Вялікі Водападзельны хрыбет: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.6.4) (робат зьмяніў: fa:ایسترن هایلندز |
д r2.7.1) (робат дадаў: kk:Үлкен Суайрық жотасы |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
[[it:Grande Catena Divisoria]] |
[[it:Grande Catena Divisoria]] |
||
[[ka:დიდი წყალგამყოფი ქედი]] |
[[ka:დიდი წყალგამყოფი ქედი]] |
||
[[kk:Үлкен Суайрық жотасы]] |
|||
[[lv:Lielā Ūdensšķirtnes grēda]] |
[[lv:Lielā Ūdensšķirtnes grēda]] |
||
[[lt:Didysis Vandenskyros kalnagūbris]] |
[[lt:Didysis Vandenskyros kalnagūbris]] |
Вэрсія ад 08:01, 2 жніўня 2011
Вялікі Водападзельны хрыбет (па-ангельску: Great Dividing Range) — горная сыстэма, якая распасьціраецца ўздоўж ўсходняга і паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі прыблізна на 4000 км. Утварылася ў нэаген-антрапагене на месцы дэнудзіраванай палеазойскай складкаватай краіны. Горы складзеныя ў асноўным вапнякамі, гранітамі, гнэйсамі, вульканічнымі пародамі. Вядомыя радовішчы нафты і газу, каменнага і бурага вугалю, волава, полімэталічных руд, золата, медзі, тытана-магнетыту і манацытавых пяскоў. Усходнія сьхілы стромкія, моцна і глыбока разьдзеленыя, заходнія сьхілы паката пераходзяць у пагорыстыя перадгор’і (даўнсы). На поўнач ад 28° п. ш. горы параўнальна невысокія, дасягаюць шырыні 650 км. Берагавыя хрыбты вышынёй каля 1000 м і вульканічныя плято аддзеленыя шырокімі падоўжнымі катлавінамі ад заходняга, больш нізкага водападзельнага ланцуга з пакатымі вяршынямі. На поўдні разьмешчаныя больш высокія і маналітныя горы. Вылучаюць хрыбты Мак-Фэрсон, Нью-Інглэнд, Гэйстынгс, Лівэрпул (горная сыстэма), Блакітныя горы і Аўстралійскія Альпы. Вышэйшая кропка — гара Касьцюшкa (2228 м).
На сьхілах бяруць пачатак шматлікія рэкі, у тым ліку самыя буйныя на кантынэнце — Мурэй і Дарлінг. У далінах рэк ўзьведзена нямала дамбаў з мэтай выпрацоўкі электраэнэргіі і забесьпячэньня гарадоў вадой.
Расьліннасць — лістападна-вечназялёныя і эўкаліптавыя лясы (ўсходнія сьхілы), саваны, рэдкалесьсе, хмызьнякі (заходнія сьхілы).
Значная частка Блакітных гор аб’яўлена аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, які складаецца зь некалькіх нацыянальных паркаў. З прычыны зручнага і маляўнічага разьмяшчэньня ў цэнтры аднаго зь іх, горад Катумба зьяўляецца важным цэнтрам турызму ў рэгіёне.