Гнаявік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат дадаў: sco:Dirt flee
д r2.5.2) (робат дадаў: es:Geotrupes stercorarius
Радок 36: Радок 36:
[[de:Gemeiner Mistkäfer]]
[[de:Gemeiner Mistkäfer]]
[[en:Geotrupes stercorarius]]
[[en:Geotrupes stercorarius]]
[[es:Geotrupes stercorarius]]
[[fr:Geotrupes stercorarius]]
[[fr:Geotrupes stercorarius]]
[[csb:Gòwniôl]]
[[csb:Gòwniôl]]

Вэрсія ад 13:32, 9 жніўня 2011

Гнаявік звычайны

Гнаявік звычайны (па-лацінску: Geotrupes stercorarius) — цьвёрдакрылы жук зь віду гнаявікоў-землякопаў.

Апісаньне

Мае даўжыню 14-25 мм. Афарбоўка цёмна-сіняватая, зь зеленаватым адлівам і мэталічным бляскам. Цела авальнае, выпуклае. На кожным надкрылку сем доўгіх шэрагаў ледзь заўважных кропак. Вусікі кароткія, у канцы пашыраюцца. На кожнай лапцы па некалькі шыпоў.

Шырока распаўсюджаны ў Эўропе. Дарослыя жукі сустракаюцца з красавіка па лістапад.

Жыцьцядзейнасьць

Жук харчуецца экскрэмэнтамі траваедных жывёлаў, часта пасяляецца побач з фэрмамі, таксама ў лясох. Сваімі заднімі лапамі вырабляе цвырканьне.

Увесну самец і самка роюць у зямлёй пад купай гною ход, які можа мець даўжыню да 50 см. Ад яго самка прарывае бакавыя прахоны, у кожныя зь якіх прыносіць купку гною і адкладае яйка. Пасьля заляпляе праход гноем. Лічынкі, вылупіўшыся зь яйка, год харчуюцца гноем, пасьля чаго акукляюцца. Зь яе паўстае дарослы жук.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Harde, Severa Der Kosmos Käferführer, Die mitteleuropäischen Käfer. — Stuttgart: Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, 2000. — ISBN 3-440-06959-1
  • Jiři Zahradnik, Irmgard Jung, Dieter Jung et al. Käfer Mittel- und Nordwesteuropas. — Berlin: Parey, 1985. — ISBN 3-490-27118-1

Вонкавыя спасылкі

Гнаявіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • BioLib Taxon profile — species Common Dor Beetle Geotrupes stercorarius (Linnaeus, 1758)