Андрэ Пляншэ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: fr:André Planché
д r2.7.1+) (робат зьмяніў: en:André Planché
Радок 42: Радок 42:


[[ca:André Planchè]]
[[ca:André Planchè]]
[[en:André Planchè]]
[[en:André Planché]]
[[eo:André Planchè]]
[[eo:André Planchè]]
[[fr:André Planché]]
[[fr:André Planché]]

Вэрсія ад 05:17, 24 ліпеня 2011

Андрэ Пляншэ
André Planchè (Andrew Planche)
Кітаец і хлопчык; работа Пляншэ са збораў Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі
Род дзейнасьці ганчар
Дата нараджэньня 1727
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1809
Месца сьмерці
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Занятак артыст, бізнэсмэн

Андрэ Пляншэ (па-француску: André Planchè; па-ангельску: Andrew Planche, каля 17271809) — ганчар, сын францускіх уцекачоў-гугенотаў. Жыў у Дэрбі з 1751 году (імаверна, да сярэдзіны 1756 году), мяркуецца, што нарадзіўся ў Вэстмінстэры[1]. У яго было як мінімум чацьвёра дзяцей — Пол, Джэймз, Джэймз Бараўс (байструк) і Ўільям (Paul, James, James Burrows, William)[2].

Мадэляваньню і вырабу парцаляны яго навучыў бацька, які працаваў ў Мэйсэне. Мяркуецца, што навучаньне ішло ў Лёндане ў пэрыяд 17401747 гадоў[1]. Ва ўзросьце 17 гадоў маладой Пляншэ ўжо выконваў невялікія вырабы на дэрбскай парцалянавай фабрыцы. У 1749 годзе ён працаваў на Ўільяма Літлэра (William Littler) у Лонгтан-Холе[3]. З 1756 году ён працаваў на Ўільяма Д'юсбэры на яго новай парцалянавай фабрыцы на Нотынггэм Роўд, якая пазьней стала Royal Crown Derby[4].

Парцалянавыя фігуры, якія, як мяркуецца, былі змадэляваныя Пляншэ, зьяўляюцца рэдкімі. Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі валодае мадэльлю пачатку 1752 году, якая паказвае кітайца і хлопчыка. Гэтая мадэль пэрыяду «Dry Edge», які доўжыўся з 1750 па 1756 гады; перыяд атрымаў сваю назву праз неглязураваную аснову вырабаў[1].

Крыніцы

  1. ^ а б в Chinaman and Boy Treasures of Derby. Derby.gov.uk. Праверана 18 June 2011 г.
  2. ^ Peter Bradshaw 18th century English porcelain figures, 1745-1795. — 1981.
  3. ^ George Bernard Hughes; Therle Hughe English porcelain and bone china, 1743-1850. — 1968.
  4. ^ William Bemrose Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. — London: Bemrose & Sons, Ltd., 1898. — P. 103-104.

Вонкавыя спасылкі