этыку, эстэтыку і мэтафізыку (анталёгію). Аднак паміж гэтымі дысцыплінамі не праведзена дакладных граніцаў. Існуюць такія філязоўскія пытаньні, якія адначасова адносяцца да больш за адной з гэтых дысцыплінаў, і існуюць такія, якія адносяцца да ніводнай.

Па-за гэтымі шыолкім дысцыплінамі існуюць і іншыя сфэры філязоўскага пазнаньня. Гістарычны да вобласьці цікавасьцяў філёзафаў адносілі, і зараз яшчэ часта адносяць палітыку (якая разглядалася Арыстотэлем як асноўная частка этыкі), фізыку (у тым выпадку, калі яна вывучае сутнасьць рэчыва альбо энэргіі) і рэлігію. Акрамя таго, ёсьць філязоўскія дысцыпліны, прысьвечаныя асобны прадметным вобласьцям; амаль заўсёды прадметная вобласьць такой філязофская дысцыпліны супадае з прадметнай вобласьцю адпаведнай навукі. Напрыклад, адасабленьне фізыкі ад філязофіі ў Новы час прывяло да зьяўляеньня натурфілязофіі, а асобныя палітычныя тэорыі — да зьяўленьня палітычнай філязофіі.

Самаразуменьне

Першыя людзі, якія называлі сябе філёзафамі, — Плятон і Сакрат — разумелі філязофію як альтэрнатыву да мітычнай рэлігіі і яе парадку. У працэсе філязафаваньня чалавек стварае сваё асабістае разуменьне сьвету і навакольля і тым чынам эмансыпуецца ад набажнасьці сусьвету і забабонаў.

Гісторыя філязофіі

Гісторыя заходняй філязофіі пачынае свой адлік ў 6 стагодзьдзі да нашай эры ў антычнай Грэцыі і працягваецца да сёньняшняга часу. Вызначаецца яна тым, што на працягу стагодзьдзяў знаходзіліся, абгрунтоўваліся і абмяркоўваліся ўсё новыя адказы на фундаментальныя філязофскія пытаньні. Тлумачыцца гэта часткова тым, што зьмяняліся патрэбы адпаведнага духу эпохі, а часткова — няспынным далейшым разьвіцьцём іншых навук. «Прагрэсу» у сэнсе канчатковага абвяржэння альбо абгрунтавання і доказу асобных меркаванняў і вучэнняў філязофія з пункту гледжання большасці філёзафаў практычна не здзяйсняе:

«Філасофскае мышленне таксама не мае характару працэса развіцця. Мы безумоўна далей за Гіпакрата, але мы ледзьве далей за Плятона.» — Карл Ясперс[1]

Філёзаф Альфрэд Норс Вайтхэд характэрызуе гісторыю эўрапейскай філязофіі пачынаючы з Арыстотэля як амаль што выключнае «двукоссе да Платона».[2] Паколькі філязофскія ідэі і паняцьці не састараваюць з цягам часу, вывучэньне сваёй ўласнай гісторыі мае для філязофіі адметна большае значэнне ў параўнаньні з усімі астатнімі навукамі — яе мінуўшчына адначасова заўсёды зьяўляецца і яе сучаснасцю.

Антычнасьць

Рафаэль, «Афінская школа» (1510-11), Фрэска ў Stanza della Segnatura (Ватыкан). Паказаны: Зянон Кітыёнскі, Эпікур, Аверрас, Піфагор, Алкібіад, Ксенафон, Сакрат, Геракліт, Плятон, Арыстоцель, Дыяген, Еўклід, Заратустра, Пталемей і іншыя. (Фантастычны партрэт)

Крыніцы

  1. ^ Карл Ясперс, Уводзіны ў філасофію (1950)
  2. ^ Альфрэд Н. Вайтхэд, Працэс і рэальнасьць (1929), С. 91

Вонкавыя спасылкі

Філязофіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA