Стыліян Петраў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: sr:Стилијан Петров; касмэтычныя зьмены
д r2.7.1+) (робат дадаў: ko:스틸리얀 페트로프
Радок 68: Радок 68:
[[fr:Stilian Petrov]]
[[fr:Stilian Petrov]]
[[ga:Stilian Petrov]]
[[ga:Stilian Petrov]]
[[ko:스틸리얀 페트로프]]
[[id:Stiliyan Petrov]]
[[id:Stiliyan Petrov]]
[[it:Stilijan Petrov]]
[[it:Stilijan Petrov]]

Вэрсія ад 07:52, 25 ліпеня 2011

Стыліян Петраў
Стыліян Петраў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1979
Мантана, Баўгарыя
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Астан Віла
Нумар 19
Моладзевыя клюбы
19951997 ПФК Мантана
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
19971999
19992006
2006
ЦСКА Сафія
Сэлтык Глазга
Астан Віла
43 (6)
228 (55)
150 (5)
Зборныя
1998 Баўгарыя 101 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лютага 2011.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 лютага 2011.

Стыліян Петраў (па-баўгарску: Стилиян Петров; нарадзіўся 5 ліпеня 1979 года ў Мантана) — баўгарскі футбаліст, абараняе колеры бірмінгэмскага клюбу «Астан Віла», які прадстаўляе ангельскую Прэм’ер-Лігу. Чалец нацыянальнай каманды Баўгарыі. На працягу сямі гадоў выступаў за шатляндзкі «Сэлтык» і быў капітанам гэтага клюбу. На чэміпіянаце Эўропы ў 2004 годзе зьяўляўся капітанам зборнай, дзе быў выдалены ў гульне супраць Даніі. У 2003 годзе быў абарны як лепшы гулец Баўгарыі. У 2000, 2001, 2005 і 2009 быў абраны як другі па значнасьці гулец Баўгарыі і, двойчы, ў 2002 і 2006 — як трэці.

Клюбная кар’ера

Пачаў кар’еру ў родным горадзе Мантана, дзе гуляў за мясцовую каманду. У 1997 перайшоў у сафійскі ЦСКА, зь якім перамог у Кубку Баўгарыі ў 1999 і ў тым жа годзе зьехаў у Шатляндыю, дзе пачаў гуляць за «Сэлтык». З гэтым клюбам Стыліян дабіўся сур’ёзнага посьпеху, не аднойчы становячыся чэмпіёнам краіны, уладальнікам кубка Шатляндыі й кубка Лігі. У 2003 гадзе прыняў удзел у фінале Кубка УЭФА, у якім «Сэлтык» у дадатковы час саступіў «Порту».

У красавіку 2006 году Петраў, які на той час ужо быў капітанам клюбу, у пісьмовай форме запытаў у кіраўніцтва трансфэр у «Астан Вілу», які трэнэрамаў былы настаўнік «Сэлтыку» Марцін О'Ніл, але Стыліяну было адмоўлена. 30 жніўня 2006 бірмінгэмскі клюб усё ж такі выкупіў баўгарца за 6,5 мільёнаў фунтаў з магчымай дадатковай аплатай у 1,5 мільёны. Петраў падпісаў з клюбам дамову на 4 гады. Нягледзячы на тое, што Стыліян рэгулярна зьяўляецца ў складзе «Астан Вілы», ён не дэманструе той бліскучай гульні, якуя паказваў калі быў футбалістам «Сэлтыку».

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў у зборнай 23 сьнежня 1998 у таварыскай сустрэчы са зборнай Марока. Матч які праходзіў ў Агадзіры (Марока) скончыўся паразай для баўгарскіх футбалістаў зь лікам 4:1. Забіў свой першы гол за каманду ў таксама таварыскай сустрэчы са зборнай Беларусі 29 сакавіка 2000 з аналягічным лікам 4:1, але ўжо на карысьць баўгарцаў. У кастрычніку 2006, зьяўляючыся капітанам, адмовіўся гуляць за зборную, пакуль яе трэнэруе Хрыста Стоічкаў, але 20 сакавіка 2007 зноўку вярнуўся у каманду.

Асабістае жыцьцё

Ажанаты з Паўлінай Петравай. Мае двух сыноў — Стыліян-малодшы й Крыстыян.

Дасягненьні

  • Чэмпіён Шатляндыі: 2001, 2002, 2004, 2006
  • Уладальнік Кубка Шатляндыі: 2001, 2004, 2005
  • Уладальнік Кубка Шатляндзкай Лігі: 2000, 2001, 2006
  • Уладальнік Кубка Баўгарыі: 1999

Шаблён:Накід:Футбаліст

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA