Андэрс Бэрынг Брэйвік: розьніца паміж вэрсіямі
LaaknorBot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: be, en, fa, nl, sv, tr, uk зьмяніў: pt |
д r2.7.1+) (робат дадаў: zh:安德斯·贝林·布雷维克 |
||
Радок 60: | Радок 60: | ||
[[uk:Андерс Беринг Брейвік]] |
[[uk:Андерс Беринг Брейвік]] |
||
[[ur:اینڈرز بحرینگ بریوک]] |
[[ur:اینڈرز بحرینگ بریوک]] |
||
[[zh:安德斯·贝林·布雷维克]] |
Вэрсія ад 23:34, 24 ліпеня 2011
Андэрс Бэрынг Брэйвік | |
Anders Behring Breivik | |
Файл:Anders Behring Breivik (Facebook portrait in suit).jpg | |
Імя пры нараджэньні | 13 лютага 1979 (45 гадоў) |
---|---|
Род дзейнасьці | бізнэсмэн |
Дата нараджэньня | 13 лютага 1979[1][2][3][…] (45 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Нарвэгія |
Месца вучобы | |
Занятак | трэйдэр, прадавец, прадпрымальнік, mass murderer, тэрарыст, conspiracy theorist |
Навуковая сфэра | тэрарызм[8] |
Псэўданімы | Andrew Berwick, Sigurd Jorsalfar і Sigurd the Crusader |
Бацька | Jens Breivik[d] |
Маці | Wenche Behring Breivik[d] |
Дадаткова | вядомы як выканаўца Нападаў у Нарвэгіі 2011 году |
Андэрс Бэрынг Брэйвік (па-нарвэску: Anders Behring Breivik, нар. 13 лютага 1979) — нарвэскі грамадзянін і меркаваны ініцыятар выбуху ва ўрадавым квартале Осьлё і нападу на палітычны моладзевы летнік Нарвэскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 году, хоць дагэтуль невядома ці дзейнічаў ён адзін[9][10][11]. Паводле сьведчваньняў, 22 ліпеня 2011 году ён даехаў да моладзевага летніка на востраве Ўтоя і пераапрануты ў форму паліцэйскага адкрыў бязладную страляніну па ўдзельніках мерапрыемства. Колькасьць забітых у выніку напада склала 84 чалавекі[12].
Яго таксама зьвязваюць з выбухам начыненай выбухоўкаю машыны, які меў месца ва ўрадавым квартале Осьлё за дзьве гадзіны да інцыдэнта на востраве. Ён быў арыштаваны адразу пасьля ўчыненага замаху на моладзевы лягер і цяпер знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам. У часе затрыманьня быў паранены[13]. Пасьля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[14]. Паводле Reuters і BBC намесьнік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсэн апісаў падазраванага як «хрысьціянскага фундамэнталіста»[15][16].
Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камэрцыйнай школе Осьлё і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансэрватыўным нацыяналістам[11][17]. Таксама ён зьяўляецца былым чальцом Партыі прагрэса Нарвэгіі (FrP) і ейнага моладзевага крыла FpU. Паводле дзейнага лідэра FpU Ова Ванэбо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненьне жорсткасьці сваіх поглядаў[18]. У шматлікіх сацыяльных мэдыя ён вызнаваў сабе паклоньнікам нарвэскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрляндзкага палітыка Герта Вільдэрса[19] і сацыяльна-лібэральнага філёзафа Джона Ст'юарта Міла[11][20]. У якасьці сваіх зацікаўленасьцяў ён пазначаў «бодзібілдынг, кансэрватыўную палітыку і масонства»[21]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Ст'юарта Міла: «Адзін чалавек зь верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы»[21], датаваны 17 ліпеня.
Паводле газэты VG раней ён ня меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэньня правілаў дарожнага руху[11]. Паводле той жа газэты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осьлё[11], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[22]. Выказваліся меркаваньні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцьця вялікай колькасьці штучных угнаеньняў і іншых хімічных рэактываў для стварэньня аміакавай салетры[11]. Паводле Reuters, у траўні фірме Брэйвіка было прададзена шэсьць тон угнаеньняў[23].
Крыніцы
- ^ Aftenposten - 24-07-2011
- ^ Profile: Anders Behring Breivik (брыт. анг.) — 2011.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Profile: Anders Behring Breivik (брыт. анг.) — 2011.
- ^ Breivik får tilbud om studieplass ved Universitetet i Oslo — Aftenposten, 2015.
- ^ Bekrefter opplysningen om at ABB er student ved HiMolde — 2022.
- ^ Behring Breivik er student ved Høgskolen i Molde — 2022.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene (нарв.). Tv2.no. Праверана 22 July 2011 г.
- ^ Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more.. Daily Mail (22 July 2011). Праверана 22 July 2011 г.
- ^ а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett (нарв.). Vg.no. Праверана 22 July 2011 г.
- ^ Police: At least 80 killed in Norwegian youth camp shooting. BBC News (23 July 2011).
- ^ Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя (рас.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
- ^ J. David Goodman (23 July 2011) At Least 80 Are Dead in Norway Shooting The New York Times Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Norway police say 84 killed in Utoeya shooting Reuters Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Scores killed in Norway attack BBC Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Eivind Fondenes, Kathleen Buer (23 July 2011) Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet (нарв.). TV2 nyhetene.
- ^ Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq HLN.BE news Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011 г.
- ^ а б Нарвегія: 91 чалавек загінуў ад рук ультраправага экстрэміста. Наша Ніва (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
- ^ Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret (нарв.) Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (2009-05-18). Праверана 22 July 2011 г.
- ^ Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier. Reuters (23 July 2011). Праверана 23 July 2011 г.