Верас: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат выдаліў: frr:Hiasruus
д r2.5.2) (робат зьмяніў: et:Kanarbik
Радок 71: Радок 71:
[[da:Hedelyng]]
[[da:Hedelyng]]
[[de:Besenheide]]
[[de:Besenheide]]
[[et:Harilik kanarbik]]
[[et:Kanarbik]]
[[en:Calluna]]
[[en:Calluna]]
[[es:Calluna vulgaris]]
[[es:Calluna vulgaris]]

Вэрсія ад 04:50, 31 ліпеня 2011

Верас
Верас звычайны
Calluna vulgaris
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадВерасакветныя
СямействаВерасавыя
РодВечназялёныя кустовыя
ПадродКусьцікавыя
ВідВерас звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Calluna
ITIS 23634 ·

Верас (Calluna) — род вечназялёных кустовых і кусьцікавых расьлін сямейства верасовых.

Агульныя зьвесткі

Вядомы 1 від — Верас звычайны (Callumna vurgaris), пашыраны ў Эўразіі, Паўднёвай Афрыцы, Амэрыцы. У Беларусі трапляецца часта па ўсёй тэррыторыі. Расьце на пяшчаных мясьцінах у хваёвых барах, на выгарынах і мохавых балотах, утварае вялікія зараснікі — верасоўнікі. Вызнае тып лесу — хвойнік верасовы. Квітнее ў ліпені-верасьні. Лекавая расьліна (мачагонны, вяжучы, зьлёгку снатворны й супакойны сродак). Мае ў сябе дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал. Выкарыстоўваюць верхавінкі галінак зь лісьцем і кветкамі (зьбіраюць у канцы ліпеня-жніўні). Летне-восеньскі меданос, дае багаты нэктар, мёд зь яго цёмны, даўкі й гаркаваты. Таксама зьяўляецца дэкаратыўнай расьлінай — ідзе на стварэньне зімовых букетаў.[1]

Вонкавае апісаньне

Куст галінасты з моцных пахам. Сьцяблы з чырнавата-бурай карой, вышынёй 30—100 см. Лісьце дробнае, сядзячае, кароткарыса-ланцэтнае, амаль трохграннае, зьверху тупаватае, каля асновы трэлкападобнае, разьмешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады; новыя парасткі выходзяць з пазухі больш буйнога ліста, які сядзіць на месцы леташняга парастка. Кветкі дробныя, дзьвюхполыя, правільныя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя на кароткіх адхіленых пазушных кветаножках, у аднабокіх гронкападобных суквецьцях. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка. На смак расьліна горкая, вяжучая.[1]

Крыніцы

  1. ^ а б І. М. Ляховіч. Верас // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 434

Вонкавыя спасылкі

Верассховішча мультымэдыйных матэрыялаў