Бераставіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: es:Raión de Berestovitsa
д r2.7.1) (робат дадаў: fr:Raïon de Berastavitsa
Радок 123: Радок 123:
[[en:Berestovitsa Raion]]
[[en:Berestovitsa Raion]]
[[es:Raión de Berestovitsa]]
[[es:Raión de Berestovitsa]]
[[fr:Raïon de Berastavitsa]]
[[lt:Berastavicos rajonas]]
[[lt:Berastavicos rajonas]]
[[pl:Rejon brzostowicki]]
[[pl:Rejon brzostowicki]]

Вэрсія ад 10:27, 5 жніўня 2011

Бераставіцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Вялікая Бераставіца
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Антон Кулісевіч[d][1]
Насельніцтва (2009) 18 017[2]
Шчыльнасьць 26,62 чал./км²
Плошча 743,43[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 193 м[4]
Месцазнаходжаньне Бераставіцкага раёну
Бераставіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-11
Паштовыя індэксы 231 7хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бераставі́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 743 км². Насельніцтва — 18 017[2] чалавек (2009), гарадзкое насельніцтва складае 31,7 %[2]. Сярэдняя шчыльнасьць — 26,9 чалавека на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца.

Геаграфічнае становішча

Бераставіцкі раён мяжуе з Гарадзенскім, Ваўкавыскім, Мастоўскім і Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці ды Польшчай на захадзе.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход — 25 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах паўднёвага адгалінаваньня Беларускай грады. Вялікую частку раёну займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы — частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе — ускраіна Гарадзенскага ўзвышша. Пераважаюць вышыня 160—200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 212 мэтраў знаходзіцца на поўначы раёну (Магілянская града).

Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы), высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінэральнай вады.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5 °С, ліпеня 18 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 560 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 200 дзён.

Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6% плошчы раёну.

Гідраграфія

Працякае рака Сьвіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Вуснарка, Гладыш.

Насельніцтва

Канфэсійны склад

У раёне дзейнічае 14 рэлігійных суполак, зь іх 8 праваслаўнай, 5 — каталіцкай канфэсіі і адна Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.

Адукацыя

На тэрыторыі раёну дзейнічаюць Малабераставіцкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня №195 перапрацоўчай прамысловасьці і Бераставіцкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня №194 сельскагаспадарчай вытворчасьці. У Бераставіцкім раёне разьмешчаныя 8 сярэдніх і 4 базавыя школы, дзейнічаюць 2 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, 1 музычная школа, 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клюбных установаў, 9 кінаўстановак і 23 бібліятэкі. У вёсцы Макараўцы разьмяшчаецца дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых. Дзейнічаюць 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбуляторыі, 11 фэльчарска-акушэрскіх пунктаў.

У вёсках Малая Бераставіца, Кватары, Макараўцы, гістарычна-этнаграфічнай ПТВ-195 (вёска Муравана), гісторыка-краязнаўчай ПТВ-194 (мястэчка Вялікая Бераставіца) дзейнічаюць школьныя краязнаўчыя музэі.[5]

Гаспадарчая дзейнасьць

Агульная плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў складае 50,9 тыс. га, зь іх асушаных 7,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.

Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (масласырзавод, сьпіртзавод), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (цагляны і лесазавод).

Праходзіць чыгунка ВаўкавыскБеласток, аўтамабільныя дарогі на Горадню, Ваўкавыск, Сьвіслач, Беласток.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца 4 памежныя заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 году як Крынкаўскі, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкі.

16 кастрычніка 2007 году ў зьвязку з тым, што пасёлак Пагранічны зьмяніў статус з рабочага на сельскі быў скасаваны Пагранічны пасялковы савет і створаны Пагранічны сельсавет.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікія Эйсманты, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Масаляны, царква ў в. Гарбачы, касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. Макараўцы, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Алекшыцы; сядзібы ў в. Малая Бераставіца, в. Масаляны, в. Мураваная, в. Пархімаўцы і Стары Дворац.

Вядомыя асобы

  • Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 18631864 гадоў, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе раёна 127 сельскіх населеных пунктаў, 8 сельсаветаў: Алекшыцкі, Бераставіцкі, Канюхоўскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Пагранічны, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі.

Крыніцы

Літаратура

  • Берестовицкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Бераставіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў