Гедымінас Кіркілас: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д Бацінак зьмяніў Катэгорыя:Прэм'ер-міністры Летувы→Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Летувы |
д r2.7.1) (робат дадаў: ko:게드미나스 키르킬라스 |
||
Радок 94: | Радок 94: | ||
[[fr:Gediminas Kirkilas]] |
[[fr:Gediminas Kirkilas]] |
||
[[gl:Gediminas Kirkilas]] |
[[gl:Gediminas Kirkilas]] |
||
[[ko:게드미나스 키르킬라스]] |
|||
[[id:Gediminas Kirkilas]] |
[[id:Gediminas Kirkilas]] |
||
[[it:Gediminas Kirkilas]] |
[[it:Gediminas Kirkilas]] |
Вэрсія ад 23:14, 28 ліпеня 2011
Гедымін Кіркілас | |
Прэм'ер-міністар Летувы | |
---|---|
6 ліпеня 2006 — 9 сьнежня 2008 | |
Прэзыдэнт: | Валдас Адамкус |
Папярэднік: | Зыгмантас Бальчыціс |
Наступнік: | Андрус Кубілюс |
Кіраўнік партыі Летувіская Сацыял-Дэмакратычная партыя | |
19 траўня 2007 — цяперашні час | |
Міністар абароны Летувы | |
14 сьнежня 2004 — 18 чэрвеня 2006 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 жніўня 1951 Вільня |
Памёр: |
20 красавіка 2024[1] (72 гады) |
Партыя: | Летувіская Сацыял-Дэмакратычная партыя |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Гедымінас Кіркілас (па-летувіску: Gediminas Kirkilas: нар. 30 жніўня 1951 года ў Вільні) — летувіску палітык, з 1992 года засядае ў Летувіскім Сойме, быў міністрам абароны Летувы з 2004 да 2006 г.г., прэм’ер-міністар Летувы з 2006 да 2008 г.г.
Адукацыя
З 1974 за 1978 года Кіркілас вучыўся на завочным факультэце Віленскага Педагагічнага інстытута. У 1978—1982 г.г. вывучаў паліталёгію ў Вышэйшай партыйнай школе ў Вільні. У 2004 годзе праслухаў курс у Міжнароднай школе Бізнэсу Віленскага ўнівэрсытэта.
Біяграфія
Кіркілас быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 23 Вільні. У 1969—1972 г.г. Кіркілас праходзіў вайсковую службу ў Паўночным марскім флёце СССР. Пасьля службы працаваў рэстаўратарам у Трэсьце рэстаўрацыі помнікаў да 1978 года. Пад час працы рэстаўратарам ён удзельнічаў у рэстаўрацыі віленскіх касьцёлаў (акрамя іншых касьцёла Ўсіх Сьвятых, Св. Казіміра, Баніфатараў і інш.) і ансамблі Віленскага Ўнівэрсытэта.
Пасьля паліталягічных курсаў, у 1982 годзе пайшоў працаваць у апарат Камуністычнай партыі Летувы. У 1982—1985 г.г. быў інструктарам раённага камітэта партыі, а ў 1986—1990 г.г. інструктарам адзьдзелу культуры ЦК КПЛ. Акрамя гэтага, у 1988 — 1990 г.г. працаваў памочнікам І сакратара ЦК КПЛ Альгірдаса Бразаўскаса, а з 1990 да 1992 г.г. быў яго памочнікам як дэпутата Вышэйшай Рады Летувы.
У 1990 годзе, пасьля пераўтварэньня КПЛ у Летувіскую Дэмакратычную партыю Працы (ЛДПП), Кіркілас быў выбраны намесьнікам кіраўніка. Абавязкі намесьніка кіраўніка ЛДПП Кіркілас выконваў да 1996 года, а пасьля гэтага, у 1996 — 2001 г.г. стаў сябрам прэзыдыюму ЛДПП. У 2001 годзе, пасьля аб’яднаньня ЛДПП з Летувіскай Сацыял-дэмакратычнай партыяй (ЛСДП), стаў намесьнікам кіраўніка аб’яднанай партыі.
Чатыры разы (у 1992, 1996, 2000 і 2004 г.г.) Кіркілас выбіраўся ў Сойм, у якім выконваў функцыі кіраўніка парлямэнцкай фракцыі ЛСДП, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бясьпецы і абароне, камісіі замежных спраў, быў дэлегатам Летувы ў парлямэнцкі сход НАТО і намесьніка кіраўніка камісіі па Эўрапейскім справам.
З 2002 года Кіркілас займаў пасаду спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта Летувы па сувязям з Калінінградскай вобласьцю. Займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Летувы у Калінінградзе. 7 сьнежня 2004 года стаў міністрам абароны ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса.
29 чэрвеня 2006 года прэзыдэнт Летувы Валдас Адамкус прадставіў Сейму кандыдатуру Кіркіласа на пасаду прэм’ер-міністра. 4 ліпеня 2006 года Сойм зацьвердзіў кандыдатуру, а 6 ліпеня ён стаў прэм’ерам афіцыйна. 19 траўня 2007 года ён быў выбраны на пасаду кіраўніка Літоўскай Сацыял-дэмакратычнай партыі.
13 сакавіка 2008 года прадстаўнікі апазыцыйных партый прадставілі свае крытычныя заўвагі Кіракіласу пра палітыку яго ўраду. 18 сакавіка яны былі перададзены, так сама, і сьпікеру Сойма Віктарасу Мунцянасу. На працягу двух тыдняў з моманту прадстаўленьня заўвагаў сьпікеру Сойма, паводле Летувіскай канстытуцыі, прэм’ер павінен адказаць на пытаньні, у адваротным выпадку Сойм можа вынесьці вотум недаверу. 1 красавіка Кіркілас прадставіў адказы на пытаньні. 3 красавіка Сойм, з невялікай перавагай галасоў прыняў адказы як дастатковыя.
Пасьля выбараў у Сойм 26 кастрычніка 2008 года і стварэньня новага ўрада, Гедымінас Кіркілас перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Андрусу Кубілюсу.
Прыватнае жыцьцё
Кіркілас паліць трубку, любіць катацца на ровары. З 2000 года ён стаў кіраўніком Летувіскай фэдэрацыі шашак. Валодае ангельскай і расейскімі мовамі. Жанаты, жонка Людміла Кіркілене — кіраўнік сакратарыяту акцыянэрнага таварыства «Lietuvos geležinkeliai» («Летувіская чыгунка»). Сын Роландас працуе, дачка Дыяна вучыцца ў Віленскім Ўнівэрсытэце.
Папярэднік Зыгмантас Бальчыціс |
Прэм'ер-міністар Летувы 2006—2008 |
Наступнік Андрус Кубілюс |
Вонкавыя спасылкі
Гедымінас Кіркілас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 2 клясы
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшча
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Прэм’ер-міністры Летувы
- Летувіскія палітыкі