Джакама Пучыні: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: hy:Ջակոմո Պուչչինի; касмэтычныя зьмены
д r2.5.2) (робат зьмяніў: kk:Джакомо Пуччини
Радок 110: Радок 110:
[[he:ג'אקומו פוצ'יני]]
[[he:ג'אקומו פוצ'יני]]
[[ka:ჯაკომო პუჩინი]]
[[ka:ჯაკომო პუჩინი]]
[[kk:Пуччини, Джакомо]]
[[kk:Джакомо Пуччини]]
[[sw:Giacomo Puccini]]
[[sw:Giacomo Puccini]]
[[la:Iacobus Puccini]]
[[la:Iacobus Puccini]]

Вэрсія ад 15:12, 9 жніўня 2011

Джакама Пуччыні
Giacomo Puccini
Дата нараджэньня 22 сьнежня 1858 (165 гадоў)
Месца нараджэньня Сіена, Італія
Дата сьмерці 29 кастрычніка 1924
Месца сьмерці Сьцяг Бэльгіі Брусэль
Прычына сьмерці рак гартані[d]
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Навуковая сфэра акадэмічная музыка[d], опэра[1] і музыка[1]
Жанры опэра
Інструмэнты арган[d]
Бацька Мікеле Пучыні[d][2]
Подпіс Выява аўтографу

Джакама Пуччыні (па-італьянску: Giacomo Puccini) (18581924) — італьянскі кампазытар, які стварыў шмат сусьветна вядомых опэр. Яго талент у мэладраме і сэнтымэнтальны эратызм, адлюстраваны ў такіх творах як «Tosca» і «La Boheme», якія гарантуюць непарыўную папулярнасьць яго прац.

Джакама Пуччыні, нарадзіўся ў пятым калене музыкаў у Луцэ, Італія, 22 сьнежня, 1858 г.. Як дзіцяці, Пуччыні стварыў музычныя творы надзвычайнай прыгоднасьці і яго маці вырашыла, што дзіця павінна працягваць сямейную традыцыю і таму адаслала яго на вучобу ў «Instituto Musicale» — Музычны Інстытут. Калі яму было 18 год, ён адаслаў сваю песьню на конкурс юнакоў у Луцы. Ён страціў прыз, але прэзэнтацыя яго працы на імпрэзе і яе посьпех і атрыманая ад працы асалода сярод сябраў і іншых, стваралі добры стымул для яго амбіцый.

Натхнённы «Aida» Джузэпэ Вэрдзі ён засяроджвае сваю ўвагу на традыцыях драмы Італіі. Грашовая падтрымка з баку сям’і і стыпэндыя каралевы Маргарыты Італьянскай давалі яму магчымасьць паступіць у кансэрваторыю ў Мілане, дзе ён прабавіў тры гады (18801883). Там ён працаваў пад кіраваньнем Антоніа Базіні і Амілкарэ Панкьелі. Панкьелі азначыў маладога кампазытара зь пісьменьнікам Фердынанда Фантана, аўтара «Le Villi», першай оперы Пуччыні. На чарговым конкурсе юнакоў, «Le Villi» зноў абыймнуў галоўны прыз, але публіка воплескала яго твору ў Мілане ў 1884 годзе. Гэты посьпех прывёў да выданьня ў Рэкордзі новай опэры Пуччыні. Пяць год пасьля, кампазытар зноў выдаў сваю опэру, але яна не мела воплескаў.

Зь яго трэцьцяй і чацьвётай опэрай, «Manon Lescaut» (1893) i «La Boheme» (1896), якія ўпершыню былі пастаўлены ў Турыне, Пуччыні першы раз атрымаў посьпех. Яго наступныя дзьве опэры, «Tosca» (1900) і «Madama Butterfly» (1904) віталіся зь меншым энтузіазмам на адкрытым канцэрце ўначы. Але публіка вітала опэру «Tosca», якую крытыкі сустрэлі адмоўна. Пасьля Пуччыні за тыдзень перад імпрэзай у La Scala пераапрацаваў сваю «Madama Butterfly» і яна былу сустрэнута з посьпехам. Абедзве гэтыя опэры вызначаюцца прыгожай мэлёдыяй, якая добра запамінаецца і якая падтрымлівае гледача ў сталым напружваньні. Кампазытара называлі другім Джузэпэ Вэрдзі — найвышэйшае шанаваньне, якое можна атрымаць ад італьянскай публіцы.

Пуччыні не быў такім музыкальным інаватарам у драмы, якім быў Джузэпэ Вэрдзі, але тым не менш, ён атрымаў вялізарны міжнародны посьпех. Яго наступная опэра, «La Fanciulla del West» («Дзяўчына на Залатым Захадзе»), была напісана для «Metropolitan Opera» у ЗША ў 1910. За ім рухалася «La Rondine» (1917) і «Il Trittico», а таксама тры аднаактавыя опэры: «Il Tabarro», «Suor Angelica», і «Gianni Schicchi» 1918, і нарэшце, «Turandot», апошні твор, створаны разам з Франка Альфана, пасьля чаго кампазытар памёр у Брусэлі 29 лістапада, 1924. «Turandot» атрымаў прэм’еру ў La Scala, Мілане у 1926 г.

Пуччыні меў вялікі тэатральны талент. У яго было высокае пачуцьцё стадый у музыцы, пачуцьцё гуку й колераў інструмэнтаў, якія ён камбінаваў з добра распрацаваным мэлёдычным пачуцьцём. Яго творы, як і працы Джузэпэ Вэрдзі, застаюцца вызначальнымі для італьянскай опэры па ўсяму сьвету.

Стыль

Нясхільны да музычнага наватарства, Пуччыні проста выкарыстоўваў прыёмы, якія яму падабаліся, вынайдзеныя папярэднікамі і сучасьнікамі (у прыватнасьці, Вэрдзі, Вагнэрам і вэрсытэамі). Незвычайна адароны мэлядычна, ён няўхільны сьледваў сваёму перакананьню, што музыка і дзеяньне ў опэры павінны быць неразрыўныя. З гэтай прычыны, у прыватнасьці, у опэрах Пуччыні няма ўвэртураў. Дзякуючы багацьцю мэлёдыяў, опэры Пуччыні, у шэрагу з опэрамі Вэрдзі і Вагнэра, зьяўляюцца тымі, якія найбольш часта выконваюцца ў сьвеце. Рэдкі опэрны тэатар сёньня асьмельваецца скласьці рэпэртуар сэзону, не ўключыўшы ў яго прынамсі аднаго твора гэтага кампазытара.

Пасьлядоўнікі

Мэлядычны ўплыў Пуччыні быў агромністы. Пуччыністамі назваў яго пасьлядоўнікаў вядомы музычны крытык Іван Салертынскі, адзначыўшы, што самым ярым прадстаўніком гэтага руху стаў Імрэ Кальман. Да пуччыністаў таксама належалі Франц Легар і Ісаак Дунаеўскі.

Водгукі і меркаваньні некаторых сучасьнікаў Пуччыні

У 1912 годзе адзін вельмі вядомы італьянскі крытык, у сувязі з пастановай адной з опэраў Пуччыні, напісаў у сваім артыкуле наступнае: «Гэта проста ганьба, што сьвет мяркуе, быццам італьянская музыка - гэта, у асноўным, творы гэтага старамоднага мэлядыста, у той час як у італіі ёсьць такія капазытары-інтэлектуалы, як Ільдэбранда Піцэцьці».

Іншы крытык, Карлё бБэрсэзіё, так апісаў свае ўражаньні ад прэм'еры «Багемы»: «Багема не пакіне ніякага сьледа ў гісторыі опэрнага тэатру. Аўтару гэтае опэры варта лічыць свой твор памылкай».

Выдавец Рыкордзі, даведаўшыся пра суменьні, у якіх знаходзіўся кампазытар падчас першых рэпэтыцый «Багемы», напісаў яму «Калі вы гэтай опэрай не трапілі ў кропку, маэстра, я зьмяню прафэсію я пачну гандляваць салямі.».

Літаратура

  • Ashbrook, William, The Operas of Puccini (1985);
  • Carner, Mosco, Puccini, 2d ed. (1977); Di Gaetani, John L., Puccini the Thinker (1987);
  • Greenfield, E., Puccini: Keeper of the *Seal (1958);
  • Jackson, Stanley, Monsieur Butterfly: The Story of Giacomo Puccini (1974);
  • Marek, George, Puccini: A Biography (1951);
  • Specht, Richard, Puccini (1933; repr. 1970);
  • Weaver, William, and Hume, Paul, Puccini: The Man and His Music (1977).

Вонкавыя спасылкі

Джакама Пучынісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Schickling D. PUCCINI, Giacomo // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2016. — Vol. 85.