Антанас Жмуйдзінавічус: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія
д артаграфія
Радок 16: Радок 16:
|Узнагароды =
|Узнагароды =
}}
}}
'''Анта́нас Жмуйдзіна́вічус''' ({{lang-lt|Antanas Žmuidzinavičius}}; {{дата ў старым стылі|[[31 кастрычніка]]|[[1876]]|19 кастрычніка}}, в. Сейрыяй, Лазьдзійскі раён, [[Леутва]] — [[9 жніўня]] [[1996]], [[Коўна]]) — летувіскі мастак, жывапісец; народны мастак СССР, чалец-карэспандэнт [[Акадэмія мастацтваў СССР|Акадэміі мастацтваў СССР]] ([[1958]]).
'''Анта́нас Жмуйдзіна́вічус''' ({{Мова-lt|Antanas Žmuidzinavičius}}; {{дата ў старым стылі|[[31 кастрычніка]]|[[1876]]|19 кастрычніка}}, в. Сейрыяй, Лазьдзійскі раён, [[Летува]] — [[9 жніўня]] [[1996]], [[Коўна]]) — летувіскі мастак, жывапісец; народны мастак СССР, чалец-карэспандэнт [[Акадэмія мастацтваў СССР|Акадэміі мастацтваў СССР]] ([[1958]]).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 17:17, 24 ліпеня 2011

Антанас Жмуйдзинавичюс
Імя пры нараджэньні Antanas Žmuidzinavičius
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1876
Месца нараджэньня в. Сейрыяй (цяпер Лазьдзійскі раён)
Дата сьмерці 9 жніўня 1966
Месца сьмерці Коўна, Летувіская ССР, СССР
Месца пахаваньня
Занятак маляр
Жанры партрэт
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Народны мастак СССР

Анта́нас Жмуйдзіна́вічус (па-летувіску: Antanas Žmuidzinavičius; 31 кастрычніка [ст. ст. 19 кастрычніка] 1876, в. Сейрыяй, Лазьдзійскі раён, Летува9 жніўня 1996, Коўна) — летувіскі мастак, жывапісец; народны мастак СССР, чалец-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1958).

Біяграфія

Навучаўся ў настаўніцкай сэмінарыі (18901894), скончыўшы якую працаваў настаўнікам у школах Польшчы. Жывапісу навучаўся ў камэрцыйных школах у Варшаве (18981901) і ў Парыжы (19051906). З 1902 году ўдзельнічаў у выставах. З 1906 году жыў у Вільні, у 1907 годзе стаўся, разам з Мікалоюсам Чурлёнісам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам, адным з арганізатараў першай выставы летувіскага мастацтва і адным з заснавальнікаў Летувіскай мастацкай суполкі. Быў яе старшынём.

У 19081912 гадох і пазьней у краінах Заходняй Эўропы і ЗША маляваў карціны, ладзіў свае выставы, чытаў лекцыі пра летувіскае мастацтва.

У 1919 абжыўся ў Коўне. Выкладаў у Мастацкай школе (19261940), пасьля вайны — у Інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (19441951; прафэсар ад 1947), Палітэхнічным інстытуце (19531957). Адначасова ў 19511953 гадох выкладаў у Мастацкім інстытуце Летувіскай ССР (цяпер Віленская мастацкая акадэмія) у Вільні. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга і мэдалямі. Напісаў кнігу ўспамінаў «Палітра і жыцьцё» („Paletė ir gyvenimas“, 1961).

Творчасьць

Маляваў пераважна пэйзажы, прайманыя лірызмам з доляй алегарычнасьці і ідэалізацыяй прыроды «Нёман перад навальніцай» (1912), «Выхаванцы Нёмана» (1927), «Дзьве хвоі» (1930), «Лес — дзяржаве» (1948) (усе ў Ковенскім мастацкім музэі імя М. Чурлёніса); цыкаль карцін «Тут будзе Ковенскае мора» (19531965). Маляваў таксама партрэты (напрыклад, Тадаса Даўгірдаса), фігурныя кампазыцыі, аздабляў кнігі, ствараў плякаты.

Уваходзіў разам зь Ёнасам Басанавічусам і Тадасам Даўгірдасам у камісію, якая выпрацавала праект летувіскага сьцяга, які быў зацьверджаны Саветам Летувы 19 красавіка 1918 году. Найбольш істотныя рысы праекта закладзеныя ў аснове цяперашняга Дзяржаўнага сьцяга Летувы. Удзельнічаў таксама ў распрацоўцы Дзяржаўнага герба Летувы.

Агульная колькасьць яго працаў сягае 2000.

Вонкавыя спасылкі

Антанас Жмуйдзінавічуссховішча мультымэдыйных матэрыялаў