Напады ў Нарвэгіі (2011): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1+) (робат зьмяніў: he:מתקפת הטרור בנורבגיה (2011)
д r2.7.1+) (робат дадаў: ko:2011년 노르웨이 테러
Радок 99: Радок 99:
[[fa:حملات در نروژ (۲۰۱۱)]]
[[fa:حملات در نروژ (۲۰۱۱)]]
[[fr:Attentats de 2011 en Norvège]]
[[fr:Attentats de 2011 en Norvège]]
[[ko:2011년 노르웨이 테러]]
[[hr:Napadi u Oslu 22. srpnja 2011.]]
[[hr:Napadi u Oslu 22. srpnja 2011.]]
[[id:Serangan Norwegia 2011]]
[[id:Serangan Norwegia 2011]]

Вэрсія ад 21:37, 23 ліпеня 2011

Напады ў Нарвэгіі (2011)

Выгляд на ўрадавы квартал адразу пасьля выбуху
Месца атакі 1) перад вокнамі першага паверху будынка міністэрства нафтавай прамысловасьці і энергетыкі Нарвэгіі[1]
2) летнік кіруючай Працоўнай партыі Нарвэгіі на востраве Ўтоя[2]
Цэль атакі 1) комплекс урадавых будынкаў
2) імаверна, прэм’ер-міністар Нарвэгіі Енс Стольтэнбэрг[2]
Каардынаты 59°54′54″ пн. ш. 10°44′48″ у. д. / 59.9149776° пн. ш. 10.746544° у. д. / 59.9149776; 10.746544Каардынаты: 59°54′54″ пн. ш. 10°44′48″ у. д. / 59.9149776° пн. ш. 10.746544° у. д. / 59.9149776; 10.746544
Дата 22 ліпеня 2011 году
15:26[3] (CEST)
Спосаб атакі Выбух начыненага выбуховым рэчывам аўтамабіля
Колькасьць ахвяраў 7 (Осьлё)[4]
85 (Утоя)[5]
Колькасьць параненых 90+
Падазраваныя Андэрс Бэрынг Брэйвік

Напады ў Нарвэгіі 2011 году — два тэрарыстычныя акты[6], скіраваныя супраць асобаў выканаўчай улады, грамадзкага моладзевага летніку і цывільнага насельніцтва ў Нарвэгіі ў пятніцу 22 ліпеня 2011 году. Першым нападам стаў выбух бомбы ва ўрадавым квартале Осьлё перад офісам прэм’ер-міністра Нарвэгіі Енса Стольтэнбэрга і іншых урадавых будынкаў, што адбыўся ў 15:26 па мясцовым часе[3]. У выніку выбуху загінулі сем чалавек і каля пятнаццаці параненыя. Наступны больш жорсткі напад адбыўся празь дзьве гадзіны ў часе правядзеньня летніку кіруючай Працоўнай партыі Нарвэгіі на востраве Ўтоя (Турыф'ёрд, Бускеруд). Узброены чалавек, пераапрануты ў паліцэйскага, адкрыў страляніну па ўдзельніках летніку, забіўшы прынамсі 85 чалавек[7][8][9].

За масавае забойства на востраве Ўтоя быў арыштаваны 32-гадовы нарвэжац Андэрс Бэрынг Брэйвік[10]. Ён абвінавачваецца ў ажыцьцяўленьні абодвух нападаў[11]. Паліцыя таксама параіла прэм’ер-міністру Нарвэгіі не раскрываць свайго месцазнаходжаньня да канчатковага высьвятленьня абставінаў[12].

Эўрапейскі Зьвяз, НАТО і многія краіны выказалі сваю падтрымку Нарвэгіі і асудзілі зьдзейсьненыя напады.

Выбух у Осьлё

Мапа выбуху. Чырвоны будынак: урадавы офіс. Аранжавая зона: Знаходжаньне ўзарванай машыны. Фіялетавы будынак: міністэрства нафтавай прамысловасьці

Афіцыйныя справаздачы адразу сыйшліся на тым, што крыніцаю выбуху стала замініраванае аўто[13], узарванае перад офісам прэм’ер-міністра Нарвэгіі Енса Стольтэнбэрга і такімі прылеглымі урадавымі будынкамі[13], як міністэрства нафтавай прамысловасьці і энергетыкі Нарвэгіі[13] (пацярпела найбольш[1]) і міністэрства фінансаў[13] з шматлікімі выбітамі шыбамі. У офісе міністэрства нафтавай прамысловасьці пачаўся пажар[2]. Выбуховая хваля выбіла шыбы ў вокнах будынкаў на адлегласьці аднаго кілямэтра ад эпіцэнтру выбуха[2]. Паводле некаторых крыніцаў на месцы здарэньня магло быць яшчэ два выбуховыя прыстасаваньні[14]. Паведамлялася, што Стольтэнбэрг не пацярпеў[15]. Міністар фінансаў Нарвэгіі ў гэты час знаходзіўся ў Нямеччыне на адпачынку[16]. Выбух быў чутны на адлегласьці прынамсі 7 кілямэтраў[13].

Прылеглая вулічная тэрыторыя пасьля выбуху запоўнілася шклянымі аскепкамі і абломкамі. Рэшткі ўзарванага аўто былі заўважаныя каля аднаго з будынкаў. За выбухам пасьледвала шырокае воблака белага дыму, сілкаванае пажарам у міністэрстве нафтавай прамысловасьці. Пасьля інцыдэнту паліцыя ачапіла небясьпечную зону і зладзіла пошукі дадатковых выбуховых прыстасаваньняў[17]. Паліцыя параіла людзям пакінуць цэнтар сталіцы[18]. Таксама ў цэнтар Осьлё былі ўведзеныя вайскоўцы[2].

Пацярпелыя

Вайсковы і цывільны пэрсанал ля ўрадавых будынкаў

У выніку напада ў Осьлё загінула 7 чалавек[15], пацярпела — 15[19][20] (зь іх 11 зь цяжкімі раненьнямі)[21]. Доктар шпіталя пры ўнівэрсытэце Осьлё паведаміў, што яны маюць справу ў асноўным з раненьнямі галавы, грудзі і чэраўнай паражніны[22].

На колькасьць ахвяраў паўплываў пара году. Дзякуючы сэзону адпачыну, многія офісы былі напаўпустымі[23]. Як зазначыў дзяржаўны сакратар Ганс Крыстыян Амундсэн, на прылеглай да есца выбуху тэрыторыі было менш людзей чым заўсёды[15]. У ліпені большасьць нарвэжцаў бяруць на рабоце адпачынак[24].

Уплыў на транспартны рух

Пасьля выбуху ўсе дарогі гэтай часткі гораду былі перакрытыя, а людзі былі эвакуяваныя праваахоўнымі органамі. Жыхарам Осьлё параілі заставацца далей ад цэнтра гораду і абмежавацца ў выкарыстаньні мабільнаю сувязьзю з прычыны імавернасьці чарговае тэрарыстычнае атакі[25]. Грамадзкі транспарт, які рухаецца за і ўнутр межаў гораду быў прыпынены таксама[26]. Паліцыя ініцыявала вобшук машынаў на шляху да гарадзкога аэрапорту[27], хоць сам аэрапорт застаецца дзейным[28]. Усе цягнікі[Крыніца?] былі прыпыненыя пасьля выяўленьня ля чыгуначных шляхоў падазронага пакета[29]. Офіс тэлевізійнай кампаніі TV 2 быў эвакуяваны пасьля выяўленьня падобнага на бомбу аб’екта знадворку будынку[30].

Бойня на востраве Ўтоя

Прыкладна празь дзьве гадзіны пасьля выбуху Брэйвік праехаў каля 40 км на паўночны захад ад Осьлё да возера Турыф'ёрд, дзе пераправіўся на востраў Утоя да зладжанага Працоўнай партыя Нарвэгіі моладзевага летніку[15]. Дабраўшыся да належнага месца на пароме[31], ён распачаў бязладную страляніну па яго маладых удзельніках[32]. Паліцыя лічыць, што выбух у Осьлё і бойня на востраве Ўтоя зьвязаныя паміж сабой[15][33]. У часе затрыманьня Андэрс Бэрынг Брэйвік атрымаў агнястрэльнае раненьне[32].

Будучы апранутым у адзеньне паліцэйскага, паводле існуючых зьвестак, ён сабраў вакол сябе групу маладых людзей, сказаўшы, што павінен зрабіць аб’яву ў сувязі з выбухам у Осьлё, які адбыўся за некалькі гадзінаў перад гэтым, і раптам адкрыў страляніну[31][34][35], забіваючы і наносячы шматлікія раненьні. Спачатку ён страляў у людзей на востраве, а пасьля ў спрабуючых выратавацца ўплаў па вадзе[36]. Большасьцю пацярпелых зьяўляліся юныя людзі ўва ўзросьце 15—16 гадоў[37]. Паводле некаторых сьведак, забойца клікаў юнакаў да пачатку страляніны[38].

Прыкладна ў 03:50 па мясцовым часе 23 ліпеня 2011 году дзьве галоўныя тэлекампаніі Нарвэгіі NRK і TV2 пачалі прамую трансьляцыю канфэрэнцыі з Цэнтральнага ўпраўленьня паліцыі, дзе загадчык Нацыянальнай паліцыі Нарвэгіі пацьвердзіў наяўнасьць «прынамсі 80» ахвяраў на востраве Ўтоя з прагназаваным іх павелічэньнем[39][40][41][42]. Некаторыя сьведкі інцыдэнту на Ўтоі сьцьвярджаюць, што выканаўцаў расстрэлу грамадзкага летніку было двое. Паліцыя цяпер працуе над спраўджваньнем гэтай інфармацыі[43].

Выканаўца тэракта

Публічная вяшчальная кампанія NRK і некалькі іншых нарвэскіх мэдыя апазналі ў асобе нападніка Андэрса Бэрынга Брэйвіка (нар. 13 лютага 1979). Будучы арыштаваным на востраве Ўтоя за стральбу па мірных грамадзянах ён лічыцца прыналежным і да выбуху бомбы ва ўрадавым квартале Осьлё[44][45][46]. Ён абвінавачваецца ў ажыцьцяўленьні абодвух нападаў[11]

Асабістае жыцьцё

Пад канец чэрвеня або ў пачатку ліпеня Андэрс Бэрынг Брэйвік пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осьлё[46], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[47]. Выказваліся меркаваньні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцьця вялікай колькасьці штучных угнаеньняў і іншых хімічных рэактываў для стварэньня аміакавай салетры[46]. Паводле Reuters, у траўні фірме Брэйвіка было прададзена шэсьць тон угнаеньняў[48]

Палітычныя погляды

Дзейны начальнік нацыянальнай паліцыі Свэйнунг Спонгайм (Sveinung Sponheim) распавёў вяшчальнай кампаніі NRK, што сеціўныя паведамленьні падазраванага выканаўцы «наводзяць на думку, што яго палітычныя погляды схіляюцца ў правым антыісламісцкім кірунку, аднак ці стала гэта матывацыяй для зьдзейсьненага ўчынку застаецца невядомым»[49][50]. Пасьля яго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[51]. Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камэрцыйнай школе Осьлё і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансэрватыўным нацыяналістам[46]. Паводле Reuters і BBC намесьнік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсэн апісаў падазраванага як «хрысьціянскага фундамэнталіста»[52][53]. Таксама паведамляецца, што Брэйвік напісаў шмат паведамленьняў на антыісламісцкі і праізраільскі[54] сайт document.no[50]. Брэйвік зьяўляецца былым чальцом Партыі прагрэса Нарвэгіі (FrP) і ейнага моладзевага крыла FpU. Паводле дзейнага лідэра FpU Ова Ванэбо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненьне жорсткасьці сваіх поглядаў[55]. У шматлікіх сацыяльных мэдыя ён вызнаваў сабе паклоньнікам нарвэскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрляндзкага палітыка Герта Вільдэрса[56], філёзафа Джона Ст’юарта Міла[46][57] і Ўінстана Чэрчыля[58]. Палітычную партыю герта Вільдэрса ён апісаў як «адзіную сапраўдную партыю для кансэрватараў»[59]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Ст’юарта Міла: «Адзін чалавек зь верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы», датаваны 17 ліпеня[46].

Крыніцы

  1. ^ а б Норвежская полиция: взрыв Осло и стрельба на Утейе – части одной акции (рас.). Вести.ru. Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  2. ^ а б в г д Крывавая атака тэрарыстаў на Нарвегію. Наша Ніва (22 лiпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  3. ^ а б Regjeringskvartalet ser ut som en krigssone etter kraftig bombeeksplosjon (нарв.). VG. Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Minst 91 bekreftet drept etter terrorangrepet. TV2 (23 July 2011). Праверана 23 July 2011 г.
  5. ^ 92 døde totalt - nyheter. Dagbladet.no (2009-08-18). Праверана 2011-07-23 г.
  6. ^ НАТО осудила теракт в Норвегии (рас.). Взгляд (22 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  7. ^ Charles Duxbury, Kjetil Hovland (23 July 2011) Savage Terror Attacks. The Wall Street Journal. — ...at Least 87 Dead. Праверана 23 July 2011 г..
  8. ^ Elisa Mala, J David Goodman (22 July 2011) At Least 80 Are Dead in Norway Shooting. The New York Times. Праверана 23 July 2011 г..
  9. ^ Norway attacks: At least 87 dead in shootings at youth conference, Oslo explosion. The Washington Post (22 July 2011). — ...at least 80 people shot to death at a youth political conference outside Oslo after a massive explosion in the capital’s government district killed at least seven people, according to Norwegian police. Праверана 23 July 2011 г..
  10. ^ Erlend Skevik; Atle Jørstad; Stein-Erik Stormoen (22 July 2011) Storberget: - Den pågrepne er norsk. Verdens Gang. Праверана 22 July 2011 г.
  11. ^ а б Scores killed in Norway attack BBC Праверана 23 July 2011 г.
  12. ^ http://www.thenewstribe.com/2011/07/23/87-killed-in-norway-shooting/
  13. ^ а б в г д Andrew Ward (22 July 2011) Youth camp shooting after Oslo bomb Financial Times Праверана 22 July 2011 г.
  14. ^ Stor eksplosjon i Oslo sentrum (нарв.). NRK. Праверана 22 July 2011 г.
  15. ^ а б в г д Oslo: Bomb blast near Norway prime minister's office. BBC News (22 July 2011). Праверана 22 July 2011 г.
  16. ^ Sigbjørn Johnsen til forsvar for euroen (нарв.). Aftenposten. Праверана 22 July 2011 г.
  17. ^ Big Blast Hits Government Buildings in Central Oslo. The New York Times. Праверана 2011-07-23 г.
  18. ^ Explosion rocks Oslo | Events Blogs. Reuters. Праверана 22 July 2011 г.
  19. ^ Andrew Hough Oslo explosion: 'several' dead, dozens injured after Norway city blast. The Telegraph. Праверана 22 July 2011 г.
  20. ^ Explosion hits Norwegian PM's office — Europe. Al Jazeera English. Праверана 22 July 2011 г.
  21. ^ Explosion In Oslo Government Building News. Sky. Праверана 22 July 2011 г.
  22. ^ 17 dead in Oslo bombing, shootings; Norwegian held - On Deadline - USATODAY.com. Content.usatoday.com (2001-09-11). Праверана 2011-07-23 г.
  23. ^ Выбух ля рэзыдэнцыі прэм'ера Нарвэгіі. Радыё Свабода (22 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  24. ^ Norway on summer vacation. The Research Council of Norway (1 July 2010). Праверана 22 July 2011 г.
  25. ^ Charles Duxbury Deadly Attacks Shake Norway. The Wall Street Journal. Праверана 22 July 2011 г.
  26. ^ Jillian Rayfield (22 July 2011) Oslo Bomb Attack — Eyewitness Reports LiveWire. Talking Points Memo. Праверана 22 July 2011 г.
  27. ^ Bomb blast rocks downtown Oslo RT Праверана 22 July 2011 г.
  28. ^ Oslo-trikken: – Det er normal drift, ingen grunn til bekymring (нарв.) TV 2 Праверана 22 July 2011 г.
  29. ^ All trains shut down after suspicious package Dagbladet Праверана 22 July 2011 г.
  30. ^ Ralf Lofstad, Stian Haraldsen, Diana Badi (22 July 2011) Disse områdene er evakuert (нарв.) Dagbladet Праверана 22 July 2011 г.
  31. ^ а б Двайны тэракт у Нарвэгіі. Больш за 90 загіблых. Радыё Свабода (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  32. ^ а б Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя (рас.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  33. ^ Twin terror attacks shock Norway. BBC News (2011-07-22). Праверана 2011-07-22 г.
  34. ^ Jarle Brenna (22 July 2011) Vi er under angrep! (нарв.). VG Nett. Праверана 22 July 2011 г.
  35. ^ LIVE: Doden bij bomexplosie in Oslo – schietpartij op jongerenkamp. NRC.
  36. ^ Nine, perhaps 10, killed in Norway shooting Праверана 22 July 2011 г.
  37. ^ Blasts and Gun Attack in Norway; 7 Dead. The New York Times (22 July 2011). Праверана 22 July 2011 г.
  38. ^ Flere unge skutt og drept på Utøya. Norwegian Broadcasting Corporation (2011-07-22). Праверана 22 July 2011 г.
  39. ^ Live Stream. TV 2.
  40. ^ TV2, Norwegian national television station
  41. ^ Politiet: Minst 80 drepte på Utøya - Norge (нарв.) Nyheter. NRK. Праверана 2011-07-23 г.
  42. ^ Dyveke Nilssen (2011-07-23) At least 80 killed in shootings Nett. VG. Праверана 2011-07-23 г.
  43. ^ Johannessen Buckley Randi (23 July 2011) [Frykter at gjerningsmann kan være på frifot Frykter at gjerningsmann kan være på frifot] (нарв.) Aftenposten Праверана 23 July 2011 г.
  44. ^ Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene. Tv2.no.
  45. ^ DAILY MAIL REPORTER (22 July 2011) Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more.. Daily Mail. Праверана 22 July 2011 г.
  46. ^ а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett (нарв.). Vg.no. Праверана 22 July 2011 г.
  47. ^ Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret (нарв.) Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (2009-05-18). Праверана 22 July 2011 г.
  48. ^ Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier. Reuters (23 July 2011). Праверана 23 July 2011 г.
  49. ^ Norway bomb suspect bought 6 tons of fertilizer Праверана 23 July 2011 г.
  50. ^ а б 32-åringen skal tilhøre høyreekstremt miljø - Norge - NRK Nyheter. Nrk.no (2010-01-27). Праверана 23 July 2011 г.
  51. ^ J. David Goodman (23 July 2011) At Least 80 Are Dead in Norway Shooting The New York Times Праверана 23 July 2011 г.
  52. ^ Norway police say 84 killed in Utoeya shooting Reuters Праверана 23 July 2011 г.
  53. ^ Scores killed in Norway attack BBC Праверана 23 July 2011 г.
  54. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Aftenposten, A-magasinet Праверана 31 October 2010 г.
  55. ^ Eivind Fondenes, Kathleen Buer (23 July 2011) Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet (нарв.). TV2 nyhetene.
  56. ^ Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq HLN.BE news Праверана 23 July 2011 г.
  57. ^ Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011 г.
  58. ^ Pedro Poza (23 July 2011) El presunto autor, un noruego nacionalista vinculado a la extrema derecha El Mundo Праверана 23 July 2011 г.
  59. ^ Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq HLN.BE news Праверана 23 July 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

Напады ў Нарвэгіі (2011)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў