Прадслава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
AlexPin (гутаркі | унёсак)
Радок 3: Радок 3:


== Нараджэньне і паходжаньне ==
== Нараджэньне і паходжаньне ==
На жаль, пра першую вядомую [[сьпіс полацкіх князёў|полацкую княгіню]] анічога невядома. Дапушчальна, што яна была рэгентам пры непаўналетнім сыне [[Рагвалод]]зе. Магчыма, князевіч Рагвалод быў за межамі [[Полацкае княства|Полацкага княства]].
На жаль, пра першую вядомую [[сьпіс полацкіх князёў|полацкую княгіню]] анічога невядома, акрамя таго што яна зьяўлялася сястрой княгіні Вольгі<ref>[http://lib.rus.ec/b/199486/read Л. Е. Марозова, Великие и неизвестные женщины Древней Руси]</ref>. Дапушчальна, што яна была рэгентам пры непаўналетнім сыне [[Рагвалод]]зе. Магчыма, князевіч Рагвалод быў за межамі [[Полацкае княства|Полацкага княства]].


== Зьвесткі ==
== Зьвесткі ==

Вэрсія ад 12:09, 18 ліпеня 2011

Прадслава І Полацкая — полацкая княгіня, кіравала да 945 году.

Нараджэньне і паходжаньне

На жаль, пра першую вядомую полацкую княгіню анічога невядома, акрамя таго што яна зьяўлялася сястрой княгіні Вольгі[1]. Дапушчальна, што яна была рэгентам пры непаўналетнім сыне Рагвалодзе. Магчыма, князевіч Рагвалод быў за межамі Полацкага княства.

Зьвесткі

Упершыню ўгадваецца ў дамове Ігара й Бізантыі 945 году. Болей нідзе й ніколі ня ўзгадваецца.

Дзейнасьць

Як ужо зазначалася, хутчэй за ўсе, была рэгентам пры Рагвалодзе і, такім чынам, першай жанчынай-кіраўніком на Русі. Мажліва, кіравала, пакуль Рагвалод быў за мяжой, і калі ён вярнуўся (прыйшоў з-за мора), перадала яму князеўскі пасад. Палітыка Прадславы была скіравана на захаваньне стабільнасьці адносінаў з Кіевам, магчыма, Прадслава была васалкаю ў адносінах да Ігара.

Сьмерць

Дата сьмерці невядомая. Ня выключана, што ў ейны гонар была названая затым Эўфрасіньня Полацкая (ў міры — Прадслава), а таксама дачка Рагнедзі ад Уладзімера — Прадслава Ўладзімераўна.

  1. ^ Л. Е. Марозова, Великие и неизвестные женщины Древней Руси