Фартэцыя: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.5.2) (робат дадаў: cs, nl выдаліў: az, be, bg, br, bs, da, de, fi, he, mk, nds-nl, pt, sk, sr, uk |
д r2.7.1) (робат дадаў: eu:Gotorleku |
||
Радок 27: | Радок 27: | ||
[[es:Fortificación]] |
[[es:Fortificación]] |
||
[[eo:Fortikaĵo]] |
[[eo:Fortikaĵo]] |
||
[[eu:Gotorleku]] |
|||
[[fr:Fortification]] |
[[fr:Fortification]] |
||
[[ga:Daingniú]] |
[[ga:Daingniú]] |
Вэрсія ад 03:05, 2 верасьня 2011
Фартэцыя, цьвердзь (крэпасьць) — гэта комплекс узаемазьвязаных і ўзаемадапаўняльных умацаваньняў бастыённага тыпу, прыстасаваных для ўжываньня вагняпальнай зброі.
Найлепшымі прыкладамі фартэцыяў на Беларусі зьяўляюцца комплексы бастыённых умацаваньняў Нясьвіжу, Слуцка, Быхава ці Менска, увогуле ж у XVII—XVIII стст. шмат буйных і сярэдніх гарадоў Беларусі мелі падобныя бастыённыя ўмацаваньні.
Падвідамі ці асобнымі часткамі фартэцыяў можна лічыць бастыённыя замкі і форты.
Гісторыя
Са зьяўленьнем эфэктыўнай артылерыі, павелічэньнем дыстанцыі паражэньня і ўвядзеньнем пэўных геамэтрычных законаў пабудовы ўмацаваньняў для якаснага вядзеньня вагню з гарматаў увесь абарончы комплекс перарос ў сыстэму ўзаемадапаўняльных элемэнтаў абароны (курцінаў, бастэяў, бастыёнаў). Да ўвядзеньня вагняпальнай зброі шукалі спосабы, як умацаваць абарону на асобных найбольш небясьпечных дзялянках, у новых умовах трэба было вынаходзіць магчымасьць комплекснай абароны з узаемадапаўненьнем элемэнтаў па пэрымэтры. Што цікава, час шпаркай эвалюцыі вагняпальнай зброі супаў з узмацьненьнем абсалютысцкіх тэндэнцыяў у Эўропе, асабліва ў Францыі, што дазволіла канцэнтраваць вялікія матэрыяльныя сродкі для ўзьвядзеньня умацаваньняў новага тыпу. На беларускіх землях гэты фэномэн найбольш ярка праявіўся ў дзейнасьці Мікалая Крыштафа Радзівіла і Багуслава Радзівіла і ўзьвядзеньні імі комплексаў бастыённых умацаваньняў у Нясьвіжы і Слуцку.
Азначэньні ў замежных мовах
Слова фартэцыя паходзіць з італьянскай мовы, дзе іх называюць называюць «Fortezza», у нямецкай — «Festung», у польскай — «twierdza» (бел. цьвердзь) ці forteca. У расейскамоўнай традыцыі фартэцыі набылі назоў «крепость», што ў традыцыі абарончых збудаванняў Расеі выглядае даволі слушна. Найлепшым прыкладам у гэтым выпадку будзе г.зв. Смаленская крэпасьць збудаваная ў пачатку XVII ст. У далейшым з распаўсюджаньнем бастыённай фартыфікацыі ў Маскоўскай дзяржаве, фартэцыі перанялі назоў крэпасьць, зрэшты па сваіх грамадзка-палітычных функцыях яны былі падобныя: сымбалі цэнтралізаванай дзяржавы. У ХІХ ст. паняцьце «крэпасьць» прыйшло на тэрыторыю былога ВКЛ з узьвядзеньнем г.зв. крэпасьцяў у Брэсце, Бабруйску, Коўне і інш. Па сутнасьці гэта былі тыя ж фартэцыі, толькі значна мадэрнізаваныя. Дзеля карысьці далейшай распрацоўкі праблематыкі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі і ВКЛ сутнасьць гэтых «крэпасьцяў» трэба разглядаць у межах агульнага пытаньня разьвіцьця фартэцыяў ва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці.
Літаратура
- Ткачоў М. А., Цярохін С. Ф. Ляхавіцкая фартэцыя // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. №1
Вонкавыя спасылкі
Фартэцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў