Бэнілюкс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4: Радок 4:


Вышэйшы орган — [[кабінэт міністраў]], у якім па адным прадстаўніку ад кожнай краіны. [[Генэральны сакратарыят]] у [[Брусэль|Брусэлі]].
Вышэйшы орган — [[кабінэт міністраў]], у якім па адным прадстаўніку ад кожнай краіны. [[Генэральны сакратарыят]] у [[Брусэль|Брусэлі]].

== Гісторыя ==
[[25 ліпеня]] [[1921]] году быў падпісаны дагавор, які заснаваў эканамічны зьвяз Бэльгіі і Люксэмбургу. Ён зьяўляецца свайго роду папярэднікам Бэнілюксу. [[5 верасьня]] [[1944]] году быў падпісаны дагавор, які заснаваў мытны зьвяз Бэнілюкс. Праз падзеі, зьвязаныя з [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайной]], у сілу дагавор уступіў у [[1948]] годзе, але існаваў нядоўга, бо [[1 лістапада]] [[1960]] года набыў моц дагавор аб эканамічным зьвязе Бэнілюкс<ref>[http://geosfera.info/evropa/334-benilyuks-yekonomicheskij-soyuz-v-zapadnoj-evrope.html Бэнілюкс — Эканамічны зьвяз у Заходняй Эўропе]</ref>. Сам дагавор быў падпісаны ў [[Гаага|Гаазе]] [[3 лютага]] [[1958]] года. Ён страціў сваю сілу ў [[2010]] годзе, калі пачаў дзейнічаць дагавор, падпісаны [[17 ліпеня]] [[2008]] года. Яго галоўнымі мэтамі зьяўляюцца працяг і ўмацаваньне супрацоўніцтва ў шырэйшым эўрапейскім кантэксьце. Таксама была зьмененая й назва: эканамічны зьвяз Бэнілюкс стаў проста зьвяз Бэнілюкс для таго, каб падкрэсьліць узрослы аб'ём супрацоўніцтва. У [[1955]] годзе быў створаны парлямэнт Бэнілюксу, які дзейнічае дагэтуль. У [[1965]] годзе быў падпісаны дагавор, які заснаваў Суд Бэнілюксу. Ён набыў моц у [[1975]] годзе. Суд, у які ўваходзяць судзьдзі зь Вярхоўных Судоў трох дзяржаваў, павінен забясьпечваць адзінае тлумачэньне агульных законаў. Ён разьмяшчаецца ў [[Брусэль|Брусэлі]].


== Геаграфія, дэмаграфія і мовы ==
== Геаграфія, дэмаграфія і мовы ==

Вэрсія ад 01:32, 31 жніўня 2011

Сьцяг Бэнілюксу
Бэнілюкс

Бэнілюкс — мытна-эканамічны зьвяз трох краінаў: Бэльгіі, Нідэрляндаў і Люксэмбургу. Быў пачаткова аформлены ў 19431944 як мытны зьвяз, з 1958 ператвораны ў мытна-эканамічны.

Вышэйшы орган — кабінэт міністраў, у якім па адным прадстаўніку ад кожнай краіны. Генэральны сакратарыят у Брусэлі.

Гісторыя

25 ліпеня 1921 году быў падпісаны дагавор, які заснаваў эканамічны зьвяз Бэльгіі і Люксэмбургу. Ён зьяўляецца свайго роду папярэднікам Бэнілюксу. 5 верасьня 1944 году быў падпісаны дагавор, які заснаваў мытны зьвяз Бэнілюкс. Праз падзеі, зьвязаныя з Другой сусьветнай вайной, у сілу дагавор уступіў у 1948 годзе, але існаваў нядоўга, бо 1 лістапада 1960 года набыў моц дагавор аб эканамічным зьвязе Бэнілюкс[1]. Сам дагавор быў падпісаны ў Гаазе 3 лютага 1958 года. Ён страціў сваю сілу ў 2010 годзе, калі пачаў дзейнічаць дагавор, падпісаны 17 ліпеня 2008 года. Яго галоўнымі мэтамі зьяўляюцца працяг і ўмацаваньне супрацоўніцтва ў шырэйшым эўрапейскім кантэксьце. Таксама была зьмененая й назва: эканамічны зьвяз Бэнілюкс стаў проста зьвяз Бэнілюкс для таго, каб падкрэсьліць узрослы аб'ём супрацоўніцтва. У 1955 годзе быў створаны парлямэнт Бэнілюксу, які дзейнічае дагэтуль. У 1965 годзе быў падпісаны дагавор, які заснаваў Суд Бэнілюксу. Ён набыў моц у 1975 годзе. Суд, у які ўваходзяць судзьдзі зь Вярхоўных Судоў трох дзяржаваў, павінен забясьпечваць адзінае тлумачэньне агульных законаў. Ён разьмяшчаецца ў Брусэлі.

Геаграфія, дэмаграфія і мовы

Нідэрляндзкая і француская зьяўляюцца афіцыйнымі мовамі Бэнілюксу і яго інстытутаў. З агульнага насельніцтва 27,6 мільёнаў асобаў дзяржаваў-членаў 22,6 мільёнаў (82%) жывуць у Нідэрляндах ці Фляндрыі, дзе нідэрляндзкая зьяўляецца дзяржаўнай мовай. У франкамоўнай Валёніі пражываюць 3,5 мільёнаў (12,5%), у той час як большасць Брусэльскага сталічнага рэгіёну (яго насельніцтва складае 3,8%) размаўляе на францускай, хоць фармальна рэгіён лічыцца дзьвюхмоўным. У Люксэмбургу (1,74%) тры афіцыйных мовы: француская, нямецкая і люксэмбурская (заходнегерманскі, сярэдненямецкі культурны дыялект, які належыць да мазэльска-франскіх). Разам зь нямецкай супольнасьцю Бэльгіі гэта складае каля 2% нямецкамоўных жыхароў.

Спасылкі