Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +катэгорыя
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 81: Радок 81:
{{ВНУ Беларусі}}
{{ВНУ Беларусі}}


[[Катэгорыя:Унівэрсытэты Менску]]
[[Катэгорыя:БДПУ імя Максіма Танка]]
[[Катэгорыя:Беларускія ўнівэрсытэты]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1914 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1914 годзе]]



Вэрсія ад 21:54, 27 жніўня 2011

Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Мінскі настаўніцкі інстытут, Мінскі інстытут народнай адукацыі, Педагагічны факультэт БДУ, Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Менскі настаўніцкі інстытут, Менскі інстытут народнай адукацыі, Пэдагагічны факультэт БДУ, Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут, Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут, Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя Максіма Горкага, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Галоўны корпус БДПУ
Галоўны корпус БДПУ
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 21 лістапада 1914 (109 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Пётар Кухарчык
Факультэтаў 13
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Былыя назвы Менскі настаўніцкі інстытут (да траўня 1918 г.), Менскі інстытут народнай адукацыі (23 верасьня 1921 г.) Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (да 8 верасьня 1993 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bspu.unibel.by

Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка (БДПУ) — установа вышэйшай адукацыі ў статусе ўнівэрсытэту (з 8 верасьня 1993). Месьціцца ў Менску (Беларусь). Ажыцьцяўляе падрыхтоўку выкладнікаў матэматыкі, хіміі, фізыкі, псыхалёгіі, геаграфіі і інш.

ВНУ узнагароджаная ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга за посьпехі ў падрыхтоўцы выкладніцкіх кадраў і навуковай дзейнасьці (1972), Ганаровым дзяржаўным сьцягам Рэспублікі Беларусь (1997). Уваходзіць, як сапраўдны чалец, у Эўразійскую асацыяцыю ўнівэрсытэтаў (красавік 2007).

БДПУ зьяўляецца першай менскай пэдагагічнай навучальнай установай (1914).

Гісторыя

21 лістапада 1914 у Менску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Настаўніцкага інстытуту. Пастановай Усерасейскага зьезду (1918) Менскі настаўніцкі інстытут набыў статус ВНУ і перайшоў на 4-рочны тэрмін навучаньня.

З 1 студзеня 1920 Менскі інстытут народнай адукацыі ўваходзіць у склад БДУ ў якасьці пэдагагічнага факультэту, з 28 ліпеня 1931 Пэдагагічны факультэт БДУ вылучаецца ў самастойную адзінку — Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут. У 1936 Менскаму дзяржаўнаму пэдагагічнаму інстытуту прысвоена імя А. М. Горкага, у 1995 — імя Максіма Танка.

8 верасьня 1993 Менскі дзяржаўны інстытут атрымаў статус унівэрсытэта. У лютым 2006 Геральдычная камісія зацьвердзіла сымболіку БДПУ.

Рэктарам зьяўляецца Пётар Кухарчык.

Структура

Факультэты

Зараз ва ўнівэрсытэце налічваецца 13 факультэтаў:

Падраздзяленьні

  1. Студэнцкі турысцкі клюб «Гарызонт»

Вонкавыя спасылкі